Святлана Ціханоўская і міністарка замежных справаў Швецыі запусцілі новую праграму Лідарства для беларускіх жанчын
Падчас форуму «Women Empowerment & Democracy for Belarus Forum 2025» Святлана Ціханоўская і Марыя Мальмер Стэнергард абвесцілі пра стварэнне праграмы развіцця жаночага лідарства. Праграму падтрымаў шведскі ўрад. 10 жанчын-лідарак былі адабраныя праз конкурс на ўдзел у праграме. Сярод іх журналісткі, актывісткі, праваабаронцы і дзяячкі культуры. Іх чакае інтэнсіўная праграма — з сустрэчамі і трэнінгамі ў […]
«Мы хочам мець Беларусь, дзе жанчыны лідыруюць, прымаюць рашэнні і вызначаюць будучыню»
Сёння ў Стакгольме пачаў працу форум «Women Empowerment & Democracy for Belarus Forum 2025» — івэнт, прысвечаны ролі беларускіх жанчын у змаганні за дэмакратыю. Святлана Ціханоўская выступіла з прывітальнай прамовай, дзе закранула асабісты досвед, выклікі жанчын у палітыцы і заклікала да сапраўднай роўнасці, якая з’яўляецца не замежнай канцэпцыяй, а натуральнай патрэбай беларускага грамадства. «Быць жанчынай […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Швецыі
Акрамя палітычных сустрэчаў і Жаночага форуму, важным пунктам візіту ў Швецыю стала цёплая сустрэча з беларускай дыяспарай у Стакгольме. Размова ішла пра актуальныя тэмы, што хвалююць беларусаў за мяжой. Таксама лiдарка шчыра адказала на шматлікія пытанні ўдзельнікаў і падзялілася планамі на будучыню. «Такая цеплыня, адзінства, такая глыбокая вера ў Беларусь — гэта неверагодна ўражвае. Беларусы […]
«Беларускія жанчыны выступілі супраць адной з самых жорсткіх дыктатур, але не дзеля палітычных амбіцыяў»
16–17 чэрвеня Стакгольм прымае форум «Women Empowerment & Democracy for Belarus Forum 2025» — міжнародную платформу, прысвечаную ролі беларускіх жанчын у змаганні за дэмакратыю. Удзельніцы і ўдзельнікі форуму абмяркоўваюць палітычнае лідарства, абарону правоў чалавека і запуск Праграмы жаночага лідарства для Беларусі. Гэта — практычны крок да ўмацавання жаночага голасу ў будучыні краіны. Святлана Ціханоўская ў […]
Візіт у Швецыю: сустрэча з групай «За дэмакратычную Беларусь» і мітынг у падтрымку Украіны
Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Швецыі, дзе ўжо сустрэлася з групай «За дэмакратычную Беларусь» мясцовага парламента. У цэнтры ўвагі — падтрымка беларусаў у Швецыі, супрацоўніцтва з Рыксдагам і краінамі Паўночнай Рады. Святлана Ціханоўская акрэсліла практычныя крокі, якія шведскія парламентарыі могуць зрабіць у падтрымку дэмакратычнай Беларусі: 1. Пашырыць падтрымку беларусаў, якія пражываюць у Швецыі. […]
Святлана Ціханоўская звярнулася з прапановамі да шведскіх дэлегацыяў ПАРЕ і ПА АБСЕ
Падчас першага дня візіту ў Швецыю Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі шведскіх дэлегацыяў у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) і Парламенцкай асамблеі АБСЕ. На сустрэчы яна заклікала да канкрэтных дзеянняў у падтрымку дэмакратычных пераменаў у Беларусі і прадставіла сем ключавых прапановаў: 1. Выкарыстоўваць свой голас у ПАРЕ і ПА АБСЕ, каб прыцягваць увагу да сітуацыі […]
Форум «Жаночыя правы і дэмакратыя ў Беларусі 2025»
16–17 чэрвеня ў Стакгольме адбудзецца форум «Жаночыя правы і дэмакратыя ў Беларусі 2025». Гэта форум высокага ўзроўню, арганізаваны Міжнароднай арганізацыяй IDEA ў партнёрстве з Міністэрствам замежных справаў Швецыі, Офісам Святланы Ціханоўскай і Групай па гендарнай роўнасці Аб’яднанага пераходнага кабінета пры падтрымцы Шведскага агенцтва міжнароднага развіцця (SIDA). У ім прымуць удзел вядомыя прадстаўнікі дэмакратычнага руху, грамадзянскай […]
Кансультатыўная група «Беларусь-ЕС», Brussels Forum 2025 і рэакцыя на блакіроўку акаўнта TikTok у Беларусі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 9–15 чэрвеня
ВІЗІТ У БРУСЕЛЬ 11–12 чэрвеня Святлана Ціханоўская наведала з працоўным візітам Брусель. 11 чэрвеня прайшло 5-ае пасяджэнне Кансультатыўнай групы «Беларусь-ЕС». Акрамя глабальных тэмаў — вызвалення палітвязняў і сітуацыі з рэгіянальнай бяспекай — абмеркавалі больш практычныя, на якія ёсць запыт у беларусаў: візы, стыпендыі, пытанні легалізацыі, падтрымку медыя і грамадзянская супольнасці. Таксама беларуская лідарка ўзяла ўдзел […]
Святлана Ціханоўская — да дня лекара
«Дарагія лекары! Я ведаю, як цяжка цяпер працаваць у медыцыне. Медыкі сталі закладнікамі палітыкі. Шмат каго звольнілі, нехта вымушана эміграваў, іншыя сутыкнуліся з пераследам. Тады як рэжым замест падтрымкі толькі пагаршае сітуацыю. Толькі за красавік было звольнена больш за 5 тысячаў медыцынскіх работнікаў. Выпускнікоў медуніверсітэтаў трымаюць у закладніках у рэгіёнах не праз належны заробак ці […]
Свабоду журналістам!
