• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская — пра трагедыю, якая закранула беларускіх дзяцей у Расіі

    17 чэрвеня, 2026

    «Маё сэрца з усімі пацярпеўшымі і іх роднымі. Дзеці і дарослыя, што былі побач з імі, — невінаватыя ахвяры.

    Гэтую вайну распачала Расія. Яна — агрэсар, і менавіта яна нясе галоўную адказнасць за кожную смерць і кожнае раненне, звязаныя з гэтай вайной.

    Але вінаватыя і тыя прадстаўнікі дзяржавы, хто безадказна адправіў дзяцей праз прыгранічную зону ваенных дзеянняў.

    Гэта не «выпадковасць», а канкрэтнае рашэнне канкрэтных людзей пры ўладзе, якія абыякава аднесліся да таго, як дзеці патрапяць на адпачынак.

    І вінаватая беларуская дзяржаўная прапаганда, якая гадамі замоўчвае праўду пра вайну і саўдзел у ёй рэжыму Лукашэнкі, каб стварыць фэйкавую карцінку «мірнага неба» і бяспекі.

    Я заклікаю вас: беражыце сябе і сваіх блізкіх. Не рызыкуйце жыццём — не едзьце ў Расію, якая вядзе злачынную і несправядлівую вайну.

    Бяспека надыдзе толькі тады, калі Расія спыніць гэтую вайну».

    Апошнія навіны