• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны
    20 сакавіка, 2026

    Святлана Ціханоўская выступіла ў Каледжы Еўропы 

    Святлана Ціханоўская выступіла ў Каледжы Еўропы — прэстыжнай паслядыпломнай навучальнай установе ў галіне еўрапейскіх даследаванняў у Бруге. На сустрэчы прысутнічалі каля 100 студэнтаў і студэнтак.  У сваім выступе беларуская лідарка распавяла пра маштаб рэпрэсіяў, супраціў беларусаў унутры краіны і ў выгнанні, а таксама ролю культуры і вайны ва Украіне ў фармаванні сучаснай беларускай ідэнтычнасці. Пра […]
    19 сакавіка, 2026

    Святлана Ціханоўская — пра вызваленне 250 палітзняволеных

    Святлана Ціханоўская: «Вялікая радасць і палёгка на сэрцы. 250 палітзняволеных на волі і змогуць абняць сваіх блізкіх. Гэта заўсёды самы радасны момант: калі чалавек, які прайшоў праз несправядлівае зняволенне, зноў побач з сям’ёй. Вельмі важна тое, што дзякуючы намаганням ЗША 235 чалавек засталіся дома, у Беларусі, побач з роднымі. 15 чалавек вывезеныя ў Літву — […]
    19 сакавіка, 2026

    «Мы робім усё магчымае, каб Беларусь заставалася на парадку дня» 

    Ціханоўская ўзяла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі з нагоды 50-годдзя Еўрапейскай народнай партыі ў Бруселі. Падчас мерапрыемства кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета правяла кароткія размовы са старшынёй EPP Манфрэдам Вэберам, старшынёй Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен, прэзідэнткай Еўрапарламента Рабертай Мецолай і прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам. Еўрапейская народная партыя — найбуйнейшая правацэнтрысцкая палітычная сіла ў ЕС, якая аб’ядноўвае […]
    19 сакавіка, 2026

    Ціханоўская выступіла перад амбасадарамі НАТА ў Бруселі 

    Падчас візіту ў Брусель Святлана Ціханоўская выступіла на нефармальным брыфінгу для амбасадараў краінаў НАТА. Сустрэча прайшла з удзелам высокіх прадстаўнікоў дзяржаваў-чальцоў Альянсу, у тым ліку пастаянных прадстаўнікоў і дыпламатаў Італіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі і Швецыі. Падчас сустрэчы абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі ў кантэксце рэгіянальнай бяспекі, уплыў рэжыму Лукашэнкі на […]
    19 сакавіка, 2026

    Святлана Ціханоўская далучылася да пашыранага саміту Еўрапейскай народнай партыі напярэдадні пасяджэння Еўрапейскай Рады 

    19 сакавіка падчас працоўнай паездкі ў Брусель Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у пашыраным саміце Еўрапейскай народнай партыі, які праходзіць напярэдадні пасяджэння Еўрапейскай Рады.  Гэта каардынацыйная сустрэча лідараў ЕНП перад ключавымі рашэннямі Еўрасаюза. У закрытым, нефармальным фармаце кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў, кіраўнікі інстытутаў ЕС, лідары партыяў і запрошаныя партнёры сінхранізуюць пазіцыі па парадку дня Еўропейскай Рады […]
    18 сакавіка, 2026

    Падтрымка палітвязняў і міжнароднае супрацоўніцтва — асноўныя тэмы сустрэчаў у Офісе Святланы Ціханоўскай у Літве

     Цягам апошніх дзён дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай у Літве Дзяніс Кучынскі правёў шэраг сустрэчаў як па літоўскім напрамку, так і з міжнароднымі партнёрамі ў Вільнюсе. Асноўная ўвага была нададзеная падтрымцы палітвязняў і абмеркаванню канкрэтных шляхоў дапамогі.  Падчас сустрэчаў з міжнароднымі партнёрамі вызначылі далейшыя крокі па развіцці ўзаемадзеяння па шэрагу напрамкаў, у тым ліку: — З […]
    18 сакавіка, 2026

