«Беларускі досвед паказвае, наколькі хутка права можа ператварыцца з механізму абароны чалавека ў механізм яго пераследу»
Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў выступіў у Манрэалі на Impact 2026 — буйным канадскім саміце, прысвечаным вяршэнству права, абароне дэмакратычных інстытутаў і сучасным выклікам для прававой дзяржавы. На запрашэнне Калегіі адвакатаў Квебека (Barreau du Québec) Леанід Марозаў стаў адным з асноўных спікераў сесіі «When the Rule of Law Disappears: What We Can […]
Расія ўцягвае беларускую моладзь у сваю вайну
Сёння ў Прадстаўніцтве беларускіх дэмакратычных сіл у Эстоніі прайшоў дыпламатычны брыфінг «Уплыў Расіі на беларускую моладзь». У сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, міністэрстваў і дзяржаўных інстытуцый Эстоніі. Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы Маргарыта Ворыхава прадставіла даныя пра тое, як Расія разам з рэжымам Лукашэнкі выбудоўвае сістэму мілітарызацыі беларускай моладзі і паступова ўцягвае маладых […]
У Італіі пачаўся двухтыднёвы аздараўленчы праект для былых палітвязняў, добраахвотнікаў і іх сем’яў
Удзельнікамі праграмы сталі 26 чалавек з Беларусі і Украіны. Для іх падрыхтавалі асаблівую праграму адпачынку і аднаўлення: дні на моры, шпацыры і экскурсіі па Фларэнцыі, майстар-класы і цёплае знаёмства з маляўнічай Тасканай. Арганізатары пастараліся стварыць бяспечную і сяброўскую атмасферу, дзе кожны ўдзельнік можа адчуць клопат і супакой. Прадстаўніца дыяспары беларусаў у Італіі і кіраўніца цэнтра […]
Святлана Ціханоўская — пра вяртанне Анджэя Пачобута ў Беларусь
Святлана Ціханоўская: «Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь. І, думаю, кожны, хто ведае яго гісторыю, разумее, колькі мужнасці стаіць за гэтым рашэннем. Часам нават ва ўмовах дыктатуры чалавек часам можа адваяваць для сябе маленькую прастору свабоды — дзякуючы ўласнай стойкасці і міжнароднай падтрымцы. Я вельмі рада, што Анджэй цяпер у Беларусі і можа быць дома. Але […]
Сустрэча з Юозасам Олекасам, брыфінгі для амбасадаў і зборы для беларускіх дзяцей. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 31 жніўня – 6 верасня
СУСТРЭЧА З ЮОЗАСАМ ОЛЕКАСАМ 3 верасня ў Вільні спікер Сейма Літвы Юозас Олекас афіцыйна прыняў Святлану Ціханоўскую. Удзел у сустрэчы таксама ўзялі дэпутаты групы «За дэмакратычную Беларусь» і прадстаўнікі большасці палітычных партыяў. З беларускага боку — дарадцы Ціханоўскай Францішак Вячорка, Дзяніс Кучынскі і Анатоль Лябедзька. Ключавыя тэмы сустрэчы: – Старшынства Літвы ў Радзе ЕС. Святлана […]
Поўны зварот Святланы Ціханоўскай да Дня беларускай вайсковай славы
Дарагія беларусы! Нам шмат гадоў расказвалі, што беларуская гісторыя пачалася ледзь не ў мінулым стагоддзі. Маўляў, да Савецкага Саюза ці Расійскай імперыі ў нас нібыта нічога і не было. Але гэта няпраўда. 8 верасня 1514 года пад Оршай войска Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага пад камандаваннем Канстанціна Астрожскага разграміла маскоўскае войска. Гэта была сапраўды […]
Святлана Ціханоўская далучылася да чытання «Дзядоў» з удзелам прэзідэнта Польшчы
5 верасня Святлана Ціханоўская разам з беларусамі Варшавы далучылася да фіналу польскага «Нацыянальнага чытання», які прайшоў ля помніка Адаму Міцкевічу. Сёлета для чытання выбралі «Дзяды» — твор пра народы, якія змагаліся за свабоду і права быць сабой. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі і першая лэдзі Марта Наўроцкая, а таксама вядомыя польскія акторы […]
Як краіны Лацінскай Амерыкі могуць падтрымаць беларусаў?
