• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • У Кіеве адкрылася Місія беларускіх дэмакратычных сілаў ва Украіне

    27 мая, 2026

    Ва ўрачыстай цырымоніі ўзялі ўдзел кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская, прадстаўнікі Кабінета, Офіса Святланы Ціханоўскай і Каардынацыйнай Рады.

    З украінскага боку на адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства замежных справаў, у тым ліку намеснік міністра замежных справаў Украіны Яўген Перабійніс, афіцыйныя асобы і сябры дэмакратычнай Беларусі.

    Адкрыццё Місіі — важны крок для больш сістэмнай супрацы паміж Украінай і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Яна будзе дапамагаць падтрымліваць сувязь з украінскімі інстытуцыямі, працаваць з пытаннямі беларусаў ва Украіне, развіваць супольныя ініцыятывы і ўмацоўваць беларуска-ўкраінскі дыялог. Кіраўніца Місіі — Святлана Шаціліна, прадстаўніца дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне.

    Святлана Ціханоўская:
    «Мы павінны рабіць больш, каб дапамагаць Украіне ўсім, чым можам: палітычна, інфармацыйна, праз падтрымку беларускіх добраахвотнікаў і валанцёраў, праз працу з украінскімі інстытуцыямі і праз сувязь з беларусамі, якія жывуць ва Украіне.

    Гэтая Місія адкрытая для таго, каб такая праца была больш сталай і бачнай. Каб беларусы ва Украіне ведалі, куды можна звяртацца. Каб украінскія партнёры бачылі, з кім можна працаваць. Каб нашае супрацоўніцтва трымалася не толькі на асобных кантактах, а мела пастаянную пляцоўку.

    Мы яшчэ раз дзякуем усім, хто дапамагаў адкрыць гэтую Місію і хто падтрымлівае беларускую дэмакратычную супольнасць ва Украіне».

    Апошнія навіны