У Вільнюсе абмеркавалі паглыбленне супрацоўніцтва паміж Офісам Ціханоўскай і арганізацыяй Blue/Yellow
У Офісе Святланы Ціханоўскай у Вільнюсе адбылася сустрэча з заснавальнікам літоўскай дабрачыннай арганізацыі Blue/Yellow Йонасам Охманам. З беларускага боку ў сустрэчы ўдзельнічалі дырэктар Офіса ў Літве Дзяніс Кучынскі і дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька. Падчас сустрэчы беларускія прадстаўнікі праінфармавалі пра актуальны стан і дынаміку адносінаў з Украінай, уключаючы апошнія кантакты з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім […]
«Агульная бяда, якая ўсіх яднае». Беларусы Варшавы таксама далучыліся да «Чарнобыльскага шляху 2026»
26 красавіка каля помніка Капеніку беларусы Варшавы сабраліся, каб ушанаваць памяць пра Чарнобыль, яго наступствам для Беларусі і свету, а таксама людзям, чые жыцці ён назаўсёды змяніў. Удзел узялі больш за 100 чалавек. Выступілі Вячаслаў Сіўчык, ксёндз Вячаслаў Барок, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка, дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, прадстаўнік рады БНР Аляксей […]
«Чарнобыльскі шлях-2026» у Вільні
Нягледзячы на надвор’е беларусы Вільнюса выйшлі ўшанаваць памяць Чарнобыльскай трагедыі. Адбыўся забег і велапрабег, а таксама мітынг. У шэрагу ўдзельнікаў можна ўбачыць дырэктара Офіса ў Літве Дзяніса Кучынскага і пазаштатнага дарадцу Ціханоўскай Дзмітрыя Кучука. Мерапрыемствы да 40-й гадавіны трагедыі на ЧАЭС праходзяць сёння па ўсім свеце.
У Вільнюсе ўшанавалі памяць ахвяр Чарнобыльскай трагедыі
Да ўшанавання памяці ахвяраў далучыліся прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай: дырэктар офіса ў Вільнюсе Дзяніс Кучынскі, дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька і пазаштатны дарадца па пытаннях экалогіі Дзмітрый Кучук. А таксама Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, прадстаўнікі экалагічных арганізацыяў і актывісты. Разам з дыпламатамі яны ўзялі ўдзел ва ўскладанні кветак у памяць пра адну з найбуйнейшых […]
30 гадоў праваабарончай арганізацыі «Вясна»
Святлана Ціханоўская: «Сёння праваабарончай арганізацыі «Вясна» спаўняецца 30 гадоў. 30 гадоў таму гэта арганізацыя з’явілася, таму што нехта павінен быў застацца на баку чалавека, калі дзяржава ад гэтай ролі адмовілася. На жаль, за ўсе гэтыя гады дзяржава так і не вярнулася на бок людзей. Затое «Вясна» ніколі яго не пакідала. Сёння за праваабарончую дзейнасць у […]
Палітычная заява «За незалежную бяз’ядзерную Беларусь»
За незалежную бяз’ядзерную Беларусь Катастрофа на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі 40 гадоў таму паказала, чым з’яўляецца атам у руках аўтарытарнага рэжыму. Чарнобыль стаў сімвалам безадказнасці і здрады, сімвалам пагрозы і небяспекі некантраляванага выкарыстання атама для людзей. Сёння рэжым Лукашэнкі працягвае тую самую безадказную палітыку. Цягам 32 гадоў яго кіравання былі скасаваныя льготы, спыненыя праграмы дапамогі для […]
Поўная прамова Святланы Ціханоўскай у гадавіну Чарнобыльскай трагедыі
У гадавіну Чарнобыльскай трагедыі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з прамовай, дзе ўзгадала свае асабістыя ўспаміны і нагадала пра небяспеку Астравецкай АЭС і размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі: «Калі здарыўся Чарнобыль, мне было ўсяго тры гады. Я не памятаю сам выбух, але памятаю, як яго доўгі цень жыў побач з намі пазней. Мае родныя […]
Беларусы Вільнюса далучыліся да экалагічнай акцыі «Mes Darom»