Святлана Ціханоўская правяла брыфінг для дыпламатаў краін Лацінскай Амерыкі і Еўропы пры падтрымцы амбасадаркі Іспаніі Вікторыі Артэгі Гуцьерэс. У сустрэчы ўзялі ўдзел амбасадары Бразіліі, Чылі, Панамы, Партугаліі і Іспаніі. Ціханоўская заклікала дыпламатаў падтрымліваць Беларусь на міжнароднай арэне, у тым ліку падтрымліваць мандат Спецыяльнага дакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і мандат Групы […]
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу са спікерам і дэпутатамі Сейма Літвы
3 верасня ў Вільні спікер Сейма Літвы Юозас Олекас афіцыйна прыняў Святлану Ціханоўскую. Удзел у сустрэчы таксама ўзялі дэпутаты групы «За дэмакратычную Беларусь» і прадстаўнікі большасці палітычных партыяў. З беларускага боку — дарадцы Ціханоўскай Францішак Вячорка, Дзяніс Кучынскі і Анатоль Лябедзька. Святлана Ціханоўская выказала глыбокую ўдзячнасць літоўскаму парламенту за паслядоўную і прынцыповую пазіцыю і падтрымку […]
Ціханоўская сустрэлася з беларускімі настаўнікамі і адукацыйнымі менеджарамі ў Вільні
З нагоды пачатку навучальнага года Святлана Ціханоўская наведала беларускую адукацыйную ўстанову ў Вільні, каб пагутарыць з камандай, якая працягвае навучаць беларускіх дзяцей у эміграцыі. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя выклікі, з якімі сутыкаюцца педагогі: ад пытанняў патрабаванняў да ведання літоўскай мовы да пошуку падтрымкі і ўзаемадзеяння з замежнымі пасольствамі. Кіраўніцтва школы адзначыла, што галоўная мэта каманды […]
Ціханоўская заклікала ЕС захаваць ціск да сістэмных зменаў у Беларусі
2 верасня Святлана Ціханоўская правяла ў Вільнюсе брыфінг для амбасадараў і дыпламатаў 17 краінаў Еўрасаюза. Сустрэчу арганізавала амбасада Ірландыі. Ціханоўская прадставіла вынікі канферэнцыі «Новая Беларусь», распавяла пра працу дзеля вызвалення палітвязняў і супрацоўніцтва з Украінай. Асобная ўвага — захаванню ціску на рэжым і рызыцы далейшага ўцягвання Беларусі ў расійскую вайну. Таксама яна паведаміла пра падрыхтоўку […]
«Пазаймацца з рэпетытарамі карысна не толькі школьнікам, але і некаторым міністрам»
Напярэдадні пачатку новага навучальнага года міністр адукацыі Андрэй Іванец даў інтэрв’ю выданню «Анлайнер»,. Сярод іншага, Іванец падзяліўся меркаваннем пра рэпетытараў: «Я их органически не воспринимаю, от слова «совсем». У каждого человека есть свой потенциал, в том числе интеллектуальный. Что делает репетитор? За короткий промежуток времени пытается надуть резиновый шарик до размера автомобильной шины». Дарадца Святланы […]
Жнівень 2026: галоўныя падзеі
У жніўні галоўнай падзеяй стала Канферэнцыя «Новая Беларусь» у Варшаве. Паралельна працягвалася праца з міжнароднымі партнёрамі, пытаннямі легалізацыі і бяспекі, а таксама падтрымкай культурных і грамадскіх ініцыятываў. Вынікі месяца: – Канферэнцыя «Новая Беларусь». Удзельнікі і ўдзельніцы абмяркоўвалі стратэгію дэмакратычных сілаў, супрацоўніцтва з Украінай, будучыя рэформы, медыя, бяспеку і падтрымку беларусаў за мяжой. Вынікі — па […]
35 гадоў з Дня аднаўлення незалежнасці Беларусі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 24–30 жніўня
35 ГАДОЎ З ДНЯ АДНАЎЛЕННЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ 25 жніўня Беларусь адзначае 35 гадоў з Дня аднаўлення незалежнасці. Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з гэтай нагоды: «Пра сваю дзяржаву марылі многія пакаленні беларусаў. За яе змагаліся, сядзелі ў турмах, ішлі ў выгнанне. І толькі нашаму пакаленню пашанцавала жыць у сваёй незалежнай краіне. Магчыма, таму доўгі час […]
«Адукацыя мусіць даваць дзіцяці свабоду думаць, а настаўніку — свабоду вучыць»
У Дзень ведаў Святлана Ціханоўская звярнулася да школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў і бацькоў. Яна заклікала маладых людзей захоўваць цікаўнасць і шукаць свой шлях, падзякавала настаўнікам, якія пад ціскам ідэалогіі працягваюць вучыць дзяцей думаць, а бацькам — за падтрымку і сумленныя размовы з дзецьмі дома. «Сёння пачынаецца новы навучальны год. Новыя класы і аўдыторыі, новыя знаёмствы, сустрэчы […]
Праца па пратэрмінаваных пашпартах беларусаў, сустрэча з міністрам аховы навакольнага асяроддзя Літвы, развітанне з Мілінкевічам. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 17–23 жніўня
СУСТРЭЧА З КАНЦЛЕРАМ МІНІСТЭРСТВА АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ ЛІТВЫ Дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і дарадца па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька сустрэліся з канцлерам Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Літвы Уладзіславам Кандратовічам. Абмеркавалі бяспеку Беларускай АЭС, наступствы перагляду спісу забруджаных пасля Чарнобыльскай катастрофы тэрыторый, удзел беларусаў у грамадскім жыцці Літвы, а таксама пытанні […]
