• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская далучылася да пашыранага саміту Еўрапейскай народнай партыі напярэдадні пасяджэння Еўрапейскай Рады 

    19 сакавіка, 2026

    19 сакавіка падчас працоўнай паездкі ў Брусель Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у пашыраным саміце Еўрапейскай народнай партыі, які праходзіць напярэдадні пасяджэння Еўрапейскай Рады. 

    Гэта каардынацыйная сустрэча лідараў ЕНП перад ключавымі рашэннямі Еўрасаюза. У закрытым, нефармальным фармаце кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў, кіраўнікі інстытутаў ЕС, лідары партыяў і запрошаныя партнёры сінхранізуюць пазіцыі па парадку дня Еўропейскай Рады — у тым ліку па Украіне, бяспецы, санкцыях і эканоміцы. Для беларускай дэлегацыі гэта магчымасць наўпрост данесці да еўрапейскіх лідараў прыярытэты Беларусі і патрэбы беларускага грамадства.

    Сустрэчу адкрыў прэзідэнт ЕНП Манфрэд Вэбер. Агляд парадку дня прадставілі прэзідэнтка Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен і прэзідэнтка Еўрапейскага парламента Раберта Мецола.

    Сярод удзельнікаў былі таксама кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў краінаў ЕС і партнёраў, у тым ліку Дональд Туск (Польшча), Эвіка Сіліня (Латвія), Ульф Крыстэрсан (Швецыя), Петэры Орпа (Фінляндыя), Кірыякос Міцатакіс (Грэцыя), Андрэй Пленкавіч (Харватыя), Луіш Мантэнэгру (Партугалія), Нікас Хрыстадулідэс (Кіпр), Люк Фрыдэн (Люксембург), а таксама шэраг лідараў і прадстаўнікоў краінаў-партнёраў.

    Падчас абмену думкамі Святлана Ціханоўская заклікала еўрапейскіх лідараў захоўваць цвёрдую пазіцыю па Беларусі: не змякчаць санкцыі без рэальных зменаў, працягваць ціск на рэжым за рэпрэсіі і падтрымку расійскай агрэсіі, падтрымліваць працу па прыцягненні вінаватых да адказнасці і, канешне, працягваць падтрымку Украіны.

    Святлана Ціханоўская: «Беларусь усё яшчэ змагаецца — дзякуючы вашай падтрымцы.

    Сёння я прашу Еўропу заставацца цвёрдай. Ніякага змякчэння санкцыяў супраць рэжыму, пакуль не адбудуцца рэальныя змены. Рэпрэсіі працягваюцца. Тэрор працягваецца. Размяшчаецца ядзерная зброя. Лукашэнка атрымлівае прыбытак ад вайны і дапамагае Пуціну забіваць украінцаў.

    І так — санкцыі працуюць. Вызваленні палітвязняў, якія мы бачым цяпер — гэта таксама прамы вынік вашага ціску. Мы вітаем гуманітарныя намаганні ЗША па вызваленні людзей. Але наша мэта большая: спыніць тэрор і вызваліць краіну. Нашая формула простая: санкцыі ЗША — каб вызваляць людзей, а еўрапейскія санкцыі — каб вызваліць краіну. Аслабленне ціску цяпер толькі адкрые Расіі магчымасці для абыходу.

    На мінулым тыдні Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў Лукашэнкі супраць чалавечнасці. Я прашу вашыя краіны падтрымаць гэта.

    Я таксама прашу вас падтрымліваць Украіну. Лёс Беларусі залежыць ад выніку гэтай вайны. Два месяцы таму я сустракалася з прэзідэнтам Зяленскім. Украіна сінхранізавала свае дзеянні з еўрапейскімі санкцыямі, і разам мы можам узмацніць ціск і наблізіць перамены.

    Я веру, што для Беларусі можа адкрыцца новае акно магчымасцяў. Лукашэнка ўразлівы. Усе гавораць пра «Беларусь пасля Лукашэнкі». Нашая задача — зрабіць так, каб гэты пераход прывёў да дэмакратыі і вярнуў Беларусь у еўрапейскую сям’ю.

    Я веру, што свабодная Беларусь умацуе Украіну і Еўропу — і дапаможа наблізіць перамены ў Расіі таксама.

    І нарэшце, я прашу вас працягваць і павялічваць падтрымку беларускага народа і нашага руху. Гэта таксама інвестыцыя ў еўрапейскую бяспеку. Бо адна вайсковая моц бескарысная без людзей, гатовых абараняць каштоўнасці».

     

    Апошнія навіны