• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Пратэрмінаваныя пашпарты: як Офіс Ціханоўскай дамагаецца рашэнняў для беларусаў за мяжой? 

    18 жніўня, 2026

    Міжнародны аддзел Офіса Святланы Ціханоўскай працягвае сістэмную працу над праблемай пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў. Пра тое, як вядуцца перамовы з урадамі розных краінаў і якіх вынікаў ужо ўдалося дасягнуць, распавёў дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.

    📌 Праца вядзецца адразу ў двух кірунках
    1. Агульнаеўрапейскі. Дзякуючы Люксембургскім рашэнням былі выпрацаваныя рэкамендацыі для краінаў Рады Еўропы адносна легалізацыі беларусаў, у тым ліку тых, хто мае пратэрмінаваныя пашпарты.
    2. Індывідуальная праца з кожнай краінай. Бо кожная мае свае механізмы легалізацыі: у Літве і Польшчы дзейнічаюць сістэмныя рашэнні, у іншых краінах выкарыстоўваюцца пашпарты замежніка або іншыя формы легалізацыі.

    📌 Кейс за кейсам — разам з дыяспарай
    Каманда Офіса супрацоўнічае з беларускімі дыяспарамі, заклікае іх уздымаць праблему праз мясцовыя інстытуты — амбудсменаў, праваабарончыя структуры і нацыянальныя органы ўлады. Адначасова пытанне прасоўваецца і на палітычным узроўні.

    А якія вынікі? У Іспаніі беларускія пашпарты — як дзеючыя, так і пратэрмінаваныя — прызнаюцца для шэрагу адміністрацыйных працэдур. Цяпер ёсць важны вынік і ў Швецыі: Міграцыйная служба афіцыйна прызнала, што вяртанне ў Беларусь дзеля атрымання новага пашпарта можа быць небяспечным і весці да палітычна матываванага пераследу. Гэта дазваляе беларусам у Швецыі прэтэндаваць на пашпарт іншаземца, а ў асобных выпадках — падаваць заявы на атрыманне або падаўжэнне ВНЖ без дзеючага беларускага пашпарта.

    Важна разумець, што такія рашэнні не з’яўляюцца хутка. Кожны такі кейс — гэта месяцы, а часам і гады сустрэч, перамоваў, збору доказаў і працы з дзяржаўнымі інстытуцыямі. Праца працягваецца і з іншымі краінамі. Кожнае такое рашэнне стварае прэцэдэнт і дадатковы аргумент для перамоваў з наступнымі дзяржавамі.

    📌 Чаму гэта так складана?
    Рашэнні па дакументах часта прымаюць не міністэрствы замежных справаў, а МУС, міністэрствы юстыцыі або іншыя профільныя ведамствы. Акрамя таго, краіны павінны пераканацца, што чалавек сапраўды не можа бяспечна вярнуцца ў Беларусь, таму працэс патрабуе дадатковых праверак. Менавіта таму неабходная праца адразу на некалькіх узроўнях — палітычным, экспертным і адміністрацыйным.

    Дзяніс Кучынскі:

    «Рэжым Лукашэнкі стварыў пастку не толькі для беларусаў і беларусак, але і для ўрадаў іншых краінаў, якія цяпер вымушаныя шукаць прававыя механізмы для вырашэння гэтай праблемы.

    Пытанне пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў рэгулярна ўздымаецца падчас сустрэч Святланы Ціханоўскай з міністрамі дзяржаваў. Паралельна перамовы працягваюцца на працоўным узроўні — менавіта так удалося дасягнуць прагрэсу ў Іспаніі.

    Таму поспех магчымы толькі праз сумесныя намаганні — дзяржаўных органаў, парламентарыяў, міжнародных партнёраў і беларускіх дыяспар. Менавіта такая сінергія дапамагае знаходзіць рашэнні і адкрывае шлях да новых змен».

    Апошнія навіны