Святлана Ціханоўская выступіла на дыскусіі Faith in Action у Давосе
22 студзеня 2026 года ў рамках Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у закрытай дыскусіі Faith in Action: Leading the Spirit of Dialogue, якая прайшла ў фармаце вячэры без удзелу прэсы. Мерапрыемства сабрала высокапастаўленых прадстаўнікоў урадаў, бізнесу і рэлігійных супольнасцяў з розных рэгіёнаў свету. Сярод удзельнікаў былі кіраўнік Habitat for Humanity Джонатан […]
Святлана Ціханоўская ўдзельнічала ў Сусветным эканамічным форуме 2026 у Давосе
Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у штогадовай сустрэчы Сусветнага эканамічнага форуму (WEF) у Давосе, якая адбылася з 19 па 22 студзеня 2026 года. Падчас форуму яна правяла шэраг сустрэчаў і дыскусіяў з вядучымі палітычнымі лідарамі, прадстаўнікамі бізнесу і грамадзянскай супольнасці, прысвечаных глабальнай бяспецы, устойлівасці дэмакратыі і ролі Беларусі ў зменлівым геапалітычным ландшафце. 20 студзеня Святлана Ціханоўская […]
Святлана Ціханоўская абмеркавала сітуацыю з калійнымі ўгнаеннямі з прэзідэнтам і CEO Yara
21 студзеня падчас удзелу ў Сусветным эканамічным форуме ў Давосе Святлана Ціханоўская сустрэлася з Свейнам Турэ Хольсетэрам — прэзідэнтам і CEO Yara International. У сустрэчы таксама ўдзельнічала Сіара Поравскі, дырэктарка Yara па глабальных арэнах. Кампанія Yara была адным з галоўных партнёраў Беларуськалія, і пакупніком калійных угнаенняў з Беларусі. Пасля падзеяў 2020 году, хвалі рэпрэсіяў і […]
Святлана Ціханоўская выступіла на панэльнай дыскусіі «Ці ў небяспецы дэмакратыя?»
Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у панэльнай дыскусіі «Is Democracy in Trouble?», прысвечанай выклікам, з якімі сёння сутыкаюцца дэмакратыі ва ўсім свеце. Дыскусія была прысвечаная таму, як у ўмовах глабальнай палярызацыі, інстытуцыйнай стомленасці і ціску з боку аўтарытарных рэжымаў захаваць адкрытасць грамадстваў і свабодны абмен ідэямі. У дыскусіі таксама прынялі ўдзел міністр замежных справаў Балівіі Фернанда […]
Святлана Ціханоўская падзякавала міністру замежных справаў Іспаніі за рашэнне па беларускіх пашпартах
22 студзеня на палях Міжнароднага эканамічнага форуму Святлана Ціханоўская падзякавала міністру замежных справаў Іспаніі Хасэ Мануэлю Альбарэсу за важнае рашэнне для беларусаў: Іспанія будзе прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты грамадзянаў Беларусі. Гэта дазволіць людзям працягваць вырашаць адміністрацыйныя і міграцыйныя пытанні без дадатковых бар’ераў. Святлана Ціханоўская: «Шчыра дзякую ўладам Іспаніі за гэтае рашэнне. І асобна — беларускай дыяспары […]
Борыс Джонсан, Гітанас Наўседа, Аналена Бербак, Мелані Жалі, Марк Рутэ: з кім сустрэлася Святлана Ціханоўская ў Давосе
Святлана Ціханоўская чацвёрты год запар бярэ ўдзел у штогадовым Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, які штогод збірае дзясяткі кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў, сотні міністраў, кіраўнікоў міжнародных арганізацыяў, а таксама лідараў найбуйнейшых кампаніяў і грамадзянскай супольнасці. На палях форуму Ціханоўская сустрэлася з шэрагам палітычных і грамадскіх лідараў: 🇱🇹 Гітанасам Наўседам — прэзідэнтам Літвы; 🇨🇦 Анітай Ананд […]
Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Генеральнай Асамблеі ААН Аналенай Бербак
Падчас удзелу ў Сусветным эканамічным форуме Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Генеральнай Асамблеі ААН Аналенай Бербак. Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета падзякавала прэзідэнтцы за ўсю падтрымку, якую Бербак аказвала ў сваёй папярэдняй ролі міністаркі замежных справаў Германіі, і выказала надзею, што новая пасада дазволіць ёй прыцягнуць больш увагі да гуманітарных пытанняў і парушэнняў правоў чалавека ў […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з генеральнай сакратаркай Amnesty International Аньес Каламар
Падчас Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе Святлана Ціханоўская падзякавала Amnesty International за кампаніі ў падтрымку вызвалення Марыі Калеснікавай і іншых палітвязняў, а таксама адзначыла, што дзякуючы працы арганізацыі ўсе гэтыя гады ўдавалася трымаць тэму беларускіх палітвязняў у міжнародным парадку дня. Святлана Ціханоўская распавяла пра працэс вызвалення палітвязняў, адзначыла ролю ЗША і падкрэсліла неабходнасць працягваць барацьбу […]
