• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася са спікерам парламента Эстоніі: абмеркавалі будучыню Беларусі, бяспеку рэгіёна і праблемы беларусаў

    29 кастрычніка, 2026

    У межах візіту ў Талін Святлана Ціханоўская сустрэлася са старшынёй парламента Эстоніі (Рыйгікогу) Лаўры Хусарам.

    Ціханоўская падзякавала Эстоніі і асабіста Хусару за паслядоўную падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў, дапамогу грамадзянскай супольнасці, незалежным медыям і палітвязням, а таксама за прынцыповую пазіцыю ў абарону незалежнасці Беларусі.

    Падчас сустрэчы абмеркавалі:

    1. Сітуацыю ў Беларусі і магчымыя сцэнары пераменаў. Абмеркавалі ўнутрыпалітычную і геапалітычную сітуацыю, рэпрэсіі, расійскі ўплыў і магчымыя сцэнары развіцця падзей. 
    2. Бяспеку рэгіёна і гібрыдныя атакі. Абмеркавалі апошнія падзеі на межах Беларусі з краінамі ЕС, гібрыдныя атакі рэжыму Лукашэнкі, правакацыі і пагрозы суседнім дзяржавам. Ціханоўская падкрэсліла неабходнасць аддзяляць адказнасць рэжыму ад беларускага народа.
    3. Парламенцкае супрацоўніцтва і міжнародныя ініцыятывы. Абмеркавалі развіццё кантактаў з Украінай і іншымі еўрапейскімі краінамі, а таксама ініцыятывы Паўла Лібера
    4. Візіт Алеся Бяляцкага. Абмеркавалі магчымасць выступу нобелеўскага лаўрэата і праваабаронцы Алеся Бяляцкага ў эстонскім парламенце, каб прыцягнуць увагу да становішча палітвязняў і рэпрэсій у Беларусі.

    Святлана Ціханоўская:

    «Мы павінны рыхтавацца да пераменаў у Беларусі ўжо сёння. І адначасова дапамагаць беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсій. Важна, каб нашы партнёры аддзялялі беларускі народ ад рэжыму Лукашэнкі».

    Эстонія паслядоўна падтрымлівае беларускія дэмакратычныя сілы, незалежныя медыі і грамадзянскую супольнасць, выступае за вызваленне палітвязняў і захаванне міжнароднага ціску на рэжым. У 2025 годзе ў Таліне адкрылася прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў, а Эстонія прызначыла спецыяльную прадстаўніцу па супрацоўніцтве з імі.

    Апошнія навіны