• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны
    06 мая, 2026

    Дарадцы Ціханоўскай правялі перамовы ў парламенце Арменіі 

    Падчас працоўнага візіту ў Ерэван дарадца Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі і дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька правялі сустрэчу ў парламенце Арменіі з Рустамам Бакаянам — адным з кіраўнікоў камітэта па правах чалавека. Падчас размовы абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека, магчымасці развіцця парламенцкага супрацоўніцтва, падтрымку беларусаў і абмен досведам. Асноўнай тэмай стала стварэнне […]
    06 мая, 2026

    Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі армянскай экспертнай і грамадзянскай супольнасці 

    Лідары 20 выбітных арганізацыяў і ініцыятываў сустрэліся з Ціханоўскай, у тым ліку прадстаўнікі экспертнай супольнасці, праваабаронцы і адукацыйныя ініцыятывы. Падчас сустрэчы абмеркавалі, як вырашыць кейсы, калі рэжым Лукашэнкі злоўжывае інструментам міждзяржаўнага вышуку супраць беларусаў. Вырашэнне гэтага пытання, паводле Ціханоўскай, дазволіць зрабіць Арменію бяспечным хабам для беларускай грамадзянскай супольнасці, праводзіць сустрэчы і мерапрыемствы ў Арменіі з […]
    06 мая, 2026

    Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай адукацыі і навукі ў краіне і за яе межамі

    Студзень–сакавік 2026 г. Павел Церашковіч дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы  Рэзюмэ Сістэма адукацыі і навукі ў Рэспубліцы Беларусь развіваецца ва ўмовах узмацнення дзяржаўнага кантролю, палітычнай індактрынацыі і хранічнага недафінансавання. Праграма «Беларусь Інтэлектуальная» фармальна замацоўвае прыярытэт адукацыі, аднак на практыцы суправаджаецца абмежаваннем доступу да вышэйшай адукацыі, мілітарызацыяй падрыхтоўкі кадраў і далейшым узмацненнем адміністрацыйнага ціску […]
    05 мая, 2026

    На форуме Yerevan Dialogue абмеркавалі, як абараніць дэмакратыю ў эпоху ШІ

    У межах форуму адбылася панэльная дыскусія «Дэмакратычная ўстойлівасць, гібрыдныя пагрозы і ШІ: абарона дэмакратычных выбараў» арганізаваная сумесна з CAPS. Сярод спікераў — Святлана Ціханоўская, генеральны сакратар Community of Democracies Мантас Адоменас, міністарка Сербіі па гендарнай роўнасці і пашырэнні правоў і магчымасцяў жанчын Таццяна Мацура і прэзідэнт World Communications Forum Association Максім Бехар. Мадэратарам выступіў дырэктар […]
    05 мая, 2026

    Супрацоўніцтва Офіса Святланы Ціханоўскай і Каардынацыйнай Рады, якое дае вынік для беларусаў

    Каардынацыйная Рада і Офіс Святланы Ціханоўскай — розныя структуры, але яны шмат у чым працуюць у звязцы. Сабралі некалькі прыкладаў таго, як гэтае супрацоўніцтва дае канкрэтныя вынікі для беларусаў. Нумар 1 Прысутнасць дэмакратычных сілаў у ПАРЕ Офіс Святланы Ціханоўскай ініцыяваў і прасунуў рэзалюцыю ПАРЕ па Беларусі. Дзякуючы ёй удалося замацаваць прысутнасць дэмакратычных сілаў у Парламенцкай […]
    04 мая, 2026

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам Арменіі на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці

    Падчас візіту ў Арменію Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Ерэване. Гэта першы афіцыйны візіт Святланы Ціханоўскай у Арменію. На палях саміту адбыліся сустрэчы з прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам і міністрам замежных спраў Араратам Мірзаянам. Для дэмакратычнай Беларусі гэты візіт стаў важным крокам для далейшага развіцця стасункаў з Арменіяй і ўмацавання […]
    04 мая, 2026

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з Робертам Фіцам

    На палях саміту Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Славакіі Робертам Фіцам. Падчас размовы абмеркавалі важнасць супольнай еўрапейскай падтрымкі для Беларусі і для Украіны, а таксама магчымасці далейшай супрацы паміж Славакіяй і дэмакратычнымі сіламі. Акрамя таго, закранулі тэму Беларусі ў кантэксце Украіны — прэм’ер-міністр Славакіі збіраецца наведаць Кіеў з афіцыйным візітам, роўна як і Святлана Ціханоўская. […]
    04 мая, 2026

    Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з Эмануэлем Макронам

    На палях саміту Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з Прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. Падчас размовы гаворка ішла пра еўрапейскую еднасць, падтрымку і лідзіруючую ролю Францыі ў захаванні моцнай і згуртаванай Еўропы. Святлана Ціханоўская: «Для нас вельмі важна, каб Еўропа захоўвала еднасць і працягвала дзейнічаць разам. Я падзякавала Эмануэлю Макрону за тую ролю, якую Францыя сёння адыгрывае […]
    04 мая, 2026

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Канады Маркам Карні

    Кароткая размова адбылася сёння на палях Саміту еўрапейскай палітычнай супольнасці. Гэта першая сустрэча беларускай лідаркі з новым прэм’ер-міністрам. Канада ўдзельнічае ў Саміце EPC упершыню. «Для мяне было вельмі важна сустрэцца з прэм’ер-міністрам Канады. З адным з лідараў, вельмі актыўным таксама ў “Вялікай сямёрцы”. Мы абмеркавалі працяг супрацоўніцтва пасля яго перамогі на выбарах, а таксама развіццё […]
    04 мая, 2026

    «Прымяненне артыкула 411 Крымінальнага кодэкса — гэта інструмент, які выкарыстоўваецца для штучнага падаўжэння зняволення палітвязняў» 

    Паводле праваабарончага цэнтра «Вясна», палітвязня Уладзіміра Кнігу будуць судзіць ужо трэці раз за «злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі». Рэжым у чарговы раз выкарыстоўвае артыкул 411 Крымінальнага кодэкса як інструмент ціску на палітвязняў. Гэта паказальны прыклад сістэмнай практыкі, калі ў месцах пазбаўлення волі фабрыкуюцца «парушэнні», каб штучна падаўжаць тэрміны зняволення. Трэці запар крымінальны пераслед паводле […]
    04 мая, 2026

    Святлана Ціханоўская на Саміце еўрапейскіх лідараў у Ерэване

    Святлана Ціханоўская прыбыла на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэване Яна возьме ўдзел у мерапрыемствах саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці як запрошаная госця ад Беларусі, а таксама ў канферэнцыі «Ерэванскі дыялог», арганізаванай МЗС Арменіі. Гэта першы візіт беларускай лідаркі ў Арменію. Раней з прычынаў бяспекі пра яе візіт у Арменію не паведамлялася. Гаспадаром саміту з’яўляецца Нікол Пашынян […]
    04 мая, 2026

    Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у святкаваннях з нагоды Дня Канстытуцыі 3 траўня ў Польшчы

    На запрашэнне Прэзідэнта Польшчы 3 траўня яна прысутнічала на цырымоніі ўзнагароджання Анджэя Пачобута ордэнам Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы. «Анджэй Пачобут аб’ядноўвае беларускі і польскі народы. Ён — сімвал нязломнасці і мужнасці. Ён прайшоў праз катаванні і застаўся верным сваім прынцыпам. Пачобут — прадстаўнік польскай меншасці ў Беларусі, якая стагоддзямі жыла на нашай […]
    04 мая, 2026

    V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету і Саміт Трохмор’я. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 27 красавіка – 3 траўня

    V КАНФЕРЭНЦЫЯ БЕЛАРУСАЎ І БЕЛАРУСАК СВЕТУ 1–2 траўня ў Варшаве праходзіла V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. На працягу двух дзён удзельнікі абмяркоўвалі беларускую ідэнтычнасць у замежжы, паспяховыя кейсы з розных краінаў і практычныя рашэнні для беларусаў за мяжой.  Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці з вітальнай прамовай, у якой падкрэсліла, што за гэтыя гады беларусы […]
    04 мая, 2026

    Святлана Ціханоўская — да Дня свабоды прэсы

    «Свабода прэсы — гэта «люстэрка» таго, што насамрэч адбываецца ў грамадстве. У Беларусі праўда стала небяспечнай і цяпер за кожным журналісцкім матэрыялам стаіць не проста прафесійная адказнасць, але і чалавечая рызыка. Беларускія журналісты, якія сумленна робяць сваю працу, плацяць за гэта высокую цану: арыштамі, турмамі, вымушанай эміграцыяй. І ўсё ж беларускія медыя працягваюць развівацца і […]
    04 мая, 2026

    На V Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету ў Варшаве ідзе інтэрактыўная праца ў тэматычных групах 