«Без міжнароднай ізаляцыі рэжым Лукашэнкі не пачаў бы вызваляць палітычных зняволеных»
Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у міжнародным брыфінгу «Ці здольная Расія падтрымліваць ваенную эканоміку?», які быў прысвечаны палітычным і бяспекавым наступствам расійскай ваеннай эканомікі для Еўропы. У брыфінгу таксама ўдзельнічалі прэм’ер-міністр Малдовы Аляксандру Мунцяну, міністрка замежных справаў Румыніі Оана-Сільвія Цойу. Падчас дыскусіі асноўная ўвага была нададзеная эфектыўнасці санкцыяў, іх уплыву на здольнасць Расіі весці вайну і […]
Што адбываецца з эканомікай Беларусі? Якія вынікі размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі? Чаму 2026 год — год беларускай жанчыны? «Як ёсць» з Анатолем Лябедзькам і тэмы, якія хвалююць беларусаў
У чарговым выпуску з дарадцам Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве адна з ключавых тэмаў — эканоміка і кадравы крызіс. Пасля выціскання з краіны каля паўмільёна працаздольных беларусаў улады спрабуюць закрыць «чорную дзірку» на рынку працы за кошт працоўных мігрантаў. Ці атрымалася гэта ў іх? Лябедзька тлумачыць, чаму «беларускі рай» не працуе ні для пакістанцаў, ні для […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з генеральным дырэктарам PKO Bank Polski
Падчас Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з Сымонам Мідэрам, генеральным дырэктарам PKO Bank Polski — найбуйнейшага дзяржаўнага банка Польшчы. Гэты банк з’яўляецца нумарам адзін у Польшчы па колькасці індывідуальных і карпаратыўных беларускіх кліентаў. Паводле гендырэктара, іх банк заўжды імкнуўся і будзе падтрымліваць беларусаў. І наяўныя абмежаванні, не […]
Сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы, міністрам замежных справаў Эстоніі і ініцыятывамі па дапамозе былым палітвязням. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 12–18 студзеня
СУСТРЭЧА З ПРЭЗІДЭНТАМ ПОЛЬШЧЫ КАРАЛЕМ НАЎРОЦКІМ 13 студзеня беларуская лідарка сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім. Гэта першая двухбаковая сустрэча ў Варшаве пасля абрання Наўроцкага прэзідэнтам, раней лідары сустракаліся на палях Генеральнай Асамблеі ААН. Ціханоўская і Наўроцкі абмеркавалі: – працэс вызвалення палітвязняў; – сітуацыю з Анджэем Пачобутам; – магчымасць супольных ініцыятываў у падтрымку беларускай супольнасці […]
Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у дыскусіі «Яе сіла»
Святлана Ціханоўская пачала свой візіт у Давос з удзелу ў дыскусіі «Дэмакратыя ў выгнанні: як Беларусь працягвае барацьбу за свабоду», якая адбылася ў межах мерапрыемства «Яе сіла» ад выдання Foreign Policy на палях Сусветнага эканамічнага форуму. Гэта серыя мерапрыемстваў, прысвечаных ролі жанчын у лідарстве, дэмакратычных зменах і пошуку практычных шляхоў паскарэння прагрэсу праз палітыку, партнёрствы […]
Міністэрства адукацыі і статыстыка: пытанні без адказаў
Белстат апублікаваў новую статыстыку колькасці дзіцячых садкоў, школаў, ВНУ, вучняў і педагогаў. Згодна з абноўленымі дадзенымі, дзіцячых садкоў з 2020 года стала менш на 146, школаў — на 192. Дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі Павел Церашковіч прааналізаваў, што могуць азначаць гэтыя лічбы для беларусаў: «Публікацыя статыстычных звестак — цяжкое выпрабаванне для любой афіцыйнай установы ў […]
Дзяніс Кучынскі сустрэўся з дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных справаў Іспаніі
Падчас візіту ў Мадрыд дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу з дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных справаў Іспаніі Дыега Марцінасам Беліа. У ходзе сустрэчы бакі вызначылі ключавыя напрамкі супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, закранулі актуальныя міжнародныя і гуманітарныя пытанні, сітуацыю з палітычнымі зняволенымі і санкцыйную палітыку Еўрапейскага Саюза і Іспаніі ў дачыненні да рэжыму […]
Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у Сусветным эканамічным форуме
