Сустрэча з дырэктаркай Дэпартамента замежных справаў Канцылярыі Прэм’ер-міністра Польшчы, запуск платформы «Прастора». Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 5–11 студзеня
ВІЗІТ У ПОЛЬШЧУ Дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу з дырэктаркай Дэпартамента замежных справаў Канцылярыі Прэм’ер-міністра Польшчы Малгажатай Латкевіч-Паўляк. Падчас сустрэчы абмеркавалі каардынацыю практычных крокаў і падтрымку беларусаў і беларусак у Польшчы, планы на 2026 год і ўмацаванне супрацоўніцтва Польшчы з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. ДЗЕНЬ АБАРОНЦАЎ СВАБОДЫ 10 студзеня дарадцы Святланы Ціханоўскай Дзяніс […]
Прадстаўнікі Офіса далучыліся да мерапрыемстваў з нагоды Дня абаронцаў свабоды ў Літве
Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі ўзялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню абаронцаў свабоды ў Літве. Дарадца Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі і дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька 10 студзеня далучыліся да забегу салідарнасці ад Антакальніцкіх могілак да Віленскай тэлевежы. У забегу ўдзельнічалі тысячы літоўцаў, прадстаўнікі ўлады і дыпламаты, у тым ліку міністр замежных справаў […]
Падтрымка беларусаў, планы на год і больш шчыльнае супрацоўніцтва — перамовы ў Канцылярыі Прэм’ер-міністра Туска
Сёння дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі сустрэўся з дырэктаркай Дэпартамента замежных справаў Канцылярыі Прэм’ер-міністра Польшчы Малгажатай Латкевіч-Паўляк. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі асноўныя планы на 2026 год і шляхі больш шчыльнага супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, з акцэнтам на практычныя крокі і каардынацыю дзеянняў. Адным з галоўных прыярытэтаў застаецца дапамога беларусам і беларускам, якія знаходзяцца […]
Prastora.info — месца, дзе беларусы ствараюць будучыню разам
Напрыканцы снежня быў запушчаны сайт «Прастора» — платформа, дзе кожны і кожная можа далучыцца да распрацоўкі заканадаўства Новай Беларусі. Пляцоўка створаная для адкрытага дыялогу пра: – новую Канстытуцыю; – законы і рэформы. Галоўная мэта — вярнуць грамадзянам права голасу і ўплыву на будучыню сваёй краіны. Што можна рабіць на сайце? – чытаць аналітыку і навіны; […]
Падводзім вынікі месяца: галоўныя падзеі, новыя даследаванні і значныя дасягненні актывістаў і арганізацыяў
ЦНІ апублікаваў мэпінг беларускай прапаганды. У Бруселі прайшла міжнародная канферэнцыя Belarus: A Part of or Apart from Europe’s Security?, прысвечаная ролі Беларусі ў еўрапейскай сістэме бяспекі. У Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год. У Сейме Літвы адбыўся літоўска-беларускі журналісцкі форум. Арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” апублікавала гадавы агляд аб парушэннях правоў […]
Вызваленне палітзняволеных і дапамога рэпрэсаваным, непрызнанне выбараў 2025, больш за 300 сустрэчаў высокага ўзроўня. Якія вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай і Місіяў дэмакратычнай Беларусі ў 2025 годзе?
У 2025 годзе каманда Офіса і Місіяў працавала па некалькіх ключавых напрамках: вызваленне палітвязняў і падтрымка рэпрэсаваных, непрызнанне імітацыі выбараў 2025 года, прававыя і міжнародна-прававыя механізмы адказнасці, бяспека і стратэгія, падтрымка беларусаў у краіне і ў выгнанні, моладзевая і жаночая палітыка, культурніцкая дыпламатыя і міжнародная прысутнасць. 1) Вызваленне палітвязняў і дапамога рэпрэсаваным Галоўны вынік года […]
Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай і дэмакратычных сілаў
Навагодняе віншаванне Святланы Ціханоўскай і дэмакратычных сілаў 2026. Поўны тэкст
Святлана Ціханоўская: Дарагія мае беларусы, У дзяцінстве на Новы год мы часта ладзілі гульню: што я вазьму ў наступны год, а што пакіну ў мінулым. Запісвалі гэта на паперках — часам смешнае, часам сур’ёзнае. Кепскае — рвалі на шматкі ці адкладвалі ў канверт. І нам здавалася: у новым годзе ўсё стане лепш і прасцей, а […]
Святлана Ціханоўская віншуе з Калядамі
Святлана Ціханоўская віншуе ўсіх беларусаў, якія адзначаюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня: «Гэтае свята заўсёды вяртае нас да простых рэчаў: да сямейных гутарак, да спакойнага вечара, да пачуцця, што побач ёсць людзі, якім мы неабыякавыя. Беражыце сябе і сваіх блізкіх. Светлых і спакойных святаў, мае дарагія».
