• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Лех Валенса прыняў Святлану Ціханоўскую ў Гданьску

    25 чэрвеня, 2026

    Сёння ў Гданьску Святлана Ціханоўская сустрэлася з легендарным лідарам польскай «Салідарнасці», былым прэзідэнтам Польшчы і лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Лехам Валенсам.

    Падчас сустрэчы Ціханоўская падзякавала Валенсу за шматгадовую падтрымку беларусаў і адзначыла, што досвед польскай «Салідарнасці» застаецца крыніцай натхнення для беларускага дэмакратычнага руху.

    «Беларусы сёння, як і палякі калісьці, шукаюць мірны выхад з крызісу і шлях да сістэмных пераменаў. Ваш досвед паказвае, што нават самыя моцныя дыктатуры не вечныя», — адзначыла Святлана Ціханоўская.

    Асобную ўвагу бакі надалі магчымым сцэнарам мірнага пераходу да дэмакратыі ў Беларусі, а таксама важнасці адзінства грамадзянскай супольнасці і міжнароднай падтрымкі.

    Лех Валенса выказаў салідарнасць з беларусамі, якія працягваюць барацьбу за свабоду, і заклікаў ні пры якіх абставінах не здавацца.

    Падчас сустрэчы Валенса таксама ўзгадаў, што яшчэ ў часы свайго прэзідэнцтва марыў пра тое, каб Польшча, Беларусь і Украіна адначасова сталі членамі Еўрапейскага саюза. Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што гэтая мара застаецца актуальнай і сёння: «Мы хочам вярнуць Беларусь у еўрапейскую сям’ю народаў і зрабіць яе добрым суседам Польшчы, Украіны і ўсёй Еўропы».

     

    Апошнія навіны