Святлана Ціханоўская на святкаванні Купалля
Напрыканцы чэрвеня – пачатку ліпеня беларусы святкуюць Купалле ў розных кропках свету: ад Літвы да ЗША. У Вільні далучылася да фэсту і беларуская лідарка. Падчас святкавання ўдзельнікі плялі вянкі і сплаўлялі іх па рацэ, спявалі беларускія народныя песні, танчылі і шукалі папараць-кветку – усё ў добрых традыцыях Купалля! Святлана Ціханоўская: «Дзякуй беларусам і беларускам Вільні […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускімі майстрамі і майстрыцамі ў Вільні
Святлана Ціханоўская наведала беларускую прастору «Кропка» – месца, вядомае вырабам унікальных сувеніраў, якія неразрыўна звязаныя з нашай краінай. Ствараюць прыгажосць амаль паўсотні беларускіх таленавітых майстроў. Прастору, што месціцца ў Вільні, адкрылі былы палітвязень Зміцер Фурманаў і яго жонка Вольга. Падчас сустрэчы беларуская лідарка пазнаёмілася з працамі, даведалася пра асаблівасці вырабніцтва сувеніраў і сэнсы, якія ўкладаюцца […]
Сустрэча дэмакратычных сілаў Беларусі з прэзідэнтам ПАРЕ
Дэлегацыя дэмакратычных сілаў, якая зараз бярэ ўдзел у Летняй Сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, сустрэлася з Прэзідэнтам ПАРЕ Тэодарасам Русопуласам. Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкаму супрацоўніцтву і Канстытуцыйнай рэформе, пракаментаваў, што абмеркавалі бакі: 📎 Падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве ПАРЕ і дэмакратычных сілаў Беларусі. 📎 Прававую экспертызу праекта Канстытуцыі новай Беларусі Венецыянскай камісіяй. 📎 […]
ТОП-5 культурніцкіх падзеяў лета на думку Офіса Святланы Ціханоўскай
У апошнія гады беларусаў і беларусак моцна раскідала па свету, але паўсюль кожны з нас намагаецца ствараць нешта цікавае і запамінальнае. Мы сабралі для вас ТОП-5 беларускіх мерапрыемстваў, куды б пайшлі з задавальненнем! Глядзіце і выбірайце! 1. Free Belarus Center запрашае на Hučna Fest Калі: 29.06 з 13:00 да 22:00 Дзе: Варшава, на беразе Віслы […]
Святлана Ціханоўская – да Міжнароднага дня ў падтрымку ахвяраў катаванняў
«Падаецца немагчымым, што ў 2024 годзе мы вядзём размову пра катаванні. Але, на жаль, гэта рэаліі Беларусі. Улада катуе ўсіх нязгодных. Бо страціць свабоду нават на некалькі сутак, апынуцца без медычнай дапамогі ці інфармацыі звонку, без сувязі з блізкімі – гэта ўжо катаванне для чалавека. Але зразумела, што цяпер больш за ўсё катуюць палітычных зняволеных. […]
Закончылася пасяджэнне Кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз»
У Бруселі закончылася пасяджэнне Кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз» – платформы камунікацыі паміж Еўрапейскім саюзам, беларускімі дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю. Удзел у сустрэчы ўзялі 34 прадстаўніка: 17 з беларускага боку і 17 з еўрапейскага. Ад Беларусі ўдзельнічалі Святлана Ціханоўская, Валер Кавалеўскі, Павел Латушка, Аліна Коўшык. Прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай і Каардынацыйнай Рады – Андрэй […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком дыпламатыі Еўрасаюза Жазэпам Барэлем
Беларуская лідарка разам з прадстаўнікамі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета правяла размову з Вярхоўным прадстаўніком па замежнай палітыцы Жазэпам Барэлем у Бруселі. Сустрэча адбылася ў межах працы Кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз». Бакі прадметна абмеркавалі: 📎 працяг і павелічэнне падтрымкі грамадзянскай супольнасці; 📎 прыцягненне рэжыму да адказнасці; 📎 развіццё працы Кансультатыўнай групы; 📎 супрацоўніцтва ў супрацьдзеянні прапагандзе; […]
Святлана Ціханоўская на адкрыцці выставы «Сукенкі за свабоду» ў новым офісе Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі
Беларуская лідарка падчас працоўнай паездкі ў Брусель выступіла з прамовай на адкрыцці выставы «Сукенкі за свабоду». Выстава створаная беларускай мастачкай Ганнай Каран. Гэта сукенкі беларусак, якія выступілі супраць несправядлівасці. У сваёй прамове Ціханоўская адзначыла: «Ведаеце, нашую рэвалюцыю часта клічуць жаночай рэвалюцыяй. І гэта сукенкі ўсіх тых адважных беларускіх жанчын, якія выступілі супраць несправядлівасці. Лекарак, спартсменак, […]
«Беларусы павінны ўбачыць, што еўрапейская перспектыва – адзіная альтэрнатыва рускаму свету»: Святлана Ціханоўская на пасяджэнні кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз»
Святлана Ціханоўская адкрыла ў Бруселі пасяджэнне кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз». Трэцяя такая сустрэча прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў і заходніх партнёраў прысвечаная шэрагу актуальных для нашай краіны тэмаў: ⚪️ палітычная сітуацыя ў Беларусі і правы чалавека; 🔴 прыцягненне рэжыму да адказнасці; ⚪️ падрыхтоўка да прэзідэнцкай кампаніі 2025 года; 🔴 высілкі для вызвалення палітычных зняволеных; ⚪️ мабільнасць […]
Кансультатыўная група «Беларусь – Еўрасаюз»: што абмяркоўвалі падчас трэцяга пасяджэння?