Поўная прамова Святланы Ціханоўскай да 35 гадоў з Дня аднаўлення незалежнасці Беларусі
Дарагія беларусы! Сёння мы адзначаем 35 гадоў з Дня аднаўлення незалежнасці Беларусі. Пра сваю дзяржаву марылі многія пакаленні беларусаў. За яе змагаліся, сядзелі ў турмах, ішлі ў выгнанне. І толькі нашаму пакаленню пашанцавала жыць у сваёй незалежнай краіне. Магчыма, таму доўгі час мы ўспрымалі незалежнасць як нешта натуральнае. Як тое, што ўжо нікуды не знікне. […]
Святлана Ціханоўская павіншавала народ Украіны з Днём Незалежнасці
Шаноўны Прэзідэнт Зяленскі! Дарагія ўкраінцы! Віншую вас з Днём Незалежнасці! За сваю незалежнасць вы кожны дзень плаціце вялікую цану. Сваім прыкладам вы паказваеце ўсяму свету, што такое мужнасць. І даяце надзею іншым народам, якія таксама змагаюцца за свабоду. Тры месяцы таму я была ў Кіеве і бачыла вашу сілу на свае вочы. Краіна ваюе — […]
Святлана Ціханоўская на развітанні з Аляксандрам Мілінкевічам
Сёння ў варшаўскім Архікатэдральным саборы святога Яна Хрысціцеля праходзіць цырымонія развітання з Аляксандрам Мілінкевічам. У набажэнстве і жалабных мерапрыемствах узяла ўдзел Святлана Ціханоўская, якая выступіла з развітальнай прамовай. «Дарагія родныя і блізкія Аляксандра, дарагія сябры, Szanowni polscy przyjaciele, Excellencies, international friends, Ведаеце, дагэтуль не верыцца, што Аляксандра больш няма з намі. Да апошняга мы спадзяваліся, […]
Агляд падзеяў у сферы адукацыі і навукі. Ліпень 2026
Падзеі ў Беларусі. Статыстыка замежных студэнтаў У ліпені міністр адукацыі Беларусі А. Іванец і намесніца Прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч настойліва распаўсюджвалі інфармацыю, што ў краіне навучаецца 37 тыс. замежных студэнтаў і што іх колькасць за апошнія чатыры гады павялічылася на 10 тыс., а таксама, што кожны трэці замежны студэнт, 12,3 тыс. — з Кітая. Разам з […]
Рэжым Лукашэнкі злоўжывае Інтэрполам: у Празе прайшоў экспертны брыфінг па транснацыянальных рэпрэсіях
У Офісе дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі адбыўся закрыты брыфінг «Wanted by the Dictator: The Red Notice State», прысвечаны выкарыстанню рэжымам Лукашэнкі механізмаў міжнароднага вышуку для транснацыянальных рэпрэсій супраць беларусаў і беларусак. Мерапрыемства адкрыла дырэктарка Офіса Крысціна Шыянок, узгадаўшы пра абвяшчэнне ў вышук Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага і падкрэсліўшы важкасць міжнароднай супрацы ў процідзеянні рэпрэсіям. […]
Развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам
Сталі вядомыя дата і месца развітання з Аляксандрам Мілінкевічам — грамадскім і палітычным дзеячам, адзіным кандыдатам у прэзідэнты ад аб’яднанай дэмакратычнай апазіцыі на выбарах 2006 года, лаўрэатам прэміі імя Сахарава і пазаштатным дарадцам Святланы Ціханоўскай па рэалізацыі еўрапейскага выбару Беларусі. Аляксандр Уладзіміравіч пайшоў з жыцця 11 жніўня на 80-м годзе жыцця. Развітанне і пахаванне адбудуцца […]
Прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай правялі працоўную сустрэчу з канцлерам Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Літвы
У Офісе Святланы Ціханоўскай адбылася працоўная сустрэча з канцлерам Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Літоўскай Рэспублікі, былым міністрам унутраных справаў Літвы Уладзіславам Кандратовічам. З боку Офіса ў абмеркаванні ўдзельнічалі дырэктар Дзяніс Кучынскі і дарадца па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька. Асобна абмеркавалі экалагічную сітуацыю і бяспеку Беларускай АЭС у Астраўцы. Бакі адзначылі важнасць пастаяннага […]
Спрашчэнне міграцыйных працэдур беларусаў у Швецыі, сустрэча з прадстаўнікамі МЗС Польшчы. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 10–16 жніўня
ШВЕЦЫЯ СПРАСЦІЛА ПАШПАРТНЫЯ І МІГРАЦЫЙНЫЯ ПРАЦЭДУРЫ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ Міграцыйная служба Швецыі абнавіла прававую пазіцыю адносна беларусаў, якія не могуць бяспечна вярнуцца ў Беларусь для атрымання новага пашпарта. Змены дазваляюць у пэўных выпадках атрымаць пашпарт іншаземца, а таксама падаваць заявы на атрыманне або падаўжэнне ВНЖ без дзеючага беларускага пашпарта. ДАРАДЦА ЦІХАНОЎСКАЙ СУСТРЭЎСЯ З ПРАДСТАЎНІКАМІ МЗС […]
Пратэрмінаваныя пашпарты: як Офіс Ціханоўскай дамагаецца рашэнняў для беларусаў за мяжой?