Святлана Ціханоўская — пра працяг пераследу журналістаў у Беларусі
Святлана Ціханоўская: «28 беларускіх журналістаў за кратамі. Часам статыстыка кажа пра ўладу краіны больш, чым доўгія прамовы. Паводле новых даных, Беларусь займае 4-е месца ў свеце па колькасці зняволеных журналістаў. Наперадзе — толькі Кітай, Расія і М’янма. Адметна, што гэта краіны, з якімі рэжым Лукашэнкі так ахвотна «сябруе». Я заўсёды кажу, што дыктатары вучацца адзін […]
Сустрэча палітвязняў у Літве і Польшчы, сустрэча з прэзідэнтам Літвы. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 15–21 снежня
СУСТРЭЧА ПАЛІТВЯЗНЯЎ У ВАРШАВЕ І ВІЛЬНЮСЕ З Украіны ў Вільнюс і Варшаву прыбылі больш за 100 вызваленых і прымусова вывезеных з Беларусі палітвязняў. Іх сустрэлі родныя, валанцёры і прадстаўнікі дэмакратычных сілаў. Святлана Ціханоўская павіншавала іх са свабодай і падкрэсліла, што барацьба за тых, хто застаецца ў турмах, працягваецца. Вызваленым аказваецца комплексная падтрымка дзякуючы супольным намаганням […]
«Кожная гісторыя павінна быць пачутай»
22 снежня ў Вільні адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам беларускіх палітвязняў, якія 13 снежня былі вызваленыя з турмаў і прымусова вывезеныя з Беларусі ва Украіну, а 18 снежня прыбылі ў Літву. У прэс-канферэнцыі прыняла ўдзел Святлана Ціханоўская. Падчас канферэнцыі палітвязні распавялі пра свой вопыт знаходжання ў турмах, катаванні і першыя дні на волі. Святлана Ціханоўская: «Сёння […]
Прамова Святланы Ціханоўскай на прэс-канферэнцыі 22.09
Дарагія сябры. Dear Excellencies, dear friends, На пачатку я хацела б ушанаваць памяць Мікіты Мелказёрава. Учора Беларусь страціла вялікага сына — таленавітага журналіста, чалавека, які рупліва працаваў дзеля Беларусі і пастаянна падымаў тэму палітвязняў. Гэта вялікая страта для ўсяго беларускага народа. Нам усім будзе вельмі цябе не хапаць, Мікіта. Зямля табе пухам. Мікіта вельмі перажываў […]
Святлана Ціханоўская — пра смерць Мікіты Мелказёрава
Святлана Ціханоўская: «Немагчыма паверыць. Здаецца, быццам такога проста не магло здарыцца. На жаль, у ноч на 21 снежня памёр журналіст і вядоўца «Жыццё-маліна» Мікіта Мелказёраў. Мікіта ўмеў рабіць рэдкую рэч — даваць чалавеку прастору быць сабой. Яго праца зрабілася важнай часткай беларускай медыйнай прасторы. І заўсёды ёй застанецца. Выказваю шчырыя спачуванні родным і блізкім Мікіты, […]
Святлана Ціханоўская — з нагоды Міжнароднага дня мігранта
«Для беларусаў і беларусак гэтая тэма асабліва балючая. Пасля 2020 года Беларусь перажыла самую маштабную хвалю вымушанай эміграцыі ў сваёй сучаснай гісторыі. Краіну пакінулі ад 500 да 600 тысяч чалавек. Дзясяткі тысячаў зламаных лёсаў і разлучаных сем’яў. Краіну дагэтуль пакідае вялічэзная колькасць людзей, бо адчуванне небяспекі за свае пераканнані не знікае. Пагроза арышту і крымінальных […]
Група вызваленых беларускіх палітвязняў прыбыла ў Вільнюс
З Украіны ў Вільнюс прыбыла 20 беларусаў і беларусак, якія 13 снежня былі вызваленыя і прымусова вывезеныя за межы Беларусі. Сярод іх — палітык Павел Севярынец і праваабаронца Уладзь Лабковіч. У Вільнюсе вызваленых сустрэлі родныя, валанцёры, актывісты і прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі. Святлана Ціханоўская прывітала вызваленых на свабодзе і падкрэсліла, што барацьба за тых, хто […]
Ціханоўская і Бяляцкі сустрэліся са спікерам парламента Літвы
17 снежня ў Сейме Літвы прайшла сустрэча Святланы Ціханоўскай і Алеся Бяляцкага са спікерам Сейма Літвы Юозасам Олекасам. Удзел таксама ўзялі дарадца Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі і дарадца парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя з палітзняволенымі ў Беларусі, а таксама супрацоўніцтва дэмакратычных сілаў з Сеймам.