19–23 студзеня Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у штогадовым пасяджэнні Сусветнага эканамічнага форуму (WEF) у Давосе. Падчас форуму яна правядзе сустрэчы і дыскусіі з высокапастаўленымі палітычнымі лідарамі, прадстаўнікамі бізнесу і грамадзянскай супольнасці — пра глабальную бяспеку, устойлівасць дэмакратыяў і ролю Беларусі ў зменлівым геапалітычным ландшафце. 🗓 19 студзеня — Давос Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у дыскусіі […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Эстоніі
15 студзеня Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Эстоніі Маргусам Цахкнам у Вільнюсе. Беларуская лідарка падзякавала міністру за падтрымку рэпрэсаваных, Міжнароднага гуманітарнага фонду і Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Таліне. Падчас сустрэчы абмеркавалі сітуацыю з бяспекай у рэгіёне, падзеі ў Іране і Венесуэле, працэс і наступныя крокі па вызваленні палітвязняў, адносіны з ЗША, супольныя ініцыятывы […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Групай Сейма Літвы «За дэмакратычную Беларусь»
15 студзеня Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з дэпутатамі групы Сейма Літвы «За дэмакратычную Беларусь». Удзел у сустрэчы ўзялі прадстаўнікі як урадавай кааліцыі, так і апазіцыі. Кіраўніком групы з’яўляецца Русланас Барановас, які прадстаўляе кіруючую сацыял-дэмакратычную партыю. Святлана Ціханоўская павіншавала літоўскіх партнёраў з днём абаронцаў свабоды Літвы, які адзначаецца 13 студзеня, падзякавала за прынцыповую падтрымку Беларусі і […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з вызваленымі палітвязнямі ў Варшаве
14 студзеня Святлана Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў з беларусамі ў Варшаве. Разам з Паўлам Латушкам яна сустрэлася з палітвязнямі, якія былі вызваленыя ў снежні і дэпартаваныя ва Украіну, а пасля перавезеныя ў Польшчу. Падчас сустрэчы абмеркавалі пытанні легалізацыі, уладкавання жыцця ў Польшчы, магчымасці для наступных вызваленняў і праблемы бяспекі. У сустрэчы ўзялі ўдзел больш за […]
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу са спікеркай Сената Польшчы
Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская разам з намеснікам Паўлам Латушкам і спікерам Каардынацыйнай Рады Арцёмам Бруханам сустрэліся са спікеркай Сената Польшчы Малгажатай Кідава-Блоньскай. Святлана Ціханоўская падзякавала Польшчы за прыём вызваленых палітвязняў і за надзвычайную падтрымку з боку польскай дзяржавы і парламента. Малгажата Кідава-Блоньская, у сваю чаргу, выказала падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі і падкрэсліла, што […]
Ціханоўская падзякавала валанцёрам за падтрымку беларускіх палітвязняў і іх сем’яў
Падчас візіту ў Варшаву 14 студзеня Святлана Ціханоўская сустрэлася з валанцёрамі і валанцёркамі, якія штодзённа дапамагаюць беларускім палітвязням і іх сем’ям. У размове прынялі ўдзел каля 40 чалавек, у прыватнасці — прадстаўніцы ініцыятывы дапамогі былым беларускім палітвязням у адаптацыі і рэсацыялізацыі «Вольныя». Сустрэча была арганізаваная каардынатаркай ініцыятывы Веранікай Станкевіч. Падчас размовы беларуская лідарка выказала словы […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы
13 студзеня беларуская лідарка сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Каролем Наўроцкім. Гэта першая двухбаковая сустрэча ў Варшаве пасля абрання Наўроцкага прэзідэнтам, раней лідары сустракаліся на палях Генеральнай Асамблеі ААН. Святлана Ціханоўская падзякавала прэзідэнту і Польшчы за падтрымку Беларусі і беларусаў, за паслядоўную і прынцыповую пазіцыю, падтрымку вызваленых палітвязняў, рэпрэсаваных і дэмакратычнага руху. Адзначыла, што беларускае пытанне […]
Прэзідэнт Польшчы правёў калядную сустрэчу з беларусамі
Мерапрыемства прайшло чацвёрты год запар і мае ўнікальны характар, калі прэзідэнт Польшчы збірае прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай супольнасці. Прысутнічала больш за 150 чалавек, у тым ліку журналісты, блогеры, дзеячы культуры, праваабаронцы, палітыкі, акцёры і музыкі, спартоўцы. У гэтым годзе ўдзел таксама ўзялі нядаўна вызваленыя палітвязні, у тым ліку Марына Золатава, Максім Знак, Ксенія Луцкіна, Яўген Меркіс […]
Як змянілася сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе?