У Вільнюсе прайшла экалагічная акцыя «Mes Darom», у якой узялі ўдзел беларусы Вільнюса, а таксама дырэктар Офіса ў Літве Дзяніс Кучынскі і дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька, пазаштатны дарадца па пытаннях экалогіі Дзмітрый Кучук. «Mes Darom» — літоўская частка міжнароднага руху «Let’s Do It World», які аб’ядноўвае мільёны людзей у дзясятках краінаў вакол ідэі […]
Святлана Ціханоўская – на канцэрце беларускага гурта Irdorath
У Варшаве Святлана Ціханоўская пабывала на канцэрце гурта Irdorath. Перад выступам лідарка паразмаўляла з музыкамі пра іх шлях, жыццё пасля зняволення і тое, як цяпер выглядае праца і творчасць у эміграцыі. Гурт падараваў Святлане Ціханоўскай кнігу пра беларускіх «нячысьцікаў» — выданне на дзвюх мовах: па-беларуску і па-англійску. Надзея і Ўладзімір, заснавальнікі гурта, — былыя палітвязні, […]
Святлана Ціханоўская наведала выставу Лявона Вольскага ў Варшаве
Святлана Ціханоўская наведала выставу «Лес чуе, а поле бачыць» вядомага беларускага музыкі і мастака Лявона Вольскага, якая праходзіць у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве. Экспазіцыя ўяўляе сабой серыю з дванаццаці карцін, кожная з якіх прысвечаная пэўнай беларускай прыказцы або прымаўцы. Праект спалучае візуальнае мастацтва і народную мудрасць, прапаноўваючы сучаснае асэнсаванне культурнай спадчыны Беларусі. Святлана Ціханоўская […]
Вырашэнне пытанняў беларусаў у Літве
23–24 красавіка Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі правёў шэраг палітычных сустрэчаў, у якіх таксама ўдзельнічалі дырэктар Офіса ў Літве Дзяніс Кучынскі і дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька, галоўны дарадца Франак Вячорка. Сустрэчы прайшлі з міністрам унутраных справаў Уладзіславам Кандратовічам, спікерам Сейма Літвы Юозасам Олекасам і віцэ-міністаркай замежных справаў Літвы Аўдрай Плепітэ. У цэнтры […]
Агляд падзеяў у сферы адукацыі і навукі. Сакавік 2026 года
Прадстаўляем агляд ключавых падзеяў лютага 2026 года ў сферы адукацыі і навукі, падзелены на два блокі — падзеі ў Беларусі і падзеі па-за яе межамі. Агляд падрыхтаваны дарадцам Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Паўлам Церашковічам. Падзеі ў Беларусі Інтэрнэт партал беларускіх казак Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі запусціла партал беларускіх казак у аўтэнтычных аўдыёзапісах. […]
Забарона TikTok у Беларусі: чаму Качанава баіцца скаргаў грамадзянаў у сацсетках? Восьмы выпуск «Як ёсць» з Анатолем Лябедзькам
У новым выпуску «Як ёсць» дарадца Ціханоўскай Анатоль Лябедзька разважае пра актуальныя для беларусаў падзеі: – Рамонт Гомельскага РАУС за $1 000 000: чаму гэтыя сродкі не былі скіраваныя на падтрымку рэгіёнаў, улучаючы як выміраюць вёскі? – Новая дырэктыва Наталлі Качанавай: чаму грамадзянам фактычна абмяжоўваюць магчымасць скардзіцца на побытавыя праблемы ў TikTok і іншых сацсетках? […]
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з беларускімі арганізацыямі Беластока
22 красавіка ў Беластоку Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі беларускіх арганізацыяў і ініцыятываў у фармаце знаёмства і Q&A. У размове ўдзельнічала больш за 40 прадстаўнікоў арганізацыяў і ініцыятываў: культурніцкіх, медыйных, адукацыйных, праваабарончых і грамадскіх. На сустрэчы абмеркавалі тое, чым жывуць беларускія праекты ў рэгіёне і што цяпер найбольш важна: — бягучую сітуацыю з беларускам хабам […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з камандай фундацыі «Тутака» ў Беластоку
22 красавіка падчас візіту ў Беласток Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі фундацыі «Тутака» і абмеркавала іх бягучыя праекты і падрыхтоўку да фестывалю. На сустрэчы гаварылі пра тое, як ідзе падрыхтоўка да фестывалю сёлета: пра праграму, партнёраў і падтрымку, супрацоўніцтва з мясцовымі ўладамі, а таксама пра арганізацыйныя змены — у тым ліку пра тое, што фестываль […]