Гэтымі днямі Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў Бруселю, дзе ўзяла ўдзел у пасяджэнні кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз». Гэта ўжо трэцяя працоўная сустрэча прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў і прадстаўнікоў Еўрасаюза – і зараз да яе з боку заходніх партнёраў далучыліся палітыкі, праваабаронцы і эксперты па міжнародных адносінах. Рашэнні якіх праблемаў будзе шукаць працоўная група падчас сустрэчы? 📎 […]
Сустрэчы з Генсекам Рады Еўропы і міністрам замежных справаў Арменіі, сустрэча з беларусамі ў Вільні. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўская 17-23 чэрвеня
СУПРАЦОЎНІЦТВА З РАДАЙ ЕЎРОПЫ Святлана Ціханоўская сустрэлася з Генеральнай Сакратаркай Рады Еўропы Марыяй Пейчынавіч-Бурыч у сваім офісе ў Вільні. Падчас размовы яны абмеркавалі працяг працы Кантактнай групы, распрацоўку дарожнай карты па ўступленні Беларусі ў Раду Еўропы і стварэнне інфармацыйнага пункта Рады Еўропы ў Вільні. Пасля сустрэчы Ціханоўская і Пейчынавіч-Бурыч далі брыфінг для прэсы. СУПРАЦОЎНІЦТВА З […]
«Калі ты дапамагаеш адной краіне захапіць іншую, якую ты называў сяброўскай, то што гэта, калі не здрада?»: Святлана Ціханоўская – у адным з вядучых СМІ Арменіі
Беларуская лідарка дала інтэрв’ю армянскаму 1in TV, дзе распавяла, чаму лічыць АДКБ інструментам дыктатараў, якімі бачыць сапраўдныя палітычныя саюзы, а таксама выказала спадзяванне на ўмацаванне супрацоўніцтва Арменіі з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Галоўныя цытаты Святланы Ціханоўскай: 📌 «Рэжым Лукашэнкі здрадзіў беларускаму народу, здрадзіў Украіне і Арменіі. Я разумею, што доўгі час у Арменіі магла быць ілюзія, […]
ААН заснавала Групу экспертаў па правах чалавека па Беларусі
Старшыня Рады па правах чалавека прызначыў членаў новай Групы экспертаў па правах чалавека ў Беларусі. У яе ўвайшлі Сюзан Базылі (Канада), Карынна Маскаленка (Расійская Федэрацыя) і Моніка Станіслава Платэк (Польшча). Юрыдычная каманда Офіса Святланы Ціханоўскай адзначае: «Стварэнне падобнай групы экспертаў – зусім унікальная працэдура для Беларусі. Гэта сведчанне высокага ўзроўню ўвагі з боку міжнародных праваабарончых […]
«Людзі галасуюць за дыктатараў, бо жадаюць верыць у простыя рашэнні»: Святлана Ціханоўская – у інтэрв’ю ВВС
Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у запісу падкасту каналу One Decision, ВВС. Падчас размовы яна раскрыла фундаментальныя праблемы, з якімі сутыкнулася наша краіна ў апошнія гады. Патлумачыла, чаму актыўная падтрымка і рэагаванне Захаду важныя не толькі для Украіны і Беларусі, але і для бяспекі саміх заходніх краінаў. А таксама адказала на пытанне, як так адбываецца, што […]
Святлана Ціханоўская: «Кожны дзень – гэта сама па сабе нагода, каб нагадаць пра нашых палітзняволеных»
Многія з іх знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада. Мы нічога не ведаем: – 487 дзён пра Ігара Лосіка; – 492 дні пра Марыю Калеснікаву; – 498 дзён пра Максіма Знака; – 497 дзён пра Мікалая Статкевіча; – 501 дзень пра Віктара Бабарыку. Пра лёс майго мужа Сяргея, я не ведаю ўжо 470 дзён. Падчас кожнай сустрэчы […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Арменіі
Беларуская лідарка сустрэлася з міністрам замежных справаў Арменіі Араратам Мірзаянам у Вільні. Падчас дыялогу бакі абмеркавалі палітычную сітуацыю ў Беларусі, Арменіі і рэгіёне, а таксама супрацоўніцтва дэмакратычных сілаў з урадам, парламентам і грамадзянскай супольнасцю Арменіі. Асобна Ціханоўская і Мірзаян пагаварылі пра становішча беларусаў і беларусак у Арменіі, а менавіта – пра нявыдачу беларускіх грамадзянаў па […]