Міжнародны аддзел Офіса Святланы Ціханоўскай працягвае сістэмную працу над праблемай пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў. Пра тое, як вядуцца перамовы з урадамі розных краінаў і якіх вынікаў ужо ўдалося дасягнуць, распавёў дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі. 📌 Праца вядзецца адразу ў двух кірунках 1. Агульнаеўрапейскі. Дзякуючы Люксембургскім рашэнням былі выпрацаваныя рэкамендацыі для краінаў Рады Еўропы адносна […]
Маніторынг актыўнасці інстытуцый «мяккай сілы» Расіі ў Беларусі ў студзені – чэрвені 2026 г.
Кароткае рэзюмэ. У першай палове 2026 г. Расія працягнула пашыраць у Беларусі інфраструктуру «мяккай сілы»: сетку дыпламатычных прадстаўніцтваў, устаноў фонду «Рускі мір» і звязаных з імі арганізацый. Найбольш актыўнымі кірункамі сталі прасоўванне расійскага ідэалагічнага дыскурсу, праца з моладдзю, уплыў на гістарычную памяць. Асабліва заўважнай была дзейнасць «Россотрудничества», якая спалучала адукацыйныя і культурныя праграмы з прапагандай […]
Дарадца Ціханоўскай правёў сустрэчу з прадстаўнікамі Міністэрства замежных справаў Польшчы
Дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі правёў працоўную сустрэчу са спецыяльным прадстаўніком Польшчы па пытаннях Беларусі Адамам Халацінскім і намеснікам дырэктара Дэпартамента Усходняй Еўропы МЗС Польшчы Гжэгашам Пазнянскім. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі ключавыя напрамкі стратэгічнага супрацоўніцтва паміж Офісам Святланы Ціханоўскай і Міністэрствам замежных справаў Польшчы, а таксама сумесныя актыўнасці на бягучы год. Дзяніс Кучынскі выказаў […]
Швецыя афіцыйна прызнала немагчымасць бяспечнага атрымання пашпартоў беларусамі на радзіме і спрасціла выдачу дакументаў
Міграцыйная служба Швецыі абнавіла сваю прававую пазіцыю адносна немагчымасці атрымаць новы беларускі пашпарт. Цяпер прызнана: беларусы пры вяртанні на радзіму з-за замены пашпарта могуць сутыкнуцца з палітычна матываваным пераследам, у тым ліку з затрыманнямі. Гэта рашэнне — вынік працяглай і сістэмнай працы Офіса Святланы Ціханоўскай, Народных амбасадаў, беларускай дыяспары ў Швецыі, а таксама праваабарончых арганізацый. […]
«1968–1989, 2020–?: чэшскі ўрок для Беларусі»: у Празе абмеркавалі досвед барацьбы за свабоду
10 жніўня ў Празе прайшла дыскусійная сустрэча «1968–1989, 2020–?: чэшскі ўрок для Беларусі», прымеркаваная да шостай гадавіны пратэстаў супраць дыктатуры і гвалту ў Беларусі. Мерапрыемства сабрала каля 100 чалавек, сярод якіх былі прадстаўнікі чэшскага боку, дыпламатычнага корпуса, няўрадавых арганізацый і грамадзянскай супольнасці. Арганізатарамі выступілі Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі і Музей памяці ХХ стагоддзя. […]