• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская — да 1 траўня

    01 мая, 2026

    Святлана Ціханоўская — да 1 траўня: «Праца ў Беларусі занадта часта ідзе побач са страхам. Страхам кантрактнай залежнасці, звальнення за погляды, пакарання за подпіс, каментар ці данат на дабрачыннасць. Але чалавек не павінен выбіраць паміж хлебам і сумленнем. Праца не мусіць рабіць чалавека паслухмяным — яна мусіць даваць упэўненасць у заўтрашнім дні.

    Дзяржава павінна абараняць права працаваць, а не ператвараць яго ў інструмент кантролю. Працоўныя правы пачынаюцца там, дзе ёсць прафсаюзы, якія сапраўды абараняюць людзей, а не падпісваюць тое, што ім прынясуць зверху. Рэжым іх знішчыў, каб у людзей не засталося ні выбару, ні голасу. Але без голасу работніка няма павагі да працы.

    З такой жа лёгкасцю рэжым адбірае і свабоду. Нашыя палітвязні — рабочыя, лекары, журналісты, прадпрымальнікі, студэнты. Многія з іх працуюць у няволі: пад наглядам, з пакараннямі за любую «непаслухмянасць», з нормамі, якія трэба выконваць, нават калі няма ні сілаў, ні здароўя. Мы павінны памятаць пра іх і падтрымліваць іх сем’і.

    Беларусы і беларускі часта робяць тую штодзённую працу, якую не заўважаюць. Бацькі гадуюць дзяцей. Валанцёры даглядаюць старэйшых і хворых. Актывісты дапамагаюць былым палітвязням. А кожны набыты ў вымушанай эміграцыі навык, кожная новая праца, кожны захаваны бізнес — гэта ўнёсак у тое, каб мы вярнуліся дадому і аднавілі нашую краіну.

    Сіла, працавітасць і годнасць нашага народу — сапраўдны твар Беларусі».

    Апошнія навіны