• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны
    01 верасня, 2026

    «Адукацыя мусіць даваць дзіцяці свабоду думаць, а настаўніку — свабоду вучыць»

    У Дзень ведаў Святлана Ціханоўская звярнулася да школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў і бацькоў. Яна заклікала маладых людзей захоўваць цікаўнасць і шукаць свой шлях, падзякавала настаўнікам, якія пад ціскам ідэалогіі працягваюць вучыць дзяцей думаць, а бацькам — за падтрымку і сумленныя размовы з дзецьмі дома. «Сёння пачынаецца новы навучальны год. Новыя класы і аўдыторыі, новыя знаёмствы, сустрэчы […]
    25 жніўня, 2026

    Праца па пратэрмінаваных пашпартах беларусаў, сустрэча з міністрам аховы навакольнага асяроддзя Літвы, развітанне з Мілінкевічам. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 17–23 жніўня

    СУСТРЭЧА З КАНЦЛЕРАМ МІНІСТЭРСТВА АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ ЛІТВЫ Дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і дарадца па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька сустрэліся з канцлерам Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Літвы Уладзіславам Кандратовічам. Абмеркавалі бяспеку Беларускай АЭС, наступствы перагляду спісу забруджаных пасля Чарнобыльскай катастрофы тэрыторый, удзел беларусаў у грамадскім жыцці Літвы, а таксама пытанні […]
    25 жніўня, 2026

    Поўная прамова Святланы Ціханоўскай да 35 гадоў з Дня аднаўлення незалежнасці Беларусі

    Дарагія беларусы! Сёння мы адзначаем 35 гадоў з Дня аднаўлення незалежнасці Беларусі. Пра сваю дзяржаву марылі многія пакаленні беларусаў. За яе змагаліся, сядзелі ў турмах, ішлі ў выгнанне. І толькі нашаму пакаленню пашанцавала жыць у сваёй незалежнай краіне. Магчыма, таму доўгі час мы ўспрымалі незалежнасць як нешта натуральнае. Як тое, што ўжо нікуды не знікне. […]
    24 жніўня, 2026

    Святлана Ціханоўская павіншавала народ Украіны з Днём Незалежнасці

    Шаноўны Прэзідэнт Зяленскі! Дарагія ўкраінцы! Віншую вас з Днём Незалежнасці! За сваю незалежнасць вы кожны дзень плаціце вялікую цану. Сваім прыкладам вы паказваеце ўсяму свету, што такое мужнасць. І даяце надзею іншым народам, якія таксама змагаюцца за свабоду. Тры месяцы таму я была ў Кіеве і бачыла вашу сілу на свае вочы. Краіна ваюе — […]
    22 жніўня, 2026

    Святлана Ціханоўская на развітанні з Аляксандрам Мілінкевічам

    Сёння ў варшаўскім Архікатэдральным саборы святога Яна Хрысціцеля праходзіць цырымонія развітання з Аляксандрам Мілінкевічам. У набажэнстве і жалабных мерапрыемствах узяла ўдзел Святлана Ціханоўская, якая выступіла з развітальнай прамовай. «Дарагія родныя і блізкія Аляксандра, дарагія сябры, Szanowni polscy przyjaciele, Excellencies, international friends, Ведаеце, дагэтуль не верыцца, што Аляксандра больш няма з намі. Да апошняга мы спадзяваліся, […]
    20 жніўня, 2026

    Агляд падзеяў у сферы адукацыі і навукі. Ліпень 2026

    Падзеі ў Беларусі. Статыстыка замежных студэнтаў У ліпені міністр адукацыі Беларусі А. Іванец і намесніца Прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч настойліва распаўсюджвалі інфармацыю, што ў краіне навучаецца 37 тыс. замежных студэнтаў і што іх колькасць за апошнія чатыры гады павялічылася на 10 тыс., а таксама, што кожны трэці замежны студэнт, 12,3 тыс. — з Кітая. Разам з […]
    20 жніўня, 2026

