Асобна разглядаюцца даступныя механізмы — Міжнародны крымінальны суд, універсальная юрысдыкцыя і дзейнасць ААН і Міжнароднай платформы па прыцягненні вінаватых да адказнасці.
Пасля пераходу прыярытэт павінен быць аддадзены нацыянальным судам, але для самых значных справаў магчымы міжнародны кампанент: гібрыдны трыбунал або інтэрнацыяналізаванае судовае разбіральніцтва ў межах беларускіх судоў.