УДЗЕЛ СВЯТЛАНЫ ЦІХАНОЎСКАЙ У ГАЛОЎНАЙ МІЖНАРОДНАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ ПА АДНАЎЛЕННІ УКРАІНЫ
25 чэрвеня Святлана Ціханоўская знаходзілася з візітам у Гданьску, дзе прайшла Ukraine Recovery Conference 2026 — міжнародная канферэнцыя, прысвечаная аднаўленню і мадэрнізацыі Украіны. Форум сабраў кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў, міжнародныя фінансавыя інстытуты, прадстаўнікоў бізнесу, грамадзянскай супольнасці і партнёраў Украіны з усяго свету.
У цэнтры размоваў былі пытанні бяспекі, падтрымкі Украіны і ролі Беларусі ў рэгіёне, асабліва ў святле апошніх падзеяў у беларуска-ўкраінскіх адносінах і папярэджання, якое прэзідэнт Зяленскі накіраваў рэжыму Лукашэнкі.
СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ ВЫСТУПІЛА Ў ЭКАНАМІЧНЫМ УНІВЕРСІТЭЦЕ Ў КРАКАВЕ
22 чэрвеня Святлана Ціханоўская выступіла з лекцыяй «Будаванне краіны з выгнання» ў Эканамічным універсітэце ў Кракаве. У сустрэчы ўзялі ўдзел студэнты і прадстаўнікі ўніверсітэта. Пасля лекцыі адбылася працяглая дыскусія пра будучыню Беларусі, дэмакратычныя інстытуты, выклікі выгнання і падрыхтоўку да пераменаў.
ВЫСТУП ПЕРАД ВЫПУСКНІКАМІ КАЛЕДЖА ЕЎРОПЫ
22 чэрвеня Святлана Ціханоўская выступіла перад выпускнікамі Каледжа Еўропы ў Натоліне (Варшава) — адной з самых прэстыжных адукацыйных установаў Еўропы, якая рыхтуе будучых еўрапейскіх дыпламатаў, чыноўнікаў і палітычных лідараў.
У сваёй прамове Ціханоўская гаварыла пра будучыню Беларусі і Еўропы, вайну Расіі супраць Украіны, ролю Беларусі ў еўрапейскай бяспецы, а таксама пра адказнасць новага пакалення еўрапейцаў за абарону дэмакратыі. Асобную ўвагу яна надала ролі Беларусі ў архітэктуры еўрапейскай бяспекі.
БРЫФІНГ ДЛЯ ПРАДСТАЎНІКОЎ ІРЛАНДЫІ Ў ВІЛЬНІ
22 чэрвеня ў Вільнюсе адбыўся брыфінг для прадстаўнікоў Ірландыі, прысвечаны працы беларускіх дэмакратычных і грамадскіх арганізацыяў. У сустрэчы з ірландскага боку ўзяла ўдзел амбасадарка Ірландыі ў Літве Шэйна МакХ’ю.
Прадстаўнікі арганізацыяў распавялі пра сваю працу і актуальныя патрэбы па розных напрамках. Сярод іх — супрацоўніцтва з людзьмі ўнутры Беларусі, падтрымка незалежных медыя і грамадзянскіх ініцыятыў, развіццё культурніцкіх праектаў і стварэнне новых магчымасцяў для беларускай моладзі.
СУСТРЭЧА СВЯТЛАНЫ ЦІХАНОЎСКАЙ І АНДЖЭЯ ДУДЫ
23 чэрвеня ў Кракаве былы прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыняў Святлану Ціханоўскую ў сваім новым офісе. Бакі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і ва Украіне, адносіны са Злучанымі Штатамі, працэс вызвалення палітвязняў, а таксама магчымыя сцэнары завяршэння вайны. Анджэй Дуда адзначыў, што яго офіс у Кракаве заўсёды адкрыты для беларускіх мерапрыемстваў, а беларусы могуць і надалей разлічваць на яго падтрымку.
ЛЕХ ВАЛЕНСА ПРЫНЯЎ СВЯТЛАНУ ЦІХАНОЎСКУЮ Ў ГДАНЬСКУ
25 чэрвеня ў Гданьску Святлана Ціханоўская сустрэлася з легендарным лідарам польскай «Салідарнасці», былым прэзідэнтам Польшчы і лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Лехам Валенсам.
Падчас сустрэчы Ціханоўская падзякавала Валенсу за шматгадовую падтрымку беларусаў і адзначыла, што досвед польскай «Салідарнасці» застаецца крыніцай натхнення для беларускага дэмакратычнага руху.
КАНЦЭПЦЫЯ ПРЫЦЯГНЕННЯ ДА АДКАЗНАСЦІ ЗА РЭПРЭСІІ Ў БЕЛАРУСІ
Дакумент апісвае, як у будучай дэмакратычнай Беларусі могуць расследавацца грубыя парушэнні правоў чалавека, учыненыя пасля 2020 года. У канцэпцыі разглядаюцца роля пацярпелых, захаванне доказаў, права на праўду і кампенсацыю шкоды, а таксама нацыянальныя і міжнародныя механізмы прыцягнення вінаватых да адказнасці.
ЗВАРОТ СВЯТЛАНЫ ЦІХАНОЎСКАЙ ДА МІЖНАРОДНАГА ДНЯ Ў ПАДТРЫМКУ АХВЯРАЎ КАТАВАННЯЎ
26 чэрвеня Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак з нагоды Міжнароднага дня ў падтрымку ахвяраў катаванняў. Яна нагадала пра сістэмныя катаванні ў Беларусі і неабходнасць адказнасці за злачынствы рэжыму. Ціханоўская адзначыла: тое, што адбываецца ў беларускіх турмах, нельга прымаць як норму.
АГЛЯД ПАДЗЕЯЎ У СФЕРЫ АДУКАЦЫІ І НАВУКІ. ТРАВЕНЬ 2026
Створана Дзяржаўная камісія па падрыхтоўцы падручнікаў у гуманітарна-грамадазнаўчай сферы, вучняў 10 класаў адправілі на вайсковыя зборы, ствараецца дзяржаўны рэестр рэпетытараў, працяг рэпрэсіяў у акадэмічным асяроддзі, скарацілася колькасць бюджэтных месцаў у ВНУ для расейскіх абітурыентаў. Падрабязнасці па спасылцы.
МЕДЫЯ: Телеканал Київ (Украіна), PAP (Польшча), Новини.Live (Украіна), БелСАТ (Беларусь), Gazeta Wyborcza (Польшча), Radio Krakow (Польшча), Krakow TVP (Польшча), BBC, Moravec (Чэхія).
