Сустрэча прайшла сёння падчас Саміту Ініцыятывы трох мораў у Харватыі. Бакі абмеркавалі вызваленне палітычных зняволеных, сітуацыю вакол ЕГУ, а таксама падтрымку беларусаў у Літве.
«Была радая сустрэцца з Прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам. Мы абмеркавалі бягучыя падзеі ў Беларусі і Літве. Вельмі ўдзячная за нязменную і паслядоўную падтрымку беларусаў у Літве. Асабліва цаню прынцыповую пазіцыю Літвы ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі».
