На запрашэнне Прэзідэнта Польшчы 3 траўня яна прысутнічала на цырымоніі ўзнагароджання Анджэя Пачобута ордэнам Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы.
«Анджэй Пачобут аб’ядноўвае беларускі і польскі народы. Ён — сімвал нязломнасці і мужнасці. Ён прайшоў праз катаванні і застаўся верным сваім прынцыпам. Пачобут — прадстаўнік польскай меншасці ў Беларусі, якая стагоддзямі жыла на нашай зямлі і з’яўляецца неад’емнай часткай нашай культуры, гісторыі і будучыні. Мы цэнім Пачобута як у Польшчы, так і ў Беларусі, і ён як ніхто іншы заслугоўвае гэтай узнагароды», — адзначыла Ціханоўская.
Пасля, разам з намеснікам кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Паўлам Латушкам і прадстаўнікамі польскіх уладаў, Ціханоўская прайшла ўрачыстым маршам па цэнтры Варшавы і ўзяла ўдзел у мерапрыемствах у Прэзідэнцкім палацы.
Ціханоўская падкрэсліла, што Канстытуцыя 3 траўня — першая у Еўропе — мае значэнне і для беларусаў, бо гэта частка нашай агульнай еўрапейскай спадчыны.
Яна адзначыла, што гэты дакумент заклаў прынцыпы, за якія беларусы змагаюцца і сёння: абмежаваную ўладу, адказнасць перад грамадствам і вяршэнства права.
«Сёння, калі беларусы змагаюцца за свае правы і годнасць, гэтыя каштоўнасці гучаць асабліва моцна і застаюцца актуальнымі», — дадала яна.
