У 40-ю гадавіну аварыі міжнародная супольнасць выказала салідарнасць з пацярпелымі і нагадала пра важнасць захавання гістарычнай памяці. Офіс Святланы Ціханоўскай падрыхтаваў падборку выказванняў міжнародных арганізацыяў і медыя з нагоды гэтай даты.
Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў
«Быў прыняты комплексны падыход да ўстойлівага развіцця для задавальнення патрэб пацярпелых рэгіёнаў і супольнасцяў. Установы, фонды і праграмы працягваюць цесна супрацоўнічаць з урадамі Беларусі, Расійскай Федэрацыі і Украіны, каб аказваць дапамогу ў развіцці супольнасцям, пацярпелым ад Чарнобыльскай катастрофы».
https://www.un.org/en/observances/chernobyl-remembrance-day
Дзяржаўны дэпартамент ЗША
«Гэта катастрофа падштурхнула нас і нашых партнёраў да стварэння больш жорсткіх міжнародных стандартаў і лепшых пратаколаў бяспекі, якія абараняюць супольнасці па ўсім свеце. Ядзерная энергетыка павінна заставацца ў адказных руках, прыхільных да празрыстасці. Злучаныя Штаты займаюць вядучую ролю ў тым, каб забяспечыць бяспеку, надзейнасць і ўстойлівасць ядзернай энергетыкі ў будучыні».
Генеральны дырэктарат Еўрапейскай камісіі па пытаннях пашырэння і еўрапейскага суседства
«У 40-ю гадавіну Чарнобыльскай катастрофы мы ўшаноўваем памяць ахвяраў гэтай трагічнай падзеі. Яна мела шырокія наступствы ў многіх частках Еўропы, асабліва ва Украіне і Беларусі. Мы працягваем ушаноўваць мінулае, каб абараніць будучыню».
https://x.com/eu_enlargement_/status/2048289996268830979?s=20
Фонд Конрада Адэнаўэра
«Катастрофа забрала жыцці і паўплывала на здароўе і лёсы мільёнаў беларускіх сем’яў. Памяць пра гэтыя падзеі і сёння застаецца важнай».
https://www.facebook.com/share/1CdKzrL1iE/
Пасол Нідэрландаў у Літве
«Катастрофа, якая выявіла — калі гэта яшчэ было патрэбна — адкрытае грэбаванне савецкага рэжыму чалавечай годнасцю ў яго наступствах».
https://x.com/JackTwiss/status/2048339840815575478?s=20
Аста Андрыяўскене
«Вечная памяць ліквідатарам і ўсім тым, хто страціў жыццё і здароўе ў выніку гэтай катастрофы».
https://x.com/AstaAndr/status/2048371582389682567?s=20
МЕДЫЯ
RFE/RL
«Беларусь, якая пацярпела найбольш пасля Украіны, страціла вялікія тэрыторыі паўднёвых рэгіёнаў, забруджаных радыяцыяй і непрыдатных для жыцця».
https://www.rferl.org/a/ukraine-russia-zelenskyy-chernobyl-nuclear-accident/33742727.html
Liberation
Беларусы ў выгнанні расказваюць, як яны перажылі катастрофу 1986 года і як аўтарытарны рэжым Лукашэнкі спрабуе змяншаць наступствы гэтай катастрофы.
Zerkalo
Вядомыя беларусы распавялі, як на іх жыццё паўплывала катастрофа на Чарнобыльскай АЭС.
https://news.zerkalo.io/life/125080.html
Belsat Agora
«Сорак гадоў з дня Чарнобыльскай катастрофы — трагедыі, якая закранула мільёны людзей і пакінула глыбокі след у Беларусі і ўва ўсёй Еўропе. Праз дзесяцігоддзі яе наступствы застаюцца з намі, уздымаючы вострыя пытанні бяспекі і празрыстасці».
https://belsat.eu/92895510/agara
RTE
Жанчына, якая нарадзілася ў Беларусі пасля Чарнобыльскай ядзернай аварыі і вырасла ў дзіцячым доме, заявіла, што шчодрасць ірландцаў выратавала ёй жыццё.
https://www.rte.ie/news/2026/0420/1569048-chornobyl-krystina-nikityonik/
Al Jazeera
«Адзначаючы 40-ю гадавіну Чарнобыльскай катастрофы, важна разважаць не толькі пра яе доўгатэрміновую радыеактыўную спадчыну, але і пра шляхі прадухілення яе паўтарэння. У сённяшнім усё больш нестабільным свеце рызыкі цэнтралізаваных энергетычных сістэм узраслі. У той жа час альтэрнатыва з тэарэтычнай стала даказанай на практыцы. Пытанне ў тым, ці працягнем мы будаваць сістэмы, якія ўзмацняюць рызыкі, ці ж інвестуем у сістэмы, якія іх зніжаюць».
KyivPost
«Спачатку пасля Чарнобыльскай катастрофы ўзніклі неафіцыйныя экалагічныя групы, затым культурныя і рэлігійныя, а пасля і больш палітычна арыентаваныя патрыятычныя аб’яднанні. Так нарадзілася грамадзянская супольнасць, а вяртанне дадому палітычных зняволеных толькі яе ўзмацніла. Іх агульны лозунг «Ніколі зноў» у дачыненні да кантролю Масквы над аспектамі ўкраінскага жыцця ператварыўся ў нястрымнае адзінае патрабаванне свабоды і незалежнасці».
https://www.kyivpost.com/opinion/74651
BBC
Жанчына, якая дапамагала дзецям у Беларусі пасля найгоршай у свеце ядзернай аварыі на Чарнобыльскай АЭС 40 гадоў таму, успомніла, як супольнасць аб’ядналася, каб падтрымаць іх.
BBC
«Сорак гадоў таму Чарнобыльская ядзерная катастрофа ўскалыхнула Еўропу і паўплывала на пакаленні людзей, якія жылі ва Украіне і навакольных рэгіёнах. На працягу многіх гадоў пасля гэтага англійскія сем’і дапамагалі, прымаючы дзяцей з пацярпелых тэрыторыяў у Вялікабрытаніі на аздараўленчыя канікулы».
https://www.bbc.com/news/articles/cn086z6rxweo
Pozirk
«Чарнобыльская атамная электрастанцыя — прывід будучыні».
https://pozirk.online/en/longreads/184988/
Radio Svaboda & Reform
«Беларусы правялі ў Вільні «Чарнобыльскі шлях».
https://t.me/radiosvaboda/86262
https://reform.news/charnobylski-shljah-2026-prohodit-v-vilnjuse-foto