    Праблемы беларусаў у Літве абмеркавалі ў Сейме Літвы

    17 сакавіка дырэктар Офіса ў Вільнюсе Дзяніс Кучынскі і дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве сустрэліся з кіраўніком Камітэта па нацыянальнай бяспецы і адным з лідараў сацыял-дэмакратаў Рымандасам Сінкявічусам у Сейме Літвы. Асноўныя тэмы сустрэчаў уключалі абмеркаванне заканадаўчых ініцыятываў, якія датычацца беларусаў у Літве. Па выніках перамоваў: Сацыял-дэмакраты выказалі падтрымку непрыраўноўванню беларусаў да расіянаў у […]
    17 сакавіка, 2026

    Сустрэча з прэзідэнтамі Італіі і Латвіі, візіты ў Рым і Рыгу, канферэнцыя «Жанчыны майго часу». Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 9–15 сакавіка

    ВІЗІТ У РЫМ 9 сакавіка Святлана Ціханоўская знаходзілася з працоўным візітам у Італіі. Падчас візіту яна правяла шэраг важных сустрэчаў: – З прэзідэнтам Італіі Серджа Матарэлам. Бакі абмеркавалі сітуацыю ўнутры Беларусі, дзе працягваюцца палітычна матываваныя затрыманні і рэпрэсіі, у тым ліку супраць вернікаў. Ціханоўская падкрэсліла важнасць узмацнення еўрапейскай перспектывы для беларускага народа і супрацьстаяння русіфікацыі […]
    17 сакавіка, 2026

    «Лукашэнка баіцца, што вы выберыце не яго», — Ціханоўская пра новы закон аб палітычных партыях

    Аляксандр Лукашэнка падпісаў новы закон, які змяняе парадак стварэння палітычных партыяў. Мэта тут простая: не зрабіць палітыку больш адкрытай, а канчаткова зачысціць яе пад сябе. У канцы 2022 года Лукашэнка адкрыта сказаў, што ў краіне «павінны працаваць толькі тыя партыі», якія адпавядаюць яго палітыцы. У лютым 2023-га ён прымусіў усе партыі прайсці перарэгістрацыю, а пасля […]
    17 сакавіка, 2026

    Экспертны клуб у Варшаве: Канстытуцыя як падмурак будучай Беларусі

    У Варшаве прайшло чацвёртае пасяджэнне Экспертнага Клуба «Прафесійна аб актуальным» на тэму «Дзень Канстытуцыі праз прызму выклікаў і перспектываў». У пасяджэнні ўдзельнічалі больш за 25 прадстаўнікоў палітычных структураў, грамадзянскіх ініцыятываў і экспертнай супольнасці. Сярод іх — Святлана Ціханоўская, спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан, палітычны аналітык Андрэй Вардамацкі, палітолаг Яўген Магда, а таксама прадстаўнікі АГП, Руху […]
    16 сакавіка, 2026

    «Сапраўдны Дзень Канстытуцыі — гэта дзень павагі да чалавека. Не да сістэмы і не да «вертыкал», а да чалавека, яго свабоды, яго голасу і права жыць без гвалту і прыніжэння». Святлана Ціханоўская і Анатоль Лябедзька — да Дня Канстытуцыі

    15 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень Канстытуцыі. Якое значэнне гэты дзень мае для беларусаў, і якой павінна быць канстытуцыя — паразважалі Святлана Ціханоўская і дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька. Святлана Ціханоўская: «Сённяшні дзень павінен нагадваць пра галоўны прынцып дзяржавы — павагу да чалавека, яго годнасці і правоў. Канстытуцыя павінна абараняць слабога ад моцнага, грамадзяніна […]
    14 сакавіка, 2026

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з камандай ініцыятывы «Сумленныя людзі»