Ціханоўская ўзяла ўдзел у цырымоніі да 30-годдзя «Вясны» і ўручыла Крыж Свабоды Алесю Бяляцкаму
21 красавіка ў Варшаве Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у цырымоніі, прысвечанай 30-годдзю праваабарончай арганізацыі «Вясна». Падчас выступу Ціханоўская павіншавала вясноўцаў з юбілеем, адзначыла іх ключавую ролю ў беларускай праваабарончай супольнасці і падкрэсліла, што «Вясна» стала сімвалам падтрымкі для беларусаў, якія сутыкнуліся з пераследам. Яна звярнула ўвагу на ўстойлівасць арганізацыі, якая працягвае працу нягледзячы на ціск […]
Дзяніс Кучынскі сустрэўся з прэзідэнтам Паўночнай Рады ў Вільнюсе
У Вільнюсе дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу з новым прэзідэнтам Паўночнай Рады Віле Вярюненам. У сустрэчы таксама ўдзельнічаў дырэктар Офіса Паўночнай Рады міністраў у Літве Оле Андэрсан Ліндэман. Сустрэча адбылася на палях канферэнцыі да 35-годдзя супрацоўніцтва Паўночнай Рады і Літвы. Дзяніс Кучынскі падзякаваў партнёрам за ўвагу да бягучай сітуацыі ў Беларусі, падтрымку […]
Дзяніс Кучынскі сустрэўся з віцэ-міністаркай замежных справаў Літвы Аўдрай Плепітэ
17 красавіка дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай у Вільнюсе Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу з віцэ-міністаркай замежных справаў Літвы Аўдрай Плепітэ. Абмеркавалі падтрымку беларусаў і каардынацыю працы на ключавых міжнародных напрамках. Асноўныя тэмы абмеркавання: — дапамога вызваленым палітвязням і міграцыйныя пытанні, у тым ліку з легалізацыяй і інтэграцыяй пасля выезду з Беларусі; — важнасць таго, каб беларусаў […]
Дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў узяла ўдзел у Global Progressive Mobilization
Па запрашэнні прэм’ер-міністра Іспаніі Педра Санчэса, пасля яго сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў — дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі і прызначаная кіраўніца місіі дэмакратычных сілаў у Мадрыдзе Таццяна Марыніч — прыняла ўдзел у Global Progressive Mobilization. Гэта першы ўдзел прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў у гэтай міжнароднай платформе, якая аб’ядноўвае палітычных лідараў, партыі, прафсаюзы, […]
Слуханні па правах чалавека і сустрэча з генеральным сакратаром Мэцью Моры. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 13–19 красавіка
СЛУХАННІ ПА ПРАВАХ ЧАЛАВЕКА У КАНАДЗЕ 13 красавіка Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у слуханнях у парламенце Канады па сітуацыі з правамі чалавека ў свеце. У выступе Ціханоўская звярнулася да ўраду Канады з прапановамі: — працягваць ціск на рэжым: захоўваць жорсткую пазіцыю і дамагацца вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення рэпрэсіяў; — працягваць і павялічваць падтрымку беларускай […]
Сустрэча з Генеральным сакратаром Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы Мэцью Моры
У Вільнюсе адбылася сустрэча дэмакратычных сілаў Беларусі з Генеральным сакратаром Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы Мэцью Моры. У сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і ініцыятываў грамадзянскай супольнасці. Дырэктар Офіса ў Літве Дзяніс Кучынскі ад імя Святланы Ціханоўскай падзякаваў Мэцью Моры за паслядоўную падтрымку і супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі […]
Якая стратэгія сапраўды працуе для Беларусі? Сёмы выпуск «Як ёсць» з Анатолем Лябедзькам