Прэзідэнт Літвы прыняў Алеся Бяляцкага і Святлану Ціханоўскую
15 снежня ў Вільні Святлана Ціханоўская і праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, Алесь Бяляцкі, які 13 снежня быў вызвалены з турмы і прымусова дэпартаваны ў Літву, сустрэліся з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам. Падчас сустрэчы прэзідэнт Літвы падкрэсліў мужнасць і непахіснасць Алеся Бяляцкага, адзначыўшы, што ягоная вытрымка, маральная сіла і адданасць абароне чалавечай годнасці з’яўляюцца прыкладам […]
Вызваленне 123 палітвязняў. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 8–14 снежня
ВЫЗВАЛЕННЕ 123 ПАЛІТВЯЗНЯЎ 13 снежня на волю выйшла 123 беларускія палітвязні, сярод іх — Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Алесь Бяляцкі, Максім Знак, Уладзь Лабковіч, Марына Золатава, Аляксандр Фядута, Павел Севярынец і іншыя. Частка палітвязняў, уключна з Алесем Бяляцкім, была дэпартаваная ў Літву, частка — ва Украіну. Святлана Ціханоўская сустракала вызваленых у амбасадзе ЗША ў Вільнюсе. […]
Святлана Ціханоўская — пра вызваленне 123 палітвязняў
«Сёння на волю выйшла 123 палітвязні, якія доўгі час былі незаконна пазбаўленыя свабоды. Сярод іх — Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Алесь Бяляцкі, Максім Знак, Уладзь Лабковіч, Марына Золатава, Аляксандр Фядута, Павел Севярынец і іншыя. Для іх блізкіх і родных гэта момант палёгкі пасля доўгага чакання. Мы вітаем кожнага і кожную на волі. Але разам з […]
«Мы павінны рыхтавацца да новага акна магчымасцяў»
Сёння ў Рыме Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі групы «За дэмакратычную Беларусь». Лідарка падзякавала італьянскім парламентарыям за салідарнасць і надзейную падтрымку Беларусі: у міжнародных арганізацыях і ў прыёме беларускіх уцекачоў, былых палітвязняў і добраахвотнікаў, якія ваявалі за Украіну. Яна падкрэсліла, што сітуацыя ў Беларусі застаецца вельмі цяжкай: штодзённыя арышты, смерці ў турмах, рэпрэсіі супраць усіх, […]
«Я прысвячаю гэтую ўзнагароду мужным беларускім жанчынам, якія змагаюцца за свабоду»
У Рыме Святлана Ціханоўская атрымала прэстыжную ўзнагароду Margaret Thatcher Award, якую штогод уручаюць асобам, што праявілі выбітнае лідарства і прынцыповасць у абароне свабоды. У сваёй прамове беларуская лідарка распавяла, што беларускую рэвалюцыю называюць «рэвалюцыяй з жаночым тварам», і прысвяціла ўзнагароду мужным беларускім жанчынам, якія сталі сімвалам свабоды і няскоранасці: «Маргарэт Тэтчэр казала, што мужнасць — […]
5 гадоў Народным Амбасадам! Адказваем на галоўныя пытанні
10 снежня спаўняецца пяць гадоў праекту Народных амбасадаў Беларусі. У юбілейны дзень народзінаў адказваем на галоўныя пытанні. 1) Што такое Народныя амбасады? Народныя амбасады Беларусі — гэта сетка дэмакратычных прадстаўніцтваў за мяжой, створаная беларусамі для беларусаў у 2020 годзе. Яны выконваюць функцыі, якія павінны былі б рабіць афіцыйныя консульствы, але не робяць з-за палітыкі рэжыму […]
«Рэпрэсіі не спыняць наша імкненне да свабоды і справядлівасці»
