Сёння Святлана Ціханоўская выступіла з лекцыяй «Будаванне краіны з выгнання» ў Эканамічным універсітэце ў Кракаве. У сустрэчы ўзялі ўдзел студэнты і прадстаўнікі ўніверсітэта. Пасля лекцыі адбылася працяглая дыскусія пра будучыню Беларусі, дэмакратычныя інстытуты, выклікі выгнання і падрыхтоўку да пераменаў.
Пра 2020 год і сілу грамадства
«На жаль, пратэст быў разгромлены з брутальнай сілай і тэрорам. Але не сама супольнасць. Падзеі 2020 года змянілі наш народ. Калі людзі аднойчы адчуюць свабоду, яны ніколі ад яе не адмовяцца. Нават сёння, нягледзячы на рэпрэсіі і выгнанне, наша грамадзянская супольнасць працягвае працаваць. Так, за намі няма дзяржавы — яе захапілі Лукашэнка і Пуцін. Таму нам давялося стварыць паралельную — Беларусь 2.0».
Тэхналогіі і сувязь з Беларуссю
«Калі мяне пытаюцца, што дапамагае нам заставацца на сувязі і быць актуальнымі для жыхароў Беларусі, я кажу: «Божа, благаславі інтэрнэт». І я шчыра ў гэтым перакананая. Дзякуючы інтэрнэту мы падтрымліваем сувязь з людзьмі на месцах. Людзі чытаюць адныя і тыя ж навіны. І яны могуць бяспечна ўдзельнічаць у палітычным жыцці».
Пра будучыню Беларусі і ролю моладзі
«Як вы можаце дапамагчы нам цяпер — дапамагчы нам падрыхтавацца да пераменаў. Нам патрэбна больш кантактаў і больш стыпендыяў для студэнтаў. Нам трэба падрыхтаваць новую беларускую эліту. Нам патрэбныя людзі з еўрапейскай адукацыяй і каштоўнасцямі, з новымі ідэямі і верай у дэмакратыю. Я прашу вас не выпускаць Беларусь з-пад увагі, развіваць сумесныя праекты і ініцыятывы і арганізоўваць мерапрыемствы. Калі вы студэнт ці даследчык, вы можаце праводзіць даследаванні і пісаць навуковыя працы, прысвечаныя Беларусі.
Мы просім вас быць нашымі саюзнікамі і ісці з намі па шляху да свабоды».