Сёння ў Вільні прайшоў Роварны прабег салідарнасці са зняволенымі журналістамі, арганізаваны БАЖ і прымеркаваны да 30-годдзя арганізацыі. Да яго далучыўся і дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі. Свабоду журналістам! Свабоду палітвязням!
Новая хваля антытунеядскай палітыкі ў Беларусі
Улады ўзмацнілі ціск на так званых «тунеядцаў» — людзей, якія па розных прычынах не аформленыя ў дзяржаўных структурах. Усё часцей з’яўляюцца навіны пра папаўненні спісаў «тунеядцаў», асабліва калі чалавек працуе па-за Беларуссю. Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб‘яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Зазулінская адказала на 6 пытанняў пра гэтую тэндэнцыю: Чаму катэгорыя «тунеядцаў» пастаянна падвяргаецца рэпрэсіўнай увазе? […]
«Бяспека, дэмакратыя і дабрабыт узаемазвязаныя і не могуць існаваць адно без аднаго», — Святлана Ціханоўская на Brussels Forum 2025
На другі дзень працоўнага візіту ў Брусель беларуская лідарка ўзяла ўдзел у Brussels Forum 2025, арганізаваным Нямецкім фондам Маршала ЗША. Гэта ўжо 20-е пасяджэнне форуму, які з’яўляецца адной з ключавых платформаў для дыялогу паміж палітычнымі лідарамі, экспертамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Тэма гэтага года «Парушанае партнёрства: як выжыць трансатлантычнаму супрацоўніцтву?» Удзельнікі абмяркоўвалі шляхі аднаўлення даверу […]
Падтрымка для беларусаў. Вынікі 5-га пасяджэння Кансультатыўнай групы ў Бруселі
У сталіцы Бельгіі завяршылася пятае пасяджэнне Кансультатыўнай групы Еўрасаюза па Беларусі. З беларускага боку традыцыйна ўдзел узялі палітыкі і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, сярод якіх — Павел Латушка, Таццяна Хоміч, Уладзімір Астапенка, Іван Краўцоў, Арцём Брухан. Вольга Зазулінская, Аляксандра Мамаева і іншыя. Што важна ведаць? Акрамя глабальных тэмаў — вызваленне палітвязняў, сітуацыя з рэгіянальнай бяспекай — […]
5-я сустрэча Кансультатыўнай групы ў Бруселі
У сталіцы Бельгіі пачалося пасяджэнне Кансультатыўнай групы Еўрасаюза па Беларусі — пляцоўкі, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў, грамадзянскай супольнасці і еўрапейскіх інстытутаў. Сёлета сустрэчы сканцэнтраваныя на: ➖палітычнай сітуацыі ў Беларусі і рэгіянальнай бяспецы; ➖візавай мабільнасці беларусаў у ЕС; ➖стане незалежных медыя і супрацьдзеянні прапагандзе; ➖падтрымцы дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці. Гэта ўжо пятая такая […]
Рэпрэсіі ў анлайне і афлайне: рэакцыя на заяву Мінформа
Міністр інфармацыі Маркаў заявіў, што ў Беларусі ўжо абмежаваная дзейнасць больш за 18 тысячаў інфармацыйных рэсурсаў. Кожны тыдзень рэжым папаўняе спісы «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» і «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Як падкрэсліў Маркаў, «інфармацыйная вайна ў Беларусі працягваецца і нават узмацняецца». Такія метады — чарговы доказ таго, што рэжым наноў легітымізуе рэпрэсіі і падаўляе свабоду выказвання. Леанід […]
Сустрэча ў Сейме Літвы, канцэпцыя люстрацыі і круглы стол у Эстоніі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 2–8 чэрвеня
СУСТРЭЧА Ў СЕЙМЕ ЛІТВЫ У Сейме Літвы адбылося пашыранае пасяджэнне дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь» з удзелам Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі. Бакі абмеркавалі пытанні падтрымкі палітвязняў, беларускамоўнай адукацыі, прававога статусу беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама падрыхтоўку дакументаў аб партнёрстве і павазе да нацыянальнай ідэнтычнасці. РЭАКЦЫЯ НА ВЫНІКІ ВЫБАРАЎ У ПОЛЬШЧЫ У […]
Як прайшоў матч у падтрымку палітзняволеных журналістаў?