    Рэжым Лукашэнкі злоўжывае Інтэрполам: у Празе прайшоў экспертны брыфінг па транснацыянальных рэпрэсіях

    У Офісе дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі адбыўся закрыты брыфінг «Wanted by the Dictator: The Red Notice State», прысвечаны выкарыстанню рэжымам Лукашэнкі механізмаў міжнароднага вышуку для транснацыянальных рэпрэсій супраць беларусаў і беларусак.  Мерапрыемства адкрыла дырэктарка Офіса Крысціна Шыянок, узгадаўшы пра абвяшчэнне ў вышук Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага і падкрэсліўшы важкасць міжнароднай супрацы ў процідзеянні рэпрэсіям. […]
    20 жніўня, 2026

    Развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам

    Сталі вядомыя дата і месца развітання з Аляксандрам Мілінкевічам — грамадскім і палітычным дзеячам, адзіным кандыдатам у прэзідэнты ад аб’яднанай дэмакратычнай апазіцыі на выбарах 2006 года, лаўрэатам прэміі імя Сахарава і пазаштатным дарадцам Святланы Ціханоўскай па рэалізацыі еўрапейскага выбару Беларусі. Аляксандр Уладзіміравіч пайшоў з жыцця 11 жніўня на 80-м годзе жыцця. Развітанне і пахаванне адбудуцца […]
    20 жніўня, 2026

    Прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай правялі працоўную сустрэчу з канцлерам Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Літвы

    У Офісе Святланы Ціханоўскай адбылася працоўная сустрэча з канцлерам Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Літоўскай Рэспублікі, былым міністрам унутраных справаў Літвы Уладзіславам Кандратовічам. З боку Офіса ў абмеркаванні ўдзельнічалі дырэктар Дзяніс Кучынскі і дарадца па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька. Асобна абмеркавалі экалагічную сітуацыю і бяспеку Беларускай АЭС у Астраўцы. Бакі адзначылі важнасць пастаяннага […]
    18 жніўня, 2026

    Спрашчэнне міграцыйных працэдур беларусаў у Швецыі, сустрэча з прадстаўнікамі МЗС Польшчы. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 10–16 жніўня

    ШВЕЦЫЯ СПРАСЦІЛА ПАШПАРТНЫЯ І МІГРАЦЫЙНЫЯ ПРАЦЭДУРЫ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ Міграцыйная служба Швецыі абнавіла прававую пазіцыю адносна беларусаў, якія не могуць бяспечна вярнуцца ў Беларусь для атрымання новага пашпарта. Змены дазваляюць у пэўных выпадках атрымаць пашпарт іншаземца, а таксама падаваць заявы на атрыманне або падаўжэнне ВНЖ без дзеючага беларускага пашпарта.   ДАРАДЦА ЦІХАНОЎСКАЙ СУСТРЭЎСЯ З ПРАДСТАЎНІКАМІ МЗС […]
    18 жніўня, 2026

    Пратэрмінаваныя пашпарты: як Офіс Ціханоўскай дамагаецца рашэнняў для беларусаў за мяжой? 

    Міжнародны аддзел Офіса Святланы Ціханоўскай працягвае сістэмную працу над праблемай пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў. Пра тое, як вядуцца перамовы з урадамі розных краінаў і якіх вынікаў ужо ўдалося дасягнуць, распавёў дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі. 📌 Праца вядзецца адразу ў двух кірунках 1. Агульнаеўрапейскі. Дзякуючы Люксембургскім рашэнням былі выпрацаваныя рэкамендацыі для краінаў Рады Еўропы адносна […]
    17 жніўня, 2026

    Маніторынг актыўнасці інстытуцый «мяккай сілы» Расіі ў Беларусі ў студзені – чэрвені 2026 г. 

