Франак Вячорка на V Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету: «Трэба будаваць беларускі кейс і беларускую гісторыю.
Самае важнае — быць заўважнымі. У нас ёсць традыцыі 25 сакавіка, 26 красавіка, 9 жніўня — і трэба працягваць, далучаць новых людзей. Убудоўвацца ў міжнародны парадак дня: тлумачыць, чаму Беларусь важная для бяспекі і чым могуць быць карысныя беларусы ў будучыні.
Цяпер усе вучацца ў нас, бо гэта ўнікальная гісторыя. Ныцця, што ўсё кепска, недастаткова — гэта дэматывуе. Трэба больш паспяховых прыкладаў і матывацыі адно аднаго.
Толькі супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі і дыяспарамі даюць вынік».
