• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з Майкам Пампеа: абмеркавалі ўрокі 2020 года і незалежнасць Беларусі

    24 верасня, 2026

    На палях Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку Святлана Ціханоўская сустрэлася з былым дзяржаўным сакратаром ЗША Майкам Пампеа (падчас першай адміністрацыі Дональда Трампа).

    Асобную ўвагу падчас сустрэчы надалі падзеям 2019–2020 гадоў і тагачасным спробам ЗША пашырыць прастору для незалежнасці Беларусі і зменшыць яе залежнасць ад Расіі.

    У лютым 2020 года Пампеа стаў першым за 26 гадоў дзяржаўным сакратаром ЗША, які наведаў Беларусь. Візіт адбыўся на фоне нафтавага канфлікту паміж Мінскам і Масквой. Тады Пампеа падкрэсліў падтрымку Злучанымі Штатамі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі і заявіў, што амерыканскія энергетычныя кампаніі гатовыя забяспечыць 100% неабходнай краіне нафты па канкурэнтных цэнах.

    Пасля сфальсіфікаваных выбараў і масавых рэпрэсій у жніўні 2020 года падыход Вашынгтона змяніўся. Адміністрацыя ЗША заявіла, што выбары не былі свабоднымі і справядлівымі, падтрымала права беларусаў самім вызначаць сваю будучыню і пачала каардынаваць дзеянні з еўрапейскімі партнёрамі.

    Гэты перыяд Пампеа пазней апісаў у сваіх мемуарах «Never Give an Inch: Fighting for the America I Love». Лукашэнку ён апісвае вельмі крытычна — як палітыка старой савецкай школы, для якога галоўнай мэтай было захаванне ўласнай улады. Паводле Пампеа, Лукашэнка разумеў небяспеку поўнай залежнасці ад Масквы, бо паглынанне Беларусі Расіяй пагражала б і яго асабістай уладзе. Таму ён гадамі спрабаваў манеўраваць паміж Расіяй і Захадам.

    Пампеа ў кнізе тлумачыць логіку палітыкі Вашынгтона ў пачатку 2020 года: даць Беларусі рэальную альтэрнатыву расійскай залежнасці, у тым ліку праз пастаўкі нафты. Аднак пасля выбараў Лукашэнка выбраў гвалт і рэпрэсіі супраць беларусаў і тым самым рэзка звузіў магчымасці для манеўру паміж Захадам і Расіяй. Пасля 2020 года рэжым стаў яшчэ больш залежным ад Крамля, а ў 2022 годзе дазволіў Расіі выкарыстаць тэрыторыю Беларусі для поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

    Апошнія навіны