• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • 35 гадоў з Дня аднаўлення незалежнасці Беларусі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 24–30 жніўня

    01 верасня, 2026

    35 ГАДОЎ З ДНЯ АДНАЎЛЕННЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ

    25 жніўня Беларусь адзначае 35 гадоў з Дня аднаўлення незалежнасці. Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з гэтай нагоды: «Пра сваю дзяржаву марылі многія пакаленні беларусаў. За яе змагаліся, сядзелі ў турмах, ішлі ў выгнанне. І толькі нашаму пакаленню пашанцавала жыць у сваёй незалежнай краіне. Магчыма, таму доўгі час мы ўспрымалі незалежнасць як нешта натуральнае. Як тое, што ўжо нікуды не знікне. Сёння мы разумеем, наколькі яна крохкая. І сёння пытанне стаіць вельмі востра: ці зможам мы захаваць Беларусь сапраўды незалежнай краінай? Без незалежнасці не будзе ні свабоды, ні дэмакратыі. Не будзе і будучыні. Мне здаецца, незалежнасць — гэта тое, што сёння можа яднаць усіх беларусаў».

    ВІНШАВАННЕ З НАГОДЫ ДНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ УКРАІНЫ

    24 жніўня Украіна адзначае Дзень Незалежнасці, і з гэтай нагоды Святлана Ціханоўская павіншавала ўкраінскі народ: «За сваю незалежнасць вы кожны дзень плаціце вялікую цану. Сваім прыкладам вы паказваеце ўсяму свету, што такое мужнасць. І даяце надзею іншым народам, якія таксама змагаюцца за свабоду. Тры месяцы таму я была ў Кіеве і бачыла вашу сілу на свае вочы. Краіна ваюе — і жыве. Працуе. Вучыцца. Будуе. Плануе будучыню.
    Вы не дазволілі Расіі адабраць у вас краіну. І я хачу, каб вы ведалі: беларусы — на вашым баку».

    ДАРАДЦА СВЯТЛАНЫ ЦІХАНОЎСКАЙ АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА — У СЕЙМЕ ЛІТВЫ

    25 жніўня дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька далучыўся да пленарнага пасяджэнне Сейма Літвы, дзе якое пачалося з віншавання беларусаў з Днём  аднаўлення незалежнасці. Таксама дарадца перадаў паперы з абгрунтаваннем, каб беларусы мелі магчымасць абменьваць правы кіроўцы альбо здаваць іспыты на беларускай мове.

    ДАСЛЕДВАННЕ — ЯК РАСІЯ І РЭЖЫМ УЦЯГВАЮЦЬ БЕЛАРУСКУЮ МОЛАДЗЬ У ВАЙНУ

    Каля 13000 беларусаў вучацца ў расійскіх універсітэтах, дзе студэнтаў ужо сістэмна вярбуюць у войска. 1338 грамадзянаў Беларусі ваявалі на баку Расіі супраць Украіны, прынамсі 314 з іх загінулі. Офіс Святланы Ціханоўскай падзяліўся ключавымі лічбамі з policy paper «Факультэт вайны» аб тым, як працуе гэты канвеер і якія альтэрнатывы можа прапанаваць Еўропа беларускай моладзі.

    МЕДЫЯ: Le Monde (Францыя), EToday (Паўднёвая Карэя).

    Апошнія навіны