• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Мы павінны інвеставаць у людзей» 

    18 чэрвеня, 2026

    Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у Бруселі, дзе сёння выступіла на пленарнай сесіі Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта, прысвечанай устойлівасці ўсходніх памежных рэгіёнаў Еўрапейскага саюза.

    У сесіі таксама ўзялі ўдзел віцэ-міністарка фінансаў Літвы Нерынга Рынкявічутэ-Лаўрынайцене і намеснік генеральнага дырэктара Еўрапейскай камісіі па рэгіянальнай і гарадской палітыцы Угу Собрал.

    Сустрэча была прысвечаная ўмацаванню бяспекі, устойлівасці і развіцця краінаў на ўсходняй мяжы ЕС. Падчас выступу лідарка адзначыла, што беларусы ўжо шмат гадоў змагаюцца за тыя ж каштоўнасці, на якіх будуецца Еўрапейскі саюз. Яна падкрэсліла, што рэжым Лукашэнкі мэтанакіравана ізалюе беларусаў ад Еўропы, знішчае незалежныя інстытуты і пераследуе ўсё, што ўмацоўвае нацыянальную ідэнтычнасць.

    Ціханоўская заклікала захоўваць ціск на рэжым да рэальных сістэмных зменаў, падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць, незалежныя медыя, культуру і адукацыйныя праграмы. Асобна яна прапанавала паглыбіць супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і EESC, каб рыхтавацца да будучых рэформаў і еўрапейскай інтэграцыі краіны.

    Святлана Ціханоўская:

    «Ізалюючы дыктатараў, мы павінны інвеставаць у людзей і іх еўрапейскія памкненні. Чым мацнейшая грамадзянская супольнасць, тым слабейшая дыктатура.

    Дапамажыце нам пашыраць беларускую культуру, мову і ідэнтычнасць праз выставы, культурныя дні, адукацыйныя праграмы і абмены. Давайце разам працаваць над кампаніямі ў падтрымку палітвязняў, незалежных журналістаў, правоў працоўных, правоў чалавека і супраць дэзынфармацыі.

    Давайце забяспечым, каб Беларусь была часткай больш шырокіх еўрапейскіх дыскусіяў пра бяспеку, дэмакратыю, суверэнітэт і будучыню Еўропы. Давайце ўмацуем сувязі паміж нашымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці праз азнаямленчыя візіты, партнёрства і сумесныя праекты».

    Апошнія навіны