    13 сакавіка Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з камандай ініцыятывы «Сумленныя людзі». Галоўная тэма — як узмацняць інфармацыйную прысутнасць для аўдыторыі ўнутры Беларусі і як каардынаваць супольныя праекты. Каманда «Сумленных людзей» распавяла пра сваю працу і тое, як змяніліся іх задачы і фарматы за апошнія гады. Сёння ініцыятыва арыентуецца найперш на аўдыторыю ў Беларусі і працуе […]
    13 сакавіка, 2026

    Ціханоўская абмеркавала праблемы беларусаў з дэпутацкай групай «За дэмакратычную Беларусь» у Латвіі 

    Падчас візіту ў Латвію Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з парламенцкай групай «За дэмакратычную Беларусь». Асноўны фокус размовы — беларусы: іх бяспека, мабільнасць, жыццёвыя пытанні ў выгнанні і тое, як Латвія працягвае падтрымліваць беларускую супольнасць і грамадзянскую супольнасць Беларусі. Святлана Ціханоўская падзякавала дэпутатам за паслядоўную салідарнасць і за ўдзел прадстаўніцы Латвіі ў працы міжнароднага Альянсу парламенцкіх […]
    13 сакавіка, 2026

    Жэнева: сайд-івэнт «Правы чалавека ў Беларусі» на палях Рады ААН па правах чалавека

    12 сакавіка ў Жэневе адбыўся сайд-івэнт «Human Rights in Belarus», прысвечаны сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, бягучаму становішчу палітвязняў у турмах і пытанням міжнароднай адказнасці. Івэнт прайшоў у рамках 61-й сесіі Рады ААН па правах чалавека. У дыскусіі ўзялі ўдзел: – Леанід Марозаў, дарадца па прававых пытаннях Святланы Ціханоўскай; – Алесь Бяляцкі, лаўрэат Нобелеўскай […]
    13 сакавіка, 2026

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з Прэзідэнтам Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам

    12 сакавіка падчас рабочага візіту ў Латвію Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з Прэзідэнтам Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам. Падчас размовы Ціханоўская падзякавала Латвіі за паслядоўную падтрымку беларусаў і дэмакратычных сілаў, у тым ліку за салідарнасць у пытанні палітвязняў, унёсак Латвіі ў Міжнародны гуманітарны фонд і прынцыповую пазіцыю ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Таксама бакі абмеркавалі шэраг важных […]
    12 сакавіка, 2026

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай замежных справаў Латвіі Байбай Бражэ

    12 сакавіка падчас рабочага візіту Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з міністаркай замежных справаў Латвіі Байбай Бражэ. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанне палітвязняў і гуманітарны трэк: падтрымку вызваленых і іх сем’яў, а таксама магчымасць дапамогі праз Міжнародны гуманітарны фонд. Таксама гаворка ішла пра практычныя крокі для беларусаў у Латвіі, у тым ліку неабходнасць тэхнічных рашэнняў, якія […]
    12 сакавіка, 2026

    Леанід Марозаў і Алесь Бяляцкі сустрэліся з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека

    12 сакавіка ў Жэневе лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру і старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі і дарадца па прававых пытаннях Святланы Ціханоўскай Леанід Марозаў сустрэліся з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Фолькерам Цюркам. Галоўны фокус сустрэчы — бягучая сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі, у тым ліку становішча палітвязняў і роля міжнародных механізмаў у […]
    12 сакавіка, 2026

    Лекцыя Святланы Ціханоўскай у Рыжскім універсітэце імя Страдыня

    Сення Святлана Ціханоўская пачала візіт у Рыгу, падчас якога выступіла з лекцыяй у Рыжскім універсітэце імя Страдыня. На сустрэчу прыйшлі больш за сто студэнтаў і выкладчыкаў. Універсітэт, заснаваны ў 1950 годзе як Рыжскі медыцынскі інстытут, сёння з’яўляецца адным з найбуйнейшых у Латвіі. Інстытут вядомы падрыхтоўкай лекараў, стаматолагаў і фармацэўтаў, а таксама актыўна развівае сацыяльныя навукі. […]
    12 сакавіка, 2026