    Кароткае рэзюмэ. У першай палове 2026 г. Расія працягнула пашыраць у Беларусі інфраструктуру «мяккай сілы»: сетку дыпламатычных прадстаўніцтваў, устаноў фонду «Рускі мір» і звязаных з імі арганізацый. Найбольш актыўнымі кірункамі сталі прасоўванне расійскага ідэалагічнага дыскурсу, праца з моладдзю, уплыў на гістарычную памяць. Асабліва заўважнай была дзейнасць «Россотрудничества», якая спалучала адукацыйныя і культурныя праграмы з прапагандай […]
    13 жніўня, 2026

    Дарадца Ціханоўскай правёў сустрэчу з прадстаўнікамі Міністэрства замежных справаў Польшчы

    Дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі правёў працоўную сустрэчу са спецыяльным прадстаўніком Польшчы па пытаннях Беларусі Адамам Халацінскім і намеснікам дырэктара Дэпартамента Усходняй Еўропы МЗС Польшчы Гжэгашам Пазнянскім. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі ключавыя напрамкі стратэгічнага супрацоўніцтва паміж Офісам Святланы Ціханоўскай і Міністэрствам замежных справаў Польшчы, а таксама сумесныя актыўнасці на бягучы год. Дзяніс Кучынскі выказаў […]
    12 жніўня, 2026

    Швецыя афіцыйна прызнала немагчымасць бяспечнага атрымання пашпартоў беларусамі на радзіме і спрасціла выдачу дакументаў

    Міграцыйная служба Швецыі абнавіла сваю прававую пазіцыю адносна немагчымасці атрымаць новы беларускі пашпарт. Цяпер прызнана: беларусы пры вяртанні на радзіму з-за замены пашпарта могуць сутыкнуцца з палітычна матываваным пераследам, у тым ліку з затрыманнямі. Гэта рашэнне — вынік працяглай і сістэмнай працы Офіса Святланы Ціханоўскай, Народных амбасадаў, беларускай дыяспары ў Швецыі, а таксама праваабарончых арганізацый. […]
    12 жніўня, 2026

    «1968–1989, 2020–?: чэшскі ўрок для Беларусі»: у Празе абмеркавалі досвед барацьбы за свабоду

    10 жніўня ў Празе прайшла дыскусійная сустрэча «1968–1989, 2020–?: чэшскі ўрок для Беларусі», прымеркаваная да шостай гадавіны пратэстаў супраць дыктатуры і гвалту ў Беларусі. Мерапрыемства сабрала каля 100 чалавек, сярод якіх былі прадстаўнікі чэшскага боку, дыпламатычнага корпуса, няўрадавых арганізацый і грамадзянскай супольнасці. Арганізатарамі выступілі Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі і Музей памяці ХХ стагоддзя. […]
    11 жніўня, 2026

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з амбасадарамі і дыпламатамі, якія працуюць па Беларусі 

    У шостую гадавіну падзеяў 2020 года Святлана Ціханоўская сустрэлася са спецпасланнікамі, амбасадарамі і дыпламатамі, якія працуюць па Беларусі. Удзел у сустрэчы ўзялі Адам Халаціньскі (Польшча), Грэтэ Сіласэн (Данія), Кодзі Томпсан (ЗША), Б’ёрн Эрык Брустад (Нарвегія), Патрык Свэнсан (Швецыя), Гунта Пастарэ (Латвія), Кармэн Лаўс (Эстонія), Яана Тэкенберг (Фінляндыя), Аста Андрыяўскене (Літва) і Яраслаў Чарнагор (Украіна). У […]
    11 жніўня, 2026

    Канферэнцыя Новая Беларусь, 9 жніўня. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 3–9 жніўня

    КАНФЕРЭНЦЫЯ «НОВАЯ БЕЛАРУСЬ» 7–9 жніўня ў Варшаве прайшла штогадовая Канферэнцыя «Новая Беларусь», якая сабрала каля 300 удзельнікаў: беларусы і беларускі, дэмакратычныя сілы, палітыкі і міжнародныя партнёры. 7 жніўня Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у трох сайд-івэнт дыскусіях, 8 жніўня выступіла з вітальнай прамовай, узяла ўдзел у панэльных дыскусіях, а таксама завершыла канферэнцыю заключным выступам, у якім […]
    10 жніўня, 2026