5 чэрвеня адбыўся таварыскі матч паміж прадстаўнікамі Офіса Святланы Ціханоўскай і Сейма Літвы. На баку Офіса выступілі Франак Вячорка, Анатоль Лябедзька і Дзяніс Кучынскі, а таксама актывісты грамадзянскай супольнасці. Перад пачаткам гульні прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі журналістамі і журналісткамі, якія знаходзяцца за кратамі за сваю працу і праўду. Святлана Ціханоўская: «Амаль 40 прадстаўнікоў і […]
Хто і як павінен адказаць? Дабравольскі і Лябедзька — пра механізмы люстрацыі
Ці варта праводзіць люстрацыю? У якой форме? Якія катэгорыі павінны трапляць пад люстрацыю? І які міжнародны досвед можа быць карысным для нашай краіны? На гэтыя (і не толькі!) вострыя і складаныя пытанні ў адкрытай дыскусіі адказваюць дарадцы Святланы Ціханоўскай: Аляксандр Дабравольскі, старэйшы палітычны дарадца, і Анатоль Лябедзька, дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе. У […]
Сустрэча з групай «За Дэмакратычную Беларусь» у літоўскім Сейме — што трэба ведаць?
Сёння, у Сейме Літоўскай Рэспублікі, прайшло пашыранае паседжанне дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь» з удзелам Святланы Ціханоўскай, прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета, Каардынацыйнай рады, беларускіх палітычных партый, грамадзянскіх ініцыятыў і аналітычных цэнтраў. З літоўскага боку ў сустрэчы ўдзельнічалі старшыня групы Юозас Олекас, яго намеснік Жыгімантас Павілёніс, старшыня Камітэта па міжнародных справах Рэмігіюс Мотузас, дэпутаты Эмануэліс Зінгерыс, […]
Падводзім вынікі месяца: галоўныя падзеі, новыя даследаванні і значныя дасягненні актывістаў і арганізацыяў
Беларускія эксперты падрыхтавалі базу ведаў пра “экстрэмізм”. Freelance Journalist Group і беларускія праваабаронцы на падставе даследавання падрыхтавалі парады, як супрацьстаяць вярбоўцы спецслужбамі. Праваабаронцы падрыхтавалі агляд храналогіі крыміналізацыі салідарнасці з палітзняволенымі пасля 2020 году ў Беларусі. Каманда ВELРOL выпусціла даклад “Удзел Рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны”, у якім сістэматызаваны доказы ўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў […]
Прыходзьце на футбольны матч у Вільнюсе ў падтрымку палітзняволеных беларускіх журналістаў і журналістак!
Ужо ў чацвер, 5 чэрвеня, у Вільнюсе адбудзецца футбольны матч паміж дэпутатамі Сейма Літвы і камандай Офіса Святланы Ціханоўскай. Галоўная мэта — выказаць падтрымку людзям у Беларусі, якія апынуліся за кратамі, бо казалі праўду. Прыходзьце пазаўзець і выказаць сваю салідарнасць з палітвязнямі! Матч пройдзе адкрыта для ўсіх. 🗓 5 чэрвеня, 20:00 📌 Ąžuolyno g. 5, […]
Святлана Ціханоўская — пра вынікі выбараў у Польшчы
«Я ўважліва сачыла за тым, як праходзілі выбары ў Польшчы, і шчыра захаплялася. Нашыя суседзі зладзілі празрысты палітычны працэс, дзе кожны голас меў вагу, дзе ўлічваліся меркаванні кожнага чалавека, дзе медыя свабодна асвятлялі не толькі вырашальны дзень барацьбы паміж Каралем Наўроцкім і Рафалам Тшаскоўскім, але і ўвесь электаральны перыяд. Менавіта такія выбары — гэта тое, […]
Святлана Ціханоўская – да міжнароднага дня абароны дзяцей
У Дзень абароны дзяцей Святлана Ціханоўская дзеліцца гісторыяй пра Карнея і Агнію, і пра тое, як рэжым разбурае дзяцінства маленькіх беларусаў. А таксама заклікае не заставацца ўбаку, а змагацца за права дзяцей на свабоду, шчасце і сапраўднае дзяцінства. Глядзіце зварот цалкам па спасылцы.
