«Каманда Офіса працягвае працаваць і несці сваю частку адказнасці»
У сваім відэа Святлана Ціханоўская тлумачыць, чаму вызваленне Сяргея Ціханоўскага не прынесла рознагалоссяў унутры дэмакратычных сілаў, а стала важным вынікам агульнай барацьбы. Лідарка падкрэсліла: каманда Офіса працягвае працу пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітвязні, а ў Беларусі не наступяць перамены. «Сяргей на волі — і гэта велізарная радасць як для нашай сям’і, так і для […]
«Каб дапамагаць, не патрэбныя вялікія грошы ці гучныя жэсты. Дастаткова не прайсці міма там, дзе можаш падтрымаць хаця б аднаго чалавека»
Узаемадапамога ўжо даўно стала адметнай рысай нашага грамадства. Беларусы закрываюць тэрміновыя зборы, дапамагаюць дзецям і жывёлам, данацяць ініцыятывам, якія выжываюць толькі дзякуючы салідарнасці. Гэта асабліва важна ў цяперашні час, калі падтрымка патрэбная літаральна ўсюды. У сваім новым відэа Святлана Ціханоўская гаворыць пра тое, як важна не прайсці міма і чаму нават адзін маленькі крок да […]
Заява дарадцы Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леаніда Марозава з нагоды прэзентацыі альтэрнатыўнай Справаздачы грамадзянскай супольнасці Беларусі па Мэтах устойлівага развіцця
Напярэдадні афіцыйнай прэзентацыі праўладнай справаздачы Беларусі па Мэтах устойлівага развіцця (МУР) у ААН, беларуская грамадзянская супольнасць прадставіла альтэрнатыўную справаздачу. Гэты 83-старонкавы дакумент выкрывае маніпуляцыі, схаваныя за афіцыйнай статыстыкай, і адлюстроўвае рэальную сітуацыю ў краіне. «Вашая праца — гэта не проста аналітыка, гэта акт грамадзянскай мужнасці. Дзякуючы вам свет можа ўбачыць не фасад, а сутнасць таго, […]
Дарадца Святланы Ціханоўскай сустрэўся з намеснікам дарадцы па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта Дональда Трампа
Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі знаходзіцца з працоўным візітам у Вашынгтоне. У Белым Доме яго прыняў Эндзі Бэйкер — намеснік дарадцы па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта Дональда Трампа і дарадца па нацыянальнай бяспецы віцэ-прэзідэнта Джэй Дзі Вэнса. Дзяніс Кучынскі перадаў праз дарадцу пісьмо Прэзідэнту ЗША ад Святланы і Сяргея Ціханоўскіх, а таксама падзякаваў […]
Ціханоўская сустрэлася з італьянскай дэлегацыяй Парламенцкай асамблеі НАТА
У Бруселі, падчас сесіі Парламенцкай асамблеі НАТА, Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з італьянскай парламенцкай дэлегацыяй на чале з Ларэнца Чэза. Спадар Чэза падкрэсліў, што сітуацыя ў Беларусі рэгулярна абмяркоўваецца ў італьянскім парламенце. Ён адзначыў, што ў Італіі дзейнічае найбуйнейшая група салідарнасці з дэмакратычнай Беларуссю — яна аб’ядноўвае больш за 60 дэпутатаў. «Я ўдзячная Італіі і […]
Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі НАТА Маркасам Перэстрэлу
У межах візіту ў Брусэль Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі НАТА Маркасам Перэстрэлу. Абмеркавалі пытанні бяспекі, каардынацыю міжпарламенцкай працы, вызваленне палітвязняў, а таксама далейшую падтрымку Украіны. «Беларусь — неад’емная частка еўрапейскай рэгіянальнай бяспекі. Але я хачу, каб Беларусь бачылі не толькі як пагрозу, а як шанец: змяніць баланс у рэгіёне на карысць […]
Еўракамісарка Кос на сустрэчы з Ціханоўскай анансавала новы пакет дапамогі для беларускіх незалежных медыя і праваабаронцаў
У Бруселі Святлана Ціханоўская сустрэлася з Еўракамісаркай па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Мартай Кос. Па выніках сустрэчы Еўракамісарка анансавала новы пакет падтрымкі для Беларусі, які будзе накіраваны на дапамогу: ⭕️ незалежным журналістам; ⭕️ праваабаронцам; ⭕️ актывістам грамадзянскай супольнасці. Асобна абмяркоўвалася неабходнасць падтрымкі Беларускай службы «Радыё Свабода» і іншых незалежных медыя, якія працягваюць працаваць у […]
«Мы гатовыя весці нашую краіну да дэмакратыі і еўрапейскага шляху развіцця»