    Салідарнасць міжнароднай супольнасці з беларусамі ў гадавіну пачатку пратэстаў

    9 жніўня беларусы па ўсім свеце ладзілі акцыі і мерапрыемствы да дня, калі шэсць гадоў таму пачаліся мірныя пратэсты супраць дыктатуры. З гэтай нагоды кіраўнікі дзяржаваў, міністэрстваў і вядучыя сусветныя палітыкі выказалі шматлікія словы падтрымкі беларусам. Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай падрыхтавала спіс найбольш яркіх цытат тых, хто выказаў салідарнасць з беларусамі: Раберта Метсола, Старшыня Еўрапейскага […]
    10 жніўня, 2026

    Канферэнцыя «Новая Беларусь» завершана!

    На закрыцці Канферэнцыі «Новая Беларусь» Святлана Ціханоўская звярнулася да ўсіх, хто далучыўся да падрыхтоўкі і правядзення падзеі: удзельнікаў і ўдзельніц, спікераў, арганізацыйнай каманды, валанцёраў, медыя, беларускіх дэмакратычных сілаў, грамадзянскай супольнасці і міжнародных партнёраў. Асобна яна падзякавала ўкраінскім сябрам, якія ўдзельнічалі ў дыскусіі пра Украіну, замежным гасцям і партнёрам, што падтрымалі Канферэнцыю, а таксама камандам, якія […]
    10 жніўня, 2026

    Канферэнцыя «Новая Беларусь» завяршылася ў Варшаве: галоўныя вынікі

    9 жніўня ў Варшаве завяршылася Канферэнцыя «Новая Беларусь». На працягу двух дзён удзельнікі і ўдзельніцы абмяркоўвалі стратэгію дэмакратычных сілаў, беларуска-ўкраінскую супрацу, еўрапейскую будучыню Беларусі, падтрымку беларусаў унутры краіны і за мяжой, культуру, адукацыю, эканоміку, транснацыянальныя рэпрэсіі і падрыхтоўку да будучых зменаў. У дыскусіях удзельнічалі палітычныя лідары, у тым ліку тыя, хто яшчэ нядаўна быў за […]
    10 жніўня, 2026

    «Жыццё ўмее рабіць сюрпрызы. Яшчэ ўчора здаецца — цішыня і тупік. А потым — пстрычка, і адбываецца тое, чаго ніхто не чакаў»

    Сёння ў Варшаве беларусы і беларускі адзначалі Дзень Годнасці, прысвечаны падзеям 2020 года. Да акцыі далучылася і Святлана Ціханоўская, прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады, пасол па асаблівых даручэннях (МЗС Украіны) Яраслаў Чарнагор, польскі грамадскі дзяяч і журналіст Адам Міхнік, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і беларуская дыяспара ў Варшаве. Са сцэны беларуская лідарка нагадала пра сапраўдны […]
    10 жніўня, 2026

    «Жыве Беларусь!» У Вільні прайшла акцыя з нагоды 9 жніўня

    У Вільні прайшоў мітынг, прысвечаны падзеям 9 жніўня. Беларусы і беларускі, а таксама сябры Беларусі сабраліся на Кафедральнай плошчы, каб успомніць падзеі 2020 года і яшчэ раз нагадаць: Беларусь і беларусы па-ранейшаму выбіраюць свабоду. Пасля ўдзельнікі акцыі рушылі шэсцем праз цэнтр горада да будынка беларускай амбасады. Падчас мітынгу з прамовай выступіў дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай […]
    09 жніўня, 2026

    Завяршальная прамова Святланы Ціханоўскай на Канферэнцыі «Новая Беларусь»

    Дарагія сябры, Два дні канфернцыі праляцелі хутка. Я была вельмі радая падзяліць іх з вамі. І цяпер самы час падвесці асноўныя вынікі За гэтыя два дні мы маглі пачуць галасы палітычных лідэраў — тых, хто яшчэ нядаўна быў за кратамі. Паслухаць прадстаўнікоў медыяў, грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў, журналістаў, культурных дзеячоў. У нас былі насычаныя дыскусіі – […]
    09 жніўня, 2026

