СУСТРЭЧА З КАНЦЛЕРАМ МІНІСТЭРСТВА АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ ЛІТВЫ
Дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і дарадца па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька сустрэліся з канцлерам Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Літвы Уладзіславам Кандратовічам. Абмеркавалі бяспеку Беларускай АЭС, наступствы перагляду спісу забруджаных пасля Чарнобыльскай катастрофы тэрыторый, удзел беларусаў у грамадскім жыцці Літвы, а таксама пытанні атрымання і абмену пасведчанняў кіроўцы.
ПРАТЭРМІНАВАНЫЯ ПАШПАРТЫ: ЯК ОФІС ЦІХАНОЎСКАЙ ДАМАГАЕЦЦА РАШЭННЯЎ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ ЗА МЯЖОЙ?
Міжнародны аддзел Офіса Святланы Ціханоўскай працягвае працу над праблемай пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў на агульнаеўрапейскім узроўні і асобна з урадамі розных краінаў. У Іспаніі беларускія пашпарты, у тым ліку пратэрмінаваныя, прызнаюцца для шэрагу адміністрацыйных працэдур, а ў Швецыі беларусы ў пэўных выпадках могуць атрымаць пашпарт іншаземца або падаць заяву на ВНЖ без дзеючага беларускага пашпарта. Праца працягваецца і з іншымі краінамі.
РАЗВІТАННЕ З АЛЯКСАНДРАМ МІЛІНКЕВІЧАМ
Аляксандр Мілінкевіч памёр 11 жніўня 2026 года. 22 жніўня ў варшаўскім Архікатэдральным саборы святога Яна Хрысціцеля адбылася цырымонія развітання, у якой узяла ўдзел Святлана Ціханоўская. У сваёй развітальнай прамове яна сказала: «Ён жыў Беларуссю. Дыхаў Беларуссю. Асабістае і нацыянальнае для яго былі непадзельныя. Мы будзем працягваць Вашу справу. І зробім усё, каб памяць пра Вас жыла».
ЭКСПЕРТНЫ БРЫФІНГ ПА ТРАНСНАЦЫЯНАЛЬНЫХ РЭПРЭСІЯХ У ПРАЗЕ
У Офісе дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі адбыўся закрыты брыфінг «Wanted by the Dictator: The Red Notice State», прысвечаны выкарыстанню рэжымам Лукашэнкі механізмаў міжнароднага вышуку для пераследу беларусаў за мяжой. Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў прэзентаваў аналітычны даклад пра злоўжыванне механізмамі Інтэрпола і палітычна матываваныя запыты на экстрадыцыю. Мерапрыемства адкрыла дырэктарка Офіса Крысціна Шыянок. У брыфінгу ўзялі ўдзел прадстаўнікі 12 замежных амбасадаў і ключавых дзяржаўных устаноў Чэхіі.
Азнаёміцца з дакладам можна на:
– рускай мове;
МАНІТОРЫНГ АКТЫЎНАСЦІ ІНСТЫТУЦЫЙ «МЯККАЙ СІЛЫ» РАСІІ Ў БЕЛАРУСІ Ў СТУДЗЕНІ – ЧЭРВЕНІ
Дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч падрыхтаваў маніторынг актыўнасці расійскіх інстытуцый «мяккай сілы» ў Беларусі ў першай палове 2026 года. У ім аналізуецца пашырэнне іх прысутнасці, праца з моладдзю і гістарычнай памяццю, а таксама прасоўванне расійскіх ідэалагічных і ваенна-палітычных наратываў.
АГЛЯД ПАДЗЕЯЎ У СФЕРЫ АДУКАЦЫІ І НАВУКІ. ЛІПЕНЬ 2026
Дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч падрыхтаваў агляд падзеяў у сферы адукацыі і навукі за ліпень 2026 года. У ім сабраныя ключавыя падзеі месяца ў Беларусі і за мяжой: сітуацыя ў ВНУ, палітычныя рэпрэсіі ў адукацыі, мілітарызацыя сістэмы выхавання, міжнародныя кантакты і развіццё беларускіх адукацыйных і навуковых ініцыятыў за мяжой.