    Прама цяпер удзельнікі і ўдзельніцы разам выяўляюць ключавыя праблемы, аналізуюць паспяховыя і складаныя кейсы і выпрацоўваюць практычныя рашэнні для супольных дзеянняў дыяспары і дэмакратычных сілаў Беларусі. Сярод тэмаў: – дакументы і пашпарты беларусаў за мяжой; – бяспека і супрацьдзеянне транснацыянальным рэпрэсіям; – захаванне беларускай ідэнтычнасці; – рэпутацыя беларусаў у прымаючых грамадствах; – агульнанацыянальныя праекты дыяспары.
    04 мая, 2026

    Франак Вячорка — на V Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету

    Франак Вячорка на V Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету: «Трэба будаваць беларускі кейс і беларускую гісторыю. Самае важнае — быць заўважнымі. У нас ёсць традыцыі 25 сакавіка, 26 красавіка, 9 жніўня — і трэба працягваць, далучаць новых людзей. Убудоўвацца ў міжнародны парадак дня: тлумачыць, чаму Беларусь важная для бяспекі і чым могуць быць карысныя беларусы […]
    02 мая, 2026

    Святлана Ціханоўская — з прамовай на закрыцці V Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету 

    Сёння, 2 траўня, у Варшаве завяршылася V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. На працягу двух дзён удзельнікі і ўдзельніцы абмяркоўвалі супольныя выклікі, дзяліліся досведам і шукалі практычныя рашэнні для беларусаў замежжа.  Напрыканцы канферэнцыі Святлана Ціханоўская звярнулася да прысутных з прамовай, у якой падзякавала беларускай супольнасці за еднасць, узаемную падтрымку і гатоўнасць працягваць супольную працу. «Дарагія […]
    01 мая, 2026

    Міжнародны івэнт прысвечаны Чарнобыльскай аварыі прайшоў у Празе 

    27 красавіка 2026 года ў Празе адбыўся міжнародны івэнт «Цень Чарнобыля праз 40 гадоў: забеспячэнне будучыні Беларусі і Украіны». Ён быў прысвечаны 40-й гадавіне Чарнобыльскай катастрофы і сучасным ядзерным пагрозам у рэгіёне. Мерапрыемства сабрала дыпламатаў, экспертаў і прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, каб абмеркаваць, як Беларусь і Расія выкарыстоўваюць ядзерную інфраструктуру і рыторыку як інструмент геапалітычнага ціску. […]
    01 мая, 2026

    Дарадца Ціханоўскай сустрэўся з камандай прэм’ер-міністаркі Літвы

    Дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай у Вільнюсе і дарадца па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу з камандай прэм’ер-міністаркі Літвы Інгі Ругігіене. З літоўскага боку прысутнічалі дарадцы прэм’ер-міністаркі па пытаннях дыпламатыі Кястуціс Кудзманас і па пытаннях нацыянальнай бяспекі Відмантас Каладзінкас. У цэнтры ўвагі перамоваў: – планы Офіса ў Літве і прыярытэтныя напрамкі працы, у тым ліку […]
    01 мая, 2026

    Святлана Ціханоўская адкрыла V Канферэнцыю беларусаў і беларусак свету 

    1 траўня ў Варшаве распачалася V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці з вітальнай прамовай, у якой падкрэсліла, што за гэтыя гады беларусы не толькі захавалі еднасць, але і навучыліся разам адказваць на новыя выклікі. «Дарагія беларусы і беларускі, паплечнікі, аднадумцы, замежныя госці і сябры, Вітаю вас на Канферэнцыі беларусаў і […]
    01 мая, 2026

    Святлана Ціханоўская — да 1 траўня

    Святлана Ціханоўская — да 1 траўня: «Праца ў Беларусі занадта часта ідзе побач са страхам. Страхам кантрактнай залежнасці, звальнення за погляды, пакарання за подпіс, каментар ці данат на дабрачыннасць. Але чалавек не павінен выбіраць паміж хлебам і сумленнем. Праца не мусіць рабіць чалавека паслухмяным — яна мусіць даваць упэўненасць у заўтрашнім дні. Дзяржава павінна абараняць […]
    01 мая, 2026

    Красавік 2026: галоўныя падзеі 

    Цягам красавіка Офіс Святланы Ціханоўскай працягваў працу па падтрымцы палітвязняў і пытаннях, якія непасрэдна датычацца беларусаў за мяжой. У фокусе месяца — сустрэчы на высокім узроўні, публічныя выступы, а таксама камунікацыя з беларускімі супольнасцямі і ініцыятывамі. Галоўныя вынікі месяца: – Працоўны візіт Ціханоўскай у Берлін і ўдзел у дыскусіі пра пагрозы аўтарытарных рэжымаў; – Візіт […]
    29 красавіка, 2026