    «Гэта стала ўжо нашай традыцыяй»: у Варшаве прайшоў Жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай

    9 жніўня ў Варшаве напярэдадні другога дня Канферэнцыі «Новая Беларусь» адбыўся Жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай. Нефармальная сустрэча аб’яднала больш за беларускіх жанчын і міжнародных партнёрак, стварыўшы прастору для ўмацавання супольнасці, салідарнасці і абмену досведам. Мерапрыемства сабрала больш за 50 ўдзельніц з розным кантэкстам і ролямі: прадстаўніц беларускіх арганізацый і ініцыятыў, выпускніц Акадэміі жаночага палітычнага […]
    09 жніўня, 2026

    «Мне важна, каб 9 жніўня захавалася ў нашай здольнасці дамаўляцца, дзякаваць за дапамогу і самім дапамагаць, калі можам»

    З нагоды шостай гадавіны 9 жніўня Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з асабістымі словамі пра тое, як мы змяніліся за гэтыя гады і што важна нам усім захаваць у сабе цяпер. Прамову цалкам глядзіце ў відэа. Поўны тэкст звароту.
    09 жніўня, 2026

    Поўны тэкст звароту Святланы Ціханоўскай з нагоды шостай гадавіны 9 жніўня

    «Шэсць гадоў — гэта вельмі шмат. За гэты час у кагосьці нарадзіліся дзеці. Хтосьці месяцамі чакаў лістоў з турмы. Хтосьці навучыўся хаваць трывогу ад бацькоў і дзяцей — працаваць, усміхацца, адказваць «усё нармальна», калі насамрэч зусім не нармальна.  Амаль у кожнай беларускай сям’і з’явілася сваё «да» і «пасля». Затрыманні, ператрусы, хуткі ад’езд з адной валізкай. […]
    08 жніўня, 2026

    У Варшаве завяршыўся першы дзень Канферэнцыі «Новая Беларусь»

    8 жніўня ў Варшаве прайшоў першы дзень Канферэнцыі «Новая Беларусь». Удзел у ім узялі прадстаўнікі і прадстаўніцы дэмакратычных сілаў, грамадзянскай супольнасці, медыя, беларускіх ініцыятываў, дыяспары, а таксама міжнародныя партнёры. На працягу дня ўдзельнікі і ўдзельніцы: – абмеркавалі, як дэмакратычныя сілы могуць выкарыстоўваць новыя магчымасці і захоўваць палітычную ініцыятыву; – гаварылі пра супрацу з Украінай і […]
    08 жніўня, 2026

    Ціханоўская прыняла ў Варшаве пасла па асаблівых даручэннях МЗС Украіны Яраслава Чарнагора

    Яраслаў Чарнагор узяў удзел у мерапрыемствах з нагоды Дня годнасці 9 жніўня і ў канферэнцыі «Новая Беларусь». Ціханоўская падзякавала Чарнагору за заяву міністра замежных справаў Украіны Андрэя Сыбігі з нагоды 9 жніўня. Падчас сустрэчы абмеркавалі: — вынікі візіту Святланы Ціханоўскай ва Украіну і далейшую супрацу з МЗС Украіны; — супольныя намаганні ў напрамку адказнасці, у […]
    08 жніўня, 2026

    Поўная прамова Святланы Ціханоўскай на першы дзень Канферэнцыі Новая Беларусь

    Дарагія мае беларусы і беларускі, Вітаю вас на Канферэнцыі Новая Беларусь! Шэсць год таму адбыліся падзеі, якія памянялі нашу краіну, і кожнага з нас.  Той жнівень, жнівень дваццатага, адгукаецца ўва мне болем. Болем, уперамешку з натхненнем. У гэты дзень, шэсць год таму, калі я выходзіла з дому, каб прагаласаваць, каля дому як заўжды дзяжурыла шмат […]