Сёння Святлана Ціханоўская з працоўным візітам у Бруселі. Адна з ключавых падзеяў — прамова на Парламенцкай Асамблее НАТА дзеля падтрымкі краінаў-партнёраў і пераходных дэмакратыяў. Сёлета фокус — на адносінах паміж НАТА і ЕС па трэку ўстойлівасці дэмакратыі. Сваю прамову беларуская лідарка прысвяціла нядаўняму вызваленню мужа пасля пяці гадоў зняволення, а таксама будучыні Беларусі і ролі […]
«Свята любові, сяброўства і салідарнасці — і месца яднання беларусаў»
На выходных у польскім Барку адгрымеў ужо пяты фэст Тутака, які сабраў тысячы беларусаў і беларусак, каб разам абмеркаваць бягучыя і вострыя пытанні нашай супольнасці, падыскутаваць пра будучыню Беларусі і, канешне, адпачыць і падтрымаць адно аднаго. Святлана Ціханоўская: «У беларусаў ёсць такая традыцыя — талакі. Калі мы ўсе нешта робім разам. Дык вось сёлета «Тутака» […]
Святлана Ціханоўская — да гадавіны затрымання Алеся Бяляцкага
«Вось ужо чатыры гады Алесь знаходзіцца ў турме. Глыбокі шанавальнік беларускай культуры, заснавальнік Праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, аўтар дзясяткаў кніг — беларус, які кожны дзень свайго жыцця шукаў шляхі, як дапамагчы, падтрымаць і абараніць. Чалавек, які прысвяціў усё сваё жыццё правам чалавека ў Беларусі, быў пакараны за сваю дабрыню і імкненне да […]
Візіт у Харватыю, сустрэча з міністрам унутраных справаў Літвы, прэс-брыфінг з амбасадарамі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 7–13 ліпеня
ВІЗІТ У ХАРВАТЫЮ 11–12 ліпеня Святлана Ціханоўская была з працоўным візітам у Харватыі для ўдзелу ў Дуброўніцкім форуме. У межах візіту адбыліся сустрэчы з прэм’ер-міністрам Харватыі Андрэем Пленкавічам — размова ішла пра падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі і ролю ЕС; а таксама з міністрам замежных справаў Італіі Антоніа Таяні — абмяркоўвалі сітуацыю з палітвязнямі і салідарнасць […]
Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Харватыі і ўзяла ўдзел у Дуброўніцкім форуме
Падчас форуму ў харвацкім Дуброўніку Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Харватыі Андрэем Плэнковічам — на яго запрашэнне яна і прыехала на форум. Ціханоўская падзякавала прэм’еру за падтрымку ініцыятыў у абарону палітвязьняў і за прынцыповую пазіцыю Харватыі ў міжнародных структурах, у тым ліку ў АБСЭ. Яна таксама прапанавала прызначыць спецыяльнага пасланніка Харватыі па Беларусі, каб узмацніць […]
Ціханоўская — міністру замежных справаў Італіі: «Мы разлічваем на працяг вызваленняў»
На палях Дуброўніцкага форуму ў Харватыі Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Італіі Антоніа Таяні. Падчас сустрэчы яны абмеркавалі геапалітычную і бяспекавую сітуацыю ў рэгіёне, а таксама нядаўнія вызваленні палітвязняў, якія адбыліся пры падтрымцы адміністрацыі ЗША, у тым ліку вызваленне Сяргея Ціханоўскага. Ціханоўская падкрэсліла, што «неабходна працягваць сумесныя намаганні ЗША і ЕС, каб дабіцца […]
«Сапраўдны падзел праходзіць не паміж левымі і правымі, а паміж тымі, хто верыць у свабоду, і тымі, хто ўхваляе тыранію»
Сёння Святлана Ціханоўская на запрашэнне кіраўніцтва Харватыі ўзяла ўдзел у Dubrovnik Forum — міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай Міністэрствам замежных справаў. Форум сабраў больш за 400 прадстаўнікоў урадаў, дыпламатаў і экспертаў. Сярод выступоўцаў – міністар замежных справаў Украіны Андрэй Сібіга, кіраўнік міністэрства замежных справаў Італіі Антоніа Таяні, прэм’ер-міністр Балгарыі, амерыканскія кангрсэмены і еўрапарламентары. Сёлета асноўная тэма гучыць […]
Два гады без Алеся Пушкіна
Святлана Ціханоўская: «Два гады без Алеся Пушкіна. Два гады, як нашая краіна страціла беларуса, грамадзяніна, мастака, які бачыў Беларусь такой, якой яна павінна быць — свабоднай і годнай. Яго закатавалі ў засценках турмы — і гэта назаўсёды застанецца чорнай плямай на старонках нашай гісторыі. Мы памятаем, Алесь. Твая справа жыве ў творах, малюнках і перформансах. […]
Як атрымаць доўгатэрміновую візу ці ВНЖ у Чэхіі?
