У Офісе дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі адбыўся закрыты брыфінг «Wanted by the Dictator: The Red Notice State», прысвечаны выкарыстанню рэжымам Лукашэнкі механізмаў міжнароднага вышуку для транснацыянальных рэпрэсій супраць беларусаў і беларусак.
Мерапрыемства адкрыла дырэктарка Офіса Крысціна Шыянок, узгадаўшы пра абвяшчэнне ў вышук Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага і падкрэсліўшы важкасць міжнароднай супрацы ў процідзеянні рэпрэсіям.
Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў прэзентаваў аналітычны даклад пра злоўжыванне механізмамі Інтэрпола і палітычна матываваныя запыты на экстрадыцыю. Дакумент падрыхтаваны Офісам у супрацы з BELPOL, Кіберпартызанамі і адвакатам Алесем Міхалевічам.
Мэта гэтай працы — не дапусціць выкарыстання міжнародных праваахоўных механізмаў для палітычнага пераследу беларусаў і беларусак.
У брыфінгу ўзялі ўдзел прадстаўнікі 12 замежных амбасадаў, а таксама ключавых чэшскіх дзяржаўных устаноў: Міністэрства замежных спраў Чэхіі, Упраўлення міжнароднага паліцэйскага супрацоўніцтва Прэзідыума паліцыі Чэхіі, Нацыянальнага цэнтра па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю (NCOZ) і Упраўлення дакументацыі і расследавання злачынстваў камунізму.
Азнаёміцца з дакладам можна на афіцыйным сайце на:
– беларускай мове,
– рускай мове,
– англійскай мове;