    Святлана Ціханоўская сустрэлася са Спікерам парламента Эстоніі Лаўры Хусарам

    Сустрэча прайшла на палях Ініцыятывы трох мораў. Бакі абмеркавалі пытанні санкцыйнай палітыкі, падтрымкі беларускай моладзі і перспектывы супрацоўніцтва. «Сустрэлася са Спікерам парламента Эстоніі на палях Ініцыятывы трох мораў. Падкрэсліла важнасць таго, каб у заканадаўчых ініцыятывах выразна адрознівалі беларусаў ад расіян — у тым ліку ў пытаннях маёмасных абмежаванняў, — і каб меры не закраналі беларусаў, […]
    29 красавіка, 2026

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Румыніі Нікушарам Данам

    На палях Ініцыятывы трох мораў у Харватыі бакі абмеркавалі: — паглыбленне супрацоўніцтва паміж Румыніяй і дэмакратычнымі сіламі Беларусі; — магчымасць далучэння Румыніяй да Міжнароднага гуманітарнага фонду; — супрацоўніцтва з недзяржаўнымі арганізацыямі; — і перспектывы візіту ў Бухарэст. «Мы абмеркавалі паглыбленне супрацоўніцтва паміж Румыніяй і дэмакратычнымі сіламі Беларусі, а таксама магчымы візіт у Бухарэст. Таксама падзякавала […]
    29 красавіка, 2026

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з Прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім

    Сустрэча прайшла сёння падчас Саміту Ініцыятывы трох мораў у Дуброўніку. Бакі абмеркавалі вызваленне Анджэя Пачобута, апошнія падзеі, а таксама далейшыя крокі ў супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Польшчай. «Была рада сустрэцца з Прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім на палях Ініцыятывы трох мораў у Дуброўніку. Я выказала ўдзячнасць Польшчы і асабіста Прэзідэнту за пастаянную ўвагу на найвышэйшым узроўні […]
    29 красавіка, 2026

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Науседам

    Сустрэча прайшла сёння падчас Саміту Ініцыятывы трох мораў у Харватыі. Бакі абмеркавалі вызваленне палітычных зняволеных, сітуацыю вакол ЕГУ, а таксама падтрымку беларусаў у Літве. «Была радая сустрэцца з Прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам. Мы абмеркавалі бягучыя падзеі ў Беларусі і Літве. Вельмі ўдзячная за нязменную і паслядоўную падтрымку беларусаў у Літве. Асабліва цаню прынцыповую пазіцыю Літвы […]
    28 красавіка, 2026

    Дзяніс Кучынскі сустрэўся са старшынём Кіроўнай Рады ЕГУ Мантасам Адаменасам

    27 красавіка ў Вільнюсе дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай у Літве Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу са старшынём Кіроўнай Рады Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і Генеральным сакратаром Супольнасці Дэмакратый Мантасам Адаменасам. Сустрэча адбылася на фоне сітуацыі, якая патрабуе хуткіх і дакладных крокаў у сувязі з прызнаннем ЕГУ «экстрэмісцкай арганізацыяй» беларускім рэжымам. Перад сустрэчай прайшоў шэраг кансультацыяў з Міністэрствам […]
    28 красавіка, 2026

    Дарадца Ціханоўскай — пра важнасць Каардынацыйнай Рады і неабходнасць прымаць удзел у выбарах

    Праз некалькі тыдняў адбудуцца выбары ў Каардынацыйную Раду чацвёртага склікання. З гэтай нагоды дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Павел Церашковіч звяртаецца да гісторыі, каб паказаць важнасць гэтага працэсу. «Вясной 1917 года Беларусь апынулася ў надзвычай драматычнай сітуацыі. Фронт дзяліў яе на дзве часткі. Каля мільёна беларусаў знаходзіліся ў войску, звыш паўтара мільёна […]
    27 красавіка, 2026

    Чарнобыль: Міжнародная салідарнасць у 40-ую гадавіну трагедыі

    У 40-ю гадавіну аварыі міжнародная супольнасць выказала салідарнасць з пацярпелымі і нагадала пра важнасць захавання гістарычнай памяці. Офіс Святланы Ціханоўскай падрыхтаваў падборку выказванняў міжнародных арганізацыяў і медыя з нагоды гэтай даты.  Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў «Быў прыняты комплексны падыход да ўстойлівага развіцця для задавальнення патрэб пацярпелых рэгіёнаў і супольнасцяў. Установы, фонды і праграмы працягваюць цесна супрацоўнічаць […]