• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Першы візіт ва Украіну. Вынікі працы Офісу Святланы Ціханоўскай 21–31 траўня

    01 чэрвеня, 2026

    ВІЗІТ ВА УКРАІНУ

    25–26 траўня Святлана Ціханоўская здзейсніла першы візіт у Кіеў і сустрэлася з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, правяла двухбаковую сустрэчу з міністрам замежных справаў Украіны Андрэем Сібігам і дэлегацыяй МЗС Украіны, урачыстра адкрыла Місію беларускіх дэмакратычных сілаў, узяла ўдзел у адкрыцці Міжнароднага саміту гарадоў і рэгіёнаў, сустрэлася з кіраўніцтвам Координаційного штабу з питань поводження з військовополоненими, выступіла з лекцыяй у Кіеўскай школе эканомікі, наведала Чарнобыльскую АЭС, ушанавала памяць загінулых беларусаў і наведала месцы памяці на Майдане, магілу беларускай добраахвотніцы Марыі Зайцавай і героя Нябеснай Сотні Міхаіла Жызнеўскага, помнікі журналісту Паўлу Шарамету і пісьменніку Уладзіміру Караткевічу, разам з Андрэем Сібігам усклала кветкі каля Сцяны памяці загінулых герояў у Кіеве.

    ПАДТРЫМКА БЕЛАРУСАЎ ВА УКРАІНЕ

    29 траўня ў Вярхоўнай Радзе Украіны адбылася рабочая сустрэча, прысвечаная падтрымцы беларусаў ва Украіне. Удзельнікі абмеркавалі асноўныя праблемы, з якімі сёння сутыкаюцца беларусы ва Украіне, у тым ліку пытанні легалізацыі, дакументаў, прававога статусу і падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў. Асобная ўвага была нададзеная магчымым заканадаўчым рашэнням і каардынацыі працы з органамі выканаўчай улады Украіны.

    ВІЗІТ У НІДЭРЛАНДЫ

    27–29 траўня Святлана Ціханоўская знаходзілася з візітам у Нідэрландах, дзе сустрэлася з новым прэм’ер-міністрам Нідэрландаў Робам Йетэнам. Бакі абмеркавалі падтрымку Украіны і Беларусі, дапамогу незалежным СМІ і грамадзянскай супольнасці, далучэнне Нідэрландаў да Міжнароднага гуманітарнага фонду. Акрамя таго, Ціханоўская выступіла на «Канферэнцыі па бяспецы наступнага пакалення». У прамове Ціханоўская падкрэсліла сувязь паміж бяспекай Еўропы і лёсам Беларусі і заклікала падтрымліваць Украіну.

    АДКРЫЦЦЁ НОВАГА ШЭЛТАРУ «ПРЫТУЛЯЙ МЯНЕ» Ў ВАРШАВЕ

    30 траўня, у Варшаве прайшло ўрачыстае адкрыццё новага дома шэлтару «Прытуляй мяне». Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у мерапрыемстве і выступіла са словамі віншаванняў і ўдзячнасці. Фонд «Прытуляй мяне» дапамагае беларусам і беларускам у цяжкім становішчы ў Варшаве. Заснавальніцы фонду — палітуцякачка Ганна Федаронак і былая палітвязынка Алеся Буневіч.

    СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ НАВЕДАЛА САЛОН НЕЗАЛЕЖНЫХ БЕЛАРУСКІХ ВЫДАЎЦОЎ «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

    31 траўня наведала Салон Незалежных Беларускіх Выдаўцоў «Вольная Беларусь» на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве, Салон — гэта ўнікальная прастора, дзе сабраліся беларускія выдавецтвы ў выгнанні. Нягледзячы ні на што, яны працягваюць выдаваць беларускія кнігі, захоўваць мову і культуру.Падчас мерапрыемства Святлана Ціханоўская прайшлася па стэндах і пазнаёмілася з новымі выданнямі беларускіх аўтараў у выгнанні.

    МЕДЫЯ

    Еўрарадыё (Беларусь), Radio Liberty (міжнароднае), Reuters фото (міжнароднае), Euronews (міжнароднае), Euronews (міжнароднае), Euronews (міжнароднае), Euronews (міжнароднае), AP News (міжнароднае), Наша Нива (Беларусь), Суспiльне (Украіна), Суспiльне (Украіна), ČTK (Чэхія), LookbyMedia (Беларусь), Европейская правда (Украіна), Европейская правда (Украіна), Европейская правда (Украіна), Шелтер (Украіна), БелСАТ (Беларусь), Зеркало (Беларусь), Зеркало (Беларусь), Зеркало (Беларусь), Зеркало (Беларусь), Европейская правда (Украіна), Белорусский порядок дня (Беларусь), Белорусский порядок дня (Беларусь), DW (рускамоўная служба), БелСАТ (Беларусь), Наша Ніва (Беларусь), БелСАТ (Беларусь), BBC (рускамоўная служба), БелСАТ (Беларусь), БелСАТ (Беларусь), БелСАТ (Беларусь), БелСАТ (Беларусь), БелСАТ (Беларусь), UA News (Украіна), Главное in UA (Украіна), Наша Нива (Беларусь), Hromadske (Украіна), Novyny.live (Украіна), UA News (Украіна), RFI (Францыя), БелСАТ (Беларусь), Interfax Ukraine (Украіна), Kyiv Post (Украіна), Наша Нива (Беларусь), 24 канал (Украіна), Reuters (міжнароднае), VideoBGLive (Беларусь), Вікна-новини (Украіна), Radio Svoboda (Украіна), UNIAN (фотобанк)

    Апошнія навіны