    Міжнародны гуманітарны фонд для падтрымкі рэпрэсаваных у Беларусі: адказы на вашыя пытанні

    Міжнародны гуманітарны фонд быў заснаваны паўтара года таму. За гэты час дзякуючы яму падтрымку атрымалі многія палітзняволеныя і іх сем’і. Сёння мы адказваем на ключавыя пытанні пра працу фонду. 1️⃣ Што гэта за фонд? Дзе ён зарэгістраваны і хто ім кіруе? Міжнародны гуманітарны фонд быў створаны ў Нарвегіі па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай. Ён не мае […]
    11 сакавіка, 2026

    Другія кансультацыі паміж урадам Вялікабрытаніі і беларускімі дэмакратычнымі сіламі

    9 сакавіка 2026 года прадстаўнікі ўрада Вялікабрытаніі і беларускіх дэмакратычных сілаў правялі кансультацыі ў Форын Офісе (FCDO) у Лондане. Сустрэча аб’яднала афіцыйных асобаў FCDO і прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных інстытутаў, грамадзянскай супольнасці і экспертных колаў для абмену меркаваннямі, умацавання супрацоўніцтва і вызначэння практычных крокаў па падтрымцы дэмакратычных пераменаў у Беларусі. Брытанскую дэлегацыю ўзначаліў дырэктар Дэпартамента Усходняй […]
    11 сакавіка, 2026

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатыі Дзяніс Кучынскі сёння далучыўся да ўрачыстых мерапрыемстваў з нагоды Дня аднаўлення незалежнасці Літвы

    Сёння, 11 сакавіка ў Літве адзначаецца Дня аднаўлення незалежнасці Літвы. Дзяніс Кучынскі:  «Для Беларусі гэта сапраўдны сімвал таго, як нават у цяжкіх умовах імперыі, у Савецкім Саюзе, пад акупацыяй, можна аднавіць сваю незалежнасць. Літва здолела за адно пакаленне пабудаваць еўрапейскую, незалежную, моцную і квітнеючую дзяржаву. Мы глядзім на Літву як на прыклад. І мы верым, […]
    11 сакавіка, 2026

    Дэмакратычныя сілы ў Эстоніі: роля Беларусі ў пытанні бяспекі Еўропы

    10 сакавіка ў Прадстаўніцтве дэмакратычных сілаў у Эстоніі адбылася панэльная дыскусія «Усходні шчыт: як умацаваць еўрапейскую бяспеку ад Вялікабрытаніі да беларуска-балтыйскай лініі», арганізаваная Офісам Святланы Ціханоўскай. У дыскусіі бралі ўдзел: Сэр Ліам Фокс, былы міністр абароны і міжнароднага гандлю Вялікабрытаніі; Ёнатан Всевіаў, генеральны сакратар Міністэрства замежных справаў Эстоніі; Уладзімір Баечка, надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны; […]
    11 сакавіка, 2026

    Святлана Ціханоўская ў Варшаве ўзяла ўдзел у панэльнай дыскусіі «Першы крок: як беларускі выходзяць у публічнасць»

    10 сакавіка Святлана Ціханоўская ў Варшаве ўзяла ўдзел у панэльнай дыскусіі «Першы крок: як беларускі выходзяць у публічнасць», прымеркаванай да Міжнароднага дня салідарнасці жанчын.  Фармат сустрэчы — жывая размова: мадэратарка Марына Ментусава задавала пытанні ўдзельніцам пра тое, як яны рабілі свой першы крок у публічнасць, што дапамагала на старце, якія страхі і выклікі даводзілася праходзіць […]
    11 сакавіка, 2026

