• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Падводзім вынікі месяца: галоўныя падзеі, новыя даследаванні і значныя дасягненні актывістаў і арганізацыяў

    03 красавіка, 2026

    ІншыЯ выпусцілі “Гайд падтрымкі”, каб дапамагчы блізкаму чалавеку перажыць траўму.

    З нагоды Дня Канстытуцыі Беларусі праект prastora.info запусціў інтэрактыўныя тэсты пра цяперашнюю канстытуцыю і праект канстытуцыі Новай Беларусі.  

    Белыя халаты падрыхтавалі гайд для сваякоў палітвязняў, якія былі ці будуць вызваленыя.

    Беларусы па ўсім свеце праялікі акцыі і івэнты з нагоды Дня Волі.

    Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне магчымых злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых беларускім рэжымам.

    Экс-палітвязень палітык Мікола Статкевіч стаў лаўрэатам чэшскай праваабарончай прэміі Homo Homini.

    У Вільні прайшла прэм’ера дакументальнай стужкі “Bialiatski / Unbroken”, прысвечанай беларускаму праваабаронцу і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму.

    Краўдфандынгавая платформа Gronka аднаўляе актыўную працу для для беларускіх аўтараў і аўтарак, якія хочуць рэалізоўваць творчыя, сацыяльныя і культурныя праекты.

    Вэб-агенцтва Navakolle прапануе бясплатна распрацаваць сайты для беларускіх ініцыятыў. 

    Фонд “21 мая”, Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва і Аб’яднанне сваякоў і колішніх палітвязняў распрацавалі спіс рэкамендацый для камунікацыі з палітзняволенымі

    Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі падрыхтаваў аналітычны дакумент “Incommunicado ў Беларусі як катаванне і бесчалавечнае абыходжанне”.

    Lawtrend апублікаваў вынікі маніторынгу пра колькасць ліквідаваных НДА пасля 2020 года.

    Банк ідэй апублікаваў даследаванне “Давер у эпоху перамен: электаральная гісторыя Беларусі” пра дынаміку даверу, палітычнага ўдзелу і масавых настрояў у Беларусі за апошнія 25 гадоў.

    Фонд Justice for Journalists сумесна з БАЖ прадставіў даклад “Напады на прадстаўнікоў медыя ў Беларусі ў 2025 годзе”.

    Праваабаронцы выпусцілі даклад пра пашырэнне спісу “экстрэмісцкіх матэрыялаў” у Беларусі.

    Апошнія навіны