Беларусы і беларускі, якія пацярпелі ад рэжыму ў сувязі з падзеямі 2020 года ці праз падтрымку Украіны на фоне вайны, могуць легалізавацца ў Чэхіі, нягледзячы на тое, што краіна прыпыніла стандартную выдачу візаў і відаў на жыхарства грамадзянам Беларусі. Грамадзяне нашай краіны могуць прэтэндаваць на ўдзел у візавай праграме МЗС Чэшскай Рэспублікі «Грамадзянская супольнасць». Хто […]
Важны напамін пра тэрміны даўнасці па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі
Апошнімі месяцамі мы фіксуем новую хвалю затрыманняў па палітычных матывах. Рэжым свядома выкарыстоўвае заканчэнне тэрмінаў даўнасці па асобных артыкулах Крымінальнага кодэкса як тактыку ціску: тэрмін даўнасці «народнага» артыкула 342 у шэрагу выпадкаў заканчваецца ўжо летам. Але гэта не пазбаўляе ад рызыкі крымінальнага пераследу! Чаму заканчэнне тэрміну даўнасці можа не выратаваць? Адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па […]
«На месцы кожнага вызваленага з’яўляецца новы закладнік»
Святлана і Сяргей Ціханоўскія правялі закрыты брыфінг, у якім узялі ўдзел амбасадары і прадстаўнікі дыпламатычных місіяў з больш чым 20 краінаў. У цэнтры ўвагі брыфінгу — беларускія палітвязні, спосабы дапамогі ім, а таксама механізмы вызвалення беларусаў і беларусак. Лідарка падкрэсліла жахлівую і нязменную тэндэнцыю: нават калі людзі выходзяць на волю, рэпрэсіі не спыняюцца — новыя […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам унутраных справаў Літвы Уладзіславам Кандратовічам
Беларуская лідарка правяла перамовы з міністрам унутраных справаў Літвы. Размова прайшла на беларускай мове, што падкрэсліла дабразычлівае стаўленне літоўскага палітыка да беларускага народа. У сустрэчы таксама бралi ўдзел кіраўніца дэпартаменту Міграцыі Эвэліна Гудзінскайце і Аста Андрыяўскене, амбасадарка па асаблівых даручэннях. Міністр адзначыў: Літва працягне падтрымліваць беларусаў. Ціханоўская ў адказ падзякавала за паслядоўную падтрымку і выказала […]
«Рэжым разумее: у вачах вернікаў Бог заўсёды вышэйшы за ўладу»
Святлана Ціханоўская адрэагавала на навіну аб ліквідацыі рэлігійных арганізацый у Беларусі: «З пачатку года рэжым патрабуе перарэгістраваць кожнае рэлігійнае аб’яднанне ў Беларусі. На днях я даведалася, што цяпер ён сістэматычна адмаўляе ў прызнанні неправаслаўным канфесіям, якія выступалі супраць гвалту і беззаконня падчас 2020 года. Гэта прыводзіць да іх закрыцця або поўнага падпарадкавання дзяржаве. Дзе ж […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтамі Літвы і Германіі
Беларуская лідарка разам з Сяргеем Ціханоўскім далучылася да ўрачыстага прыёму з нагоды дня дзяржаўнасці Літвы. Падчас мерапрыемства адбыліся сустрэчы з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам і прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам. Што абмеркавалі? Важнасць працягу сумеснай працы па вызваленні палітвязняў. Падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, актывістаў і незалежных СМІ. Падтрымку дэмакратычных сілаў з боку Літвы і Германіі. Святлана […]
Сустрэча з міністрам замежных справаў Літвы, сайд-івэнт па Беларусі на Радзе ААН. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 30 чэрвеня–6 ліпеня 2025 года
СУСТРЭЧА З МІНІСТРАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАВАЎ ЛІТВЫ Святлана і Сяргей Ціханоўскія сустрэліся з міністрам замежных справаў Літвы Кястуцісам Будрысам. Падчас сустрэчы бакі абмяркоўвалі супольныя дзеянні супраць рэжымных структураў і прапаганды за межамі Беларусі. Літва пацвердзіла падтрымку і бяспеку для тых, хто ратуецца ад пераследу. Ціханоўскія падзякавалі Літве за прынцыповую пазіцыю і заклікалі працягваць ціск на рэжым. […]
