• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Мы робім усё магчымае, каб Беларусь заставалася на парадку дня» 

    19 сакавіка, 2026

    Ціханоўская ўзяла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі з нагоды 50-годдзя Еўрапейскай народнай партыі ў Бруселі. Падчас мерапрыемства кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета правяла кароткія размовы са старшынёй EPP Манфрэдам Вэберам, старшынёй Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен, прэзідэнткай Еўрапарламента Рабертай Мецолай і прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам.

    Еўрапейская народная партыя — найбуйнейшая правацэнтрысцкая палітычная сіла ў ЕС, якая аб’ядноўвае больш за 80 партыяў і фармуе найбуйнейшую фракцыю ў Еўрапарламенце. Яна адыгрывае ключавую ролю ў прыняцці рашэнняў у Еўрапейскім Саюзе і паслядоўна падтрымлівае Украіну, бяспеку і дэмакратыю. Сярод удзельнікаў цырымоніі: федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, прэм’ер-міністры Швецыі Ульф Крыстэрсан, Грэцыі Кірыякос Міцатакіс, Фінляндыі Петэры Орпа, а таксама іншыя вядучыя еўрапейскія палітыкі, у тым ліку кіраўнікі інстытутаў ЕС, прэм’ер-міністры краінаў-членаў і лідары апазіцыі.

    «Такія сустрэчы асабліва важныя, бо дазваляюць трымаць Беларусь у фокусе міжнароднай увагі нават на фоне іншых глабальных крызісаў.

    Галоўныя тэмы размоваў — праца над гуманітарным трэкам вызвалення палітвязняў, пошук шляхоў поўнага спынення рэпрэсіяў і набліжэння пераменаў, расследаванне злачынстваў супраць чалавечнасці і падтрымка беларускіх медыя.

    Канешне, цяпер у цэнтры ўвагі Іран і падзеі на Блізкім Усходзе, але мы робім усё магчымае, каб Беларусь заставалася на парадку дня», — Святлана Ціханоўская.

    Сярод партнёраў EPP — беларускія дэмакратычныя партыі: АГП, Рух «За Свабоду» і БХД. Гэтае супрацоўніцтва застаецца важным элементам міжнароднай падтрымкі Беларусі і яе еўрапейскай будучыні.

    Апошнія навіны