У Міжнародны дзень правоў чалавека дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў — пра сітуацыю з правамі і свабодамі ў Беларусі, а таксама пра важную ролю тых, хто, нягледзячы на рэпрэсіі, працягвае абараняць праўду і дакументаваць злачынствы рэжыму: «У Міжнародны дзень правоў чалавека хачу падкрэсліць: у Беларусі правы чалавека сістэмна парушаюцца і адбываецца дзяржаўны […]
Святлана Ціханоўская да Міжнароднага дня правоў чалавека
«Свабода, годнасць і права голасу — гэта тое, што належыць кожнаму чалавеку, нягледзячы на ягонае грамадзянства, рэлігію ці месца жыхарства. Але ў Беларусі рэжым робіць усё, каб знішчыць правы чалавека. Тысячы беларусаў застаюцца ў няволі толькі за тое, што адважыліся быць свабоднымі, адстойваць сваю годнасць і гучна пра гэта заявіць. У тым ліку — праваабаронцы, […]
Святлана Ціханоўская на ўрачыстай цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру
Беларуская лідарка прыняла ўдзел у цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру, якая прайшла сёння ў Осла, па запрашэнні Марыі Карыны Мачада — венесуэльскай апазіцыйнай лідаркі і вядомай абаронцы дэмакратыі, якая шмат гадоў змагаецца за свабоду і правы чалавека ў сваёй краіне. Святлана Ціханоўская: «Я сёння ў Осла, на цырымоніі Нобелеўскай прэміі, якую атрымлівае Марыя Карына Мачада. […]
У Фларэнцыі адкрыўся шэлтар для рэпрэсаваных і Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці
Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Італіі, дзе сёння, 9 снежня, прайшло адкрыццё шэлтару для беларускіх палітычных уцекачоў і іх сем’яў, дзе ўжо жывуць рэпрэсаваныя і былы добраахвотнік палка Каліноўскага. Таксама адкрыўся Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці ў Італіі. Кіраўніцай будзе Юлія Юхно — прадстаўніца Народных амбасадаў і «Talaka». Адкрыццё шэлтару і Цэнтра стала магчымым […]
Візіт у Нарвегію, міністэрская сустрэча АБСЕ, канферэнцыя Grand Continent Summit. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 1–7 снежня
ВІЗІТ У НАРВЕГІЮ 1 снежня Святлана Ціханоўская знаходзілася з працоўным візітам у Нарвегіі, падчас якога правяла шэраг сустрэчаў: – са спікерам Стортынгу Масудам Гарахані; – міністрам замежных справаў Эспенам Бартам Эйдэ; – міністрам развіцця Асмундам Аўкрустам. Акрамя гэтага, лідарка ўзяла ўдзел у публічным івэнце Нарвежскага Хельсінкскага Камітэта, дзе распавяла пра цяперашнюю сітуацыю ў краіне. Асноўныя […]
Вызваленне палітвязняў, ціск на рэжым і мірныя перамовы: што Святлана Ціханоўская абмеркавала з Каяй Калас?
Падчас візіту ў Брусель Святлана Ціханоўская сустрэлася з вярхоўнай прадстаўніцай Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Каяй Калас. Ключавымі пытаннямі размоваў стала сітуацыя ў Беларусі, міжнародныя намаганні па вызваленні палітвязняў, роля Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы і магчымыя перспектывы будучых перамоваў па Украіне. Асобная ўвага была нададзеная вызваленню палітвязняў і камунікацыі з амерыканскім бокам […]