«Рэпрэсіі больш не абмяжоўваюцца тэрыторыяй нашай краіны», — вынікі сайд-івэнту па Беларусі на Радзе ААН па правах чалавека
2 ліпеня ў Жэневе прайшоў сайд-івэнт, прысвечаны крытычнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Да сустрэчы, арганізаванай Літвой і Латвіяй, далучыўся дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў. Фокус увагі ўдзельнікі скіравалі на пераслед палітвязняў, журналістаў і актывістаў, а таксама транснацыянальныя рэпрэсіі: Высновы, зафіксаваныя падчас івэнту: ➖ у Беларусі рэжым трымае за кратамі больш […]
Святлана і Сяргей Ціханоўскія сустрэліся з міністрам замежных справаў Літвы Кястуцісам Будрысам
У цэнтры размовы была тэма далейшых супольных дзеянняў з акцэнтам на змаганне з прапагандай і структурамі рэжыму, якія працягваюць дзейнічаць за межамі Беларусі. Міністр адзначыў важнасць бяспекі для беларускіх дэмакратычных сілаў, і падкрэсліў: Літва працягне забяспечваць абарону тых, хто ратуецца ад пераследу рэжыму. Сяргей распавёў пра гады, праведзеныя ў зняволенні, і падкрэсліў, што рэпрэсіі не […]
Падводзім вынікі месяца: галоўныя падзеі, новыя даследаванні і значныя дасягненні актывістаў і арганізацыяў
БАЖ апублікаваў гадавы маніторынг “СМІ ў Беларусі ў 2024 годзе”. Офіс Святланы Ціханоўскай прэзентаваў канцэпцыю люстрацыі для Беларусі. CSO Fusion разам з партнёрамі прадставіў трэці выпуск Дайджэста даследаванняў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі. БХК прэзентаваў ацэнку стана права на свабоду ад катаваньняў у 2024 годзе. У Вільні адкрылася беларуская прастора “Золак”. 21 чэрвеня Сяргей Ціханоўскі і […]
Парламенцкая група «За Дэмакратычную Беларусь»: з новымі сіламі — у нямецкім Бундэстагу!
Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька наведаў Берлін, дзе правёў перамовы ў Бундэстагу. Адзін з галоўных вынікаў сустрэчаў, які можна адзначыць ужо цяпер, — аднаўленне працы групы «За Дэмакратычную Беларусь». Пасля выбараў у нямецкім парламенце група абнавіла склад, аб’яднаўшы дэпутатаў з трох галоўных фракцыяў нямецкага парламента: хрысціянска-дэмакратычнага саюзу, сацыял-дэмакратаў і […]
Святлана Ціханоўская — пра затрыманне Алега Хаменкі
Дазналася, што сілавікі затрымалі Алега Хаменку — лідара гурта «Палац». Я не знаёмая з Алегам асабіста, але яго ведаюць багата беларусаў. Бо людзі, палюбіўшы яго творы, вярталіся да іх праз гады і пакаленні — і ў 90-е, і ў 2010-е, і сёння. Але рэжыму важна толькі адно: ці згодны ты танчыць пад музыку дыктатуры. Усё […]
ГАЛОЎНЫ ІВЭНТ ГОДА: КАНФЕРЭНЦЫЯ «НОВАЯ БЕЛАРУСЬ 2025»
Адчуваеш, што надышоў час гаварыць пра набалелае — без цэнзуры, без апраўданняў, без страху? Хочаш пабачыць палітыкаў, актывістаў, інфлюэнсераў, аналітыкаў і ўсіх, хто не спыняўся гэтыя пяць гадоў, разам на адной сцэне? Табе важна ведаць, што мы будзем рабіць і куды будзем рухацца? Дыялогі, якія яшчэ ніколі не былі публічнымі. Пытанні, ад якіх не ўцячы. […]
Першыя сустрэчы Ціханоўскіх, Саміт НАТА, прэзентацыя Red Paper, мітынгі ў Варшаве і Вільні. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 23–29 чэрвеня
ВІЗІТ У ПОЛЬШЧУ 26 чэрвеня Святлана і Сяргей Ціханоўскія былі з першым сумесным візітам у Варшаве. У межах візіту адбыліся сустрэчы: – з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам размова ішла пра далейшыя крокі падтрымкі дэмакратычных сілаў Беларусі і беларусаў, якія знайшлі прытулак у Польшчы. – з міністрам замежных справаў Радаславам Сікорскім, які быў сімвалічным хросным Сяргея […]