    Прэм’ер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні прыняла Святлану Ціханоўскую ў Рыме

    У Рыме кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская правяла перамовы ў Палацца Кіджы з прэм’ер-міністаркай Італіі Джорджай Мелоні.  Ціханоўская падзякавала Італіі за актыўную падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі і адзначыла, што Італія застаецца ключавой удзельніцай міжнароднай кааліцыі ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі, і прыкладам еўрапейскай салідарнасці. Ціханоўская распавяла пра працэс вызвалення палітвязняў, супрацоўніцтва з адміністрацыяй прэзідэнта […]
    10 сакавіка, 2026

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з камандай беларускага даследчага ўніверсітэта імя Астафея Валовіча

    10 сакавіка Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прадстаўнікамі ініцыятывы па стварэнні Беларускага даследчага ўніверсітэта імя Астафея Валовіча. Праект цяпер знаходзіцца на этапе падрыхтоўкі да рэгістрацыі ў Польшчы. Падчас сустрэчы каманда прэзентавала канцэпцыю ўніверсітэта і пазнаёміла з удзельнікамі аргкамітэта. У дыскусіі ўдзельнічалі кандыдат філасофскіх навук Павел Баркоўскі, доктар мовазнаўства і амерыканскі прафесар-беларусіст Курт Вулхайзер, прафесар сацыялогіі […]
    10 сакавіка, 2026

    Ціханоўская сустрэлася з групай сяброў дэмакратычнай Беларусі Італіі

    Падчас візіту ў Рым Святлана Ціханоўская сустрэлася з групай сяброў дэмакратычнай Беларусі ў Італіі. Падчас сустрэчы абмеркавалі геапалітычную сітуацыю, працэс вызвалення палітвязняў, ролю рэжыму ў вайне супраць Украіны, супрацу з Італіяй, а таксама адносіны з Украінай. Ціханоўская распавяла пра прыярытэты дэмакратычных сілаў, працу Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады, а таксама актыўную працу […]
    10 сакавіка, 2026

    Ціханоўская сустрэлася са старшынёй Палаты дэпутатаў Італіі

    9 сакавіка Святлана Ціханоўская ў Палацца Монтэчыторыё сустрэлася са старшынёй Палаты дэпутатаў Ларэнца Фантана. Ціханоўская падзякавала італьянскаму парламенту за актыўную падтрымку дэмакратычнай Беларусі. Яна падкрэсліла важную ролю парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь», у якую ўваходзяць прадстаўнікі амаль усіх палітычных партыяў, што дэманструе шырокі палітычны кансэнсус у Італіі адносна падтрымкі беларускага грамадства. Паводле Ціханоўскай, такія групы […]
    10 сакавіка, 2026

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Італіі

    Падчас афіцыйнага візіту ў Рым Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Фарнэзіна з міністрам замежных справаў Італіі Антоніа Таяні.  Ціханоўская падзякавала італьянскаму МЗС за палітычную падтрымку дэмакратычных сілаў і асабліва адзначыла працу італьянскіх дыпламатаў. Ціханоўская падзякавала за тое, што Італія сярод лідараў па колькасці выдадзеных шэнгенскіх візаў, і на працягу многіх гадоў Італія прымала беларускіх дзяцей на […]
    10 сакавіка, 2026

    Мільярды на паперы, праблемы ў ВНУ: што не так з новай праграмай развіцця адукацыі? 

    «Беларусь інтэлектуальная» — афіцыйная праграма развіцця адукацыі на 2026–2030 гады. Яна была зацверджаная на Усебеларускім народным сходзе ў снежні 2025 г. у якасці прыярытэту №2 сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Калі глядзець збоку фінансавання, гэта не так: 1. На пяць гадоў абяцана выдаткаваць амаль 6,4 млрд. рублёў. Гэта амаль столькі ж, колькі атрымоўвае сілавы блок (перадапошні прыярытэт) […]