У гэтым выпуску — адкрытая размова пра санкцыі, перамовы і стратэгію вызвалення палітвязняў. Без прапаганды і гатовых адказаў — толькі аргументы, факты і дыскусія. – Роля і падыход ЗША да вызвалення палітвязняў – Ці трэба Еўропе змяняць санкцыйную стратэгію? – Хто павінен прадстаўляць Беларусь на перамовах? – І галоўнае пытанне: што сапраўды можа змяніць сітуацыю […]
Анатоль Лябедзька — пра дыскусію вакол выбараў у Каардынацыйную Раду
15 красавіка ў Вільнюсе адбылося чарговае пасяджэнне экспертнага клуба Цэнтра «Еўрапейскі Дыялог», прысвечанае ролі Каардынацыйнай Рады ў інфраструктуры дэмакратычных сілаў. У дыскусіі ўдзельнічалі прадстаўнікі палітычных партыяў і ініцыятываў. Падчас сустрэчы абмеркавалі выбары ў КР, стаўленне да іх з боку партыяў, а таксама неабходнасць рэформы і далейшага развіцця Каардынацыйнай Рады. Анатоль Лябедзька: «Па-першае, усе прызнаюць неабходнасць […]
«Беларусь — яркі прыклад таго, што адбываецца, калі грэбуюць дэмакратыяй»
13 красавіка Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у слуханнях у парламенце Канады па сітуацыі з правамі чалавека ў свеце. Беларуская лідарка распавяла пра масавыя рэпрэсіі і тое, як рэжым ператварыў краіну ў плацдарм для расійскай агрэсіі. Яна таксама адзначыла, што, нягледзячы на вызваленні, пераслед у краіне не спыніўся. У выступе Святлана Ціханоўская звярнулася да ўраду і […]
Візіт у Мадрыд і вырашэнне пытанняў легалізацыі ў Літве. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 6–12 красавіка
ВІЗІТ У МАДРЫД 6–8 красавіка Святлана Ціханоўская знаходзілася з працоўным візітам у Мадрыдзе, Іспаніі. Падчас візіту яна правяла шэраг двухбаковых сустрэчаў на высокім узроўні: – з прэм’ер-міністрам Педра Санчэсам абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі, узаемадзеянне з ЗША, а таксама становішча беларусаў у Іспаніі. – са спікерам Сената Педра Рольян Ахеда гаворка ішла пра стварэнне парламенцкай групы […]
Ціханоўская віншуе беларусаў з Вялікднем
«Хрыстос Уваскрос». Ціханоўская віншуе беларусаў з Вялікднем «Усім нам час ад часу патрэбны цуд — нават самы маленькі — які можа падтрымаць і даць сілы рухацца далей. І гэтыя цуды сапраўды адбываюцца: трэба толькі быць уважлівымі, каб заўважаць іх і верыць у лепшае. Няхай гэтае свята ўмацуе нашую веру ў тое, што дабро і праўда […]
Святлана Ціханоўская павіншавала старшыню Рады БНР Івонку Сурвілу з юбілеем
Святлана Ціханоўская павіншавала старшыню Рады БНР Івонку Сурвілу з юбілеем. Сёння ёй спаўняецца 90 гадоў. Яны звязаліся па відэасувязі. Ціханоўская падзякавала Івонцы Сурвіле за шматгадовую працу дзеля Беларусі і беларусаў, яны абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і ў свеце, неабходнасць трымаць Беларусь у міжнародным парадку дня. У размове Ціханоўская адзначыла і гістарычную ролю Рады БНР, а […]
Святлана Ціханоўская — да 15-й гадавіны трагедыі ў Мінскім метро
Святлана Ціханоўская да 15-й гадавіны трагедыі ў Мінскім метро: «Сёння — дзень памяці і болю, які жыве ў нашых сэрцах ужо 15 гадоў. Мы ўспамінаем тых, хто загінуў у Мінску 15 гадоў таму. 15 чалавек. Звычайных людзей, якія проста ехалі дадому, спяшаліся да сваіх блізкіх, жылі звычайным жыццём, будавалі планы. І чые жыцці былі жорстка […]
Вырашэнне пытанняў легалізацыі ў Літве
10 красавіка дырэктар Офіса ў Літве Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу з кіраўніцай Дэпартамента міграцыі Індрэ Гаспэрэ. Ад імя Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі падзякаваў Дэпартаменту міграцыі за працу і асобна — за дапамогу ў легалізацыі былых палітзняволеных, якіх вывезлі з Беларусі ў Літву. Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя актуальныя пытанні, звязаныя з міграцыйнымі працэдурамі, легалізацыяй і выклікамі, […]