• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з Цімаці Снайдэрам у Варшаве 

    18 верасня, 2026

    Святлана Ціханоўская наведала публічную сустрэчу з амерыканскім гісторыкам Цімаці Снайдэрам у Варшаве па запрашэнні Fundacja Demokracja. Там беларуская лідарка выступіла з уступным словам. Размову са Снайдэрам вёў польскі публіцыст і заснавальнік Krytyka Polityczna Славамір Серакоўскі, які падтрымлівае беларускі дэмакратычны рух і ў 2020 годзе асабіста назіраў за пратэстамі і рэпрэсіямі ў Мінску.

    Цімаці Снайдэр — адзін з найбольш вядомых даследчыкаў гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, аўтар кніг Bloodlands, On Tyranny і The Reconstruction of Nations: Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus. Ён таксама паслядоўна падтрымлівае Украіну і займаецца даследаваннем яе гісторыі.

    Ціханоўская адзначыла, што Беларусь, Украіна, Польшча, Літва знаходзяцца ў рэгіёне, які Снайдэр назваў Bloodlands — землях, якія асабліва моцна пацярпелі ад войнаў, таталітарызму і дыктатур. Яна падкрэсліла, што сёння Украіна зноў абараняе свабоду ад расійскай агрэсіі, а для Беларусі перамога Украіны і захаванне ўласнай незалежнасці непасрэдна звязаныя.

    Святлана Ціханоўская:

    «Нашыя землі занадта добра ведаюць цану тыраніі. Сёння Украіна зноў плаціць за свабоду велізарную цану, а беларусы працягваюць барацьбу з дыктатурай. Але прыклад Польшчы нагадвае нам: дыктатуры не вечныя. Я веру, што Украіна адстаіць сваю свабоду, Беларусь стане свабоднай еўрапейскай краінай, а наш рэгіён больш ніколі не будзе “крывавымі землямі”».

    Раней Ціханоўская і Снайдэр сустракаліся ў снежні 2023 года ў Ельскім універсітэце. Снайдэр мадэраваў публічную дыскусію Ціханоўскай “Belarus, Ukraine and the Future of Europe”, прысвечаную вайне ва Украіне, дэмакратычным пераменам у Беларусі і будучыні Еўропы. 

    Апошнія навіны