Гадавіна затрымання Ціханоўскага, Канцэпцыя люстрацыі і прэмія Карла Вялікага. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 26 траўня–1 чэрвеня
ГАДАВІНА ЗАТРЫМАННЯ СЯРГЕЯ ЦІХАНОЎСКАГА 29 траўня — пятая гадавіна затрымання Сяргея Ціханоўскага. У сваёй прамове Святлана Ціханоўская дзеліцца асабістымі пачуццямі, думкамі пра мужа, іх шлях — і заклікае не забываць тых, хто знаходзіцца за кратамі за праўду. Акрамя таго, беларуская лідарка падзякавала беларусам і міжнароднай супольнасці за падтрымку. Яна падкрэсліла, што салідарнасць надае сілы і […]
Канферэнцыя Новай Беларусі — далучайцеся да фармавання парадку дня!
Ужо традыцыйна на пачатку жніўня Офіс Святланы Ціханоўскай арганізуе Канферэнцыю Новай Беларусі — найбуйнейшую пляцоўку для стратэгічнага дыялогу, абмеркавання будучыні нашай краіны і каардынацыі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці. Вы можаце паўплываць на тое, пра што будуць гаварыць на Канферэнцыі, ужо цяпер! Запоўніце кароткую ананімную форму, у якой вы можаце: ➖прапанаваць тэмы для абмеркавання; ➖звярнуць […]
Сёння ў Аахене ўрачыста ўручалі прэстыжную Міжнародную прэмію імя Карла Вялікага
Прэмія штогод прысуджаецца за значны ўнёсак у справу еўрапейскага адзінства. Раней лаўрэатамі ўзнагароды станавіліся такія ўплывовыя палітыкі, як Эмануэль Макрон, Даля Грыбаўскайце, Дональд Туск, Ангела Меркель, Біл Клінтан, Тоні Блэр, а таксама Папа Францыск і Еўрапейская камісія як інстытут. У 2022 годзе прэмію атрымалі Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала — за барацьбу беларускага […]
«Дзень, які раздзяліў жыццё нашай сям’і на «да» і «пасля»
5 гадоў таму, 29 траўня 2020-га, Сяргея Ціханоўскага затрымалі падчас перадвыбарчага пікету ў Гродне. З таго дня ён знаходзіцца за кратамі. Яго асудзілі на 19,5 гадоў зняволення — за жаданне пабудаваць краіну для жыцця. Сёння Святлана Ціханоўская шчыра дзеліцца асабістым. Пра каханне, якое вытрымала выпрабаванні. Пра боль, які не знікае. Пра надзею, якая жыве кожны […]
Абноўлены сайт pashpart.org — больш хуткі, зручны і яшчэ больш карысны!
Pashpart.org — гэта анлайн-рэсурс, створаны для беларусаў, якія апынуліся за мяжой і не могуць аднавіць або атрымаць новы пашпарт праз афіцыйныя каналы. Сайт, створаны дэмакратычнымі сіламі, прапануе практычную і актуальную інфармацыю пра альтэрнатыўныя дакументы, магчымасці легалізацыі, атрыманне прытулку, шлюб, бяспечныя краіны для падарожжаў, а таксама пра многія іншыя рэчы, якія могуць дапамагчы беларусам за мяжой […]
Дзяніс Кучынскі і Анатоль Лябедзька ў Іспаніі: якія вынікі візіту?
Візіт дарадцаў Святланы Ціханоўскай у Мадрыд: Кучынскі і Лябедзька правялі шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі ўрада, парламента і аналітычных колаў Каралеўства Іспанія. Падчас паездкі палітыкі правялі шэраг перамоваў з высокапастаўленымі асобамі ўрада Іспаніі. У цэнтры ўвагі падчас перамоваў былі наступныя ключавыя пытанні: Падтрымка палітычных зняволеных і іх сем’яў Беларускі бок абмеркаваў захады па падтрымцы зняволеным, а […]