Апублікаваны гадавы даклад праваабарончага цэнтра «Вясна», які кожны год фіксуе рэальны стан правоў чалавека ў Беларусі. Ключавыя высновы дакладу: 1. У 2025 годзе ўзмацнілася практыка «ціхіх рэпрэсіяў»: спынена публічнае інфармаванне пра суды і закрыты доступ да банка судовых рашэнняў; 2. За год — двое загінулых у калоніі і тры выпадкі смерцяў ужо пасля вызвалення, а таксама […]
Што азначаюць для Беларусі апошнія падзеі ў Венесуэле? «Як ёсць» з Анатолем Лябедзька
Дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька прааналізаваў, што азначаюць апошнія падзеі ў Венесуэле для Беларусі і чаму сітуацыя вакол Нікаласа Мадура прымушае рэжым у Беларусі хвалявацца. Разам з Анатолем спрабуем зразумець, якія ўрокі можна вынесці для нашай краіны. Таксама ў гэтым выпуску гаворым пра беларускую эканоміку: ці сапраўды варта радавацца, што ВУП можа дасягнуць 90 […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася віцэ-прэзідэнткай Еўрапейскага парламента Пінай Пічэрна
12 студзеня Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з віцэ-прэзідэнткай Еўрапейскага парламента Пінай Пічэрна ў Офісе ў Вільні. Падчас размовы бакі абмеркавалі бягучую сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, бяспеку ў рэгіёне і ролю Еўрасаюза ў супрацьстаянні аўтарытарызму. Асобна абмеркавалі трэці міжпартыйны форум «8+100», які адбудзецца 3–4 сакавіка ў Еўрапейскім парламенце. Плануецца ўдзел прадстаўнікоў 8 беларускіх і 100 […]
Сустрэча з дырэктаркай Дэпартамента замежных справаў Канцылярыі Прэм’ер-міністра Польшчы, запуск платформы «Прастора». Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 5–11 студзеня
ВІЗІТ У ПОЛЬШЧУ Дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу з дырэктаркай Дэпартамента замежных справаў Канцылярыі Прэм’ер-міністра Польшчы Малгажатай Латкевіч-Паўляк. Падчас сустрэчы абмеркавалі каардынацыю практычных крокаў і падтрымку беларусаў і беларусак у Польшчы, планы на 2026 год і ўмацаванне супрацоўніцтва Польшчы з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. ДЗЕНЬ АБАРОНЦАЎ СВАБОДЫ 10 студзеня дарадцы Святланы Ціханоўскай Дзяніс […]
Прадстаўнікі Офіса далучыліся да мерапрыемстваў з нагоды Дня абаронцаў свабоды ў Літве
Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі ўзялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню абаронцаў свабоды ў Літве. Дарадца Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі і дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька 10 студзеня далучыліся да забегу салідарнасці ад Антакальніцкіх могілак да Віленскай тэлевежы. У забегу ўдзельнічалі тысячы літоўцаў, прадстаўнікі ўлады і дыпламаты, у тым ліку міністр замежных справаў […]
Падтрымка беларусаў, планы на год і больш шчыльнае супрацоўніцтва — перамовы ў Канцылярыі Прэм’ер-міністра Туска
Сёння дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі сустрэўся з дырэктаркай Дэпартамента замежных справаў Канцылярыі Прэм’ер-міністра Польшчы Малгажатай Латкевіч-Паўляк. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі асноўныя планы на 2026 год і шляхі больш шчыльнага супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, з акцэнтам на практычныя крокі і каардынацыю дзеянняў. Адным з галоўных прыярытэтаў застаецца дапамога беларусам і беларускам, якія знаходзяцца […]