Святлана Ціханоўская: «Нягледзячы на тое, што ўлада ў Беларусі ўзурпаваная, а ўнутры краіны – жахлівыя рэпрэсіі, у нас застаюцца цёплыя ўспаміны пра дом»
У вялікім інтэрв’ю польскаму рэсурсу Kanal Zero беларуская лідарка распавяла пра сум па радзіме і цёплыя ўспаміны, звярнула ўвагу на адказнасць беларусаў і беларусак за змены ў краіне і заклікала адмовіцца ад думкі, што ўсё ў краіне вырашае адзін чалавек. 📌 «Я сумую па Беларусі. Гэта мая радзіма, там мае бабуля і дзядуля, хата ў […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Генеральнай Сакратаркай Рады Еўропы
У віленскім офісе беларуская лідарка правяла сустрэчу з Генеральнай Сакратаркай Рады Еўропы Марыяй Пейчынавіч-Бурыч. Таксама ў сустрэчы ўзялі ўдзел Дырэктар Офіса Марыі Пейчынавіч-Бурыч Джанлука Эспазіта і Пастаянны прадстаўнік Літвы пры Радзе Еўропы Андрус Крывас. Падчас размовы бакі абмеркавалі: 📌 працяг працы Кантактнай групы беларускай грамадзянскай супольнасці; 📌 крокі па распрацоўцы дарожнай карты па ўступленні Беларусі […]
«У лёсе і творчасці Быкава адбіваецца лёс нашага народа»: Святлана Ціханоўская – да 100 год са дня народзінаў беларускага пісьменніка
З нагоды 100 год з дня народзінаў Васіля Быкава Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў: «Дарагія сябры, Сёння мы адзначаем 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава. Пісьменніка. Мысляра. Але перш за ўсё – беларуса. У лёсе і творчасці Быкава адбіваецца лёс нашага народа. Гэта і гераічныя паўстанні беларусаў за свабоду. Гэта і калектывізацыя, і Чарнобыль. […]
11 цытат Быкава – пра Беларусь, незалежнасць і свабоду
Сёння спаўняецца 100 год са дня народзінаў Васіля Быкава. Для беларусаў і беларусак гэта адзін з самых значных пісьменнікаў стагоддзя. Яго творчасць паўплывала не толькі на літаратуру, але і на сацыяльна-культурнае і палітычнае адраджэнне нацыі. Мы сабралі для вас цытаты, якія штодзень натхняюць супрацоўнікаў Офіса Святланы Ціханоўскай. Хай кожны знойдзе для сябе тое, што падтрымае […]
Святлана Ціханоўская – да гадавіны затрымання Віктара і Эдуарда Бабарыкаў
«Чатыры гады таму рэжым кінуў за краты двух смелых і таленавітых беларусаў – Віктара і Эдуарда Бабарыкаў. Колькі часу патрэбна, каб людзі забылі сваіх герояў? «Месяц-другі – і яго ніхто не ўспомніць», – напэўна так думаюць памагатыя рэжыму, калі пазбаўляюць людзей волі. Але беларусы ніколі не адмовяцца ад тых, хто гатовы рабіць Беларусь лепшай. Рэжым […]
Таццяна Шчытцова: «Беларускім навукоўцам нашмат складаней знайсці падтрымку, чым навукоўцам з Расіі»
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі прыняла ўдзел у канферэнцыі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы «Luxembourg solutions». Прафесарка выступіла на панэльнай дыскусіі Access to education, якая была прысвечаная прасоўванню беларускай акадэмічнай супольнасці ў выгнанні ў дзяржавах-членах Рады Еўропы. Прыводзім ключавыя тэзы Таццяны Шчытцовай: 📌«Рэпрэсіі ў акадэмічнай сферы ў Беларусі і вымушаная эміграцыя навукоўцаў і […]
Працоўныя візіты ў ЗША, атрыманне прэміі NED Democracy Medal і першае пасяджэнне новага склікання Каардынацыйнай Рады. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўская 10–16 чэрвеня
ВІЗІТ У ЗША 11-14 чэрвеня ў Святланы Ціханоўскай адбыўся працоўны візіт у Вашынгтон, падчас якога яна сустрэлася з амбасадарамі і дыпламатамі краін Вялікай сямёркі дзе падкрэсліла важнасць міжнароднай падтрымкі і санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі. Таксама адбылася сустрэча з экс-спікеркай Палаты прадстаўнікоў ЗША і сенатарамі, з намеснікам Дзяржаўнага сакратара па палітычных пытаннях, дарадцам па нацыянальнай […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з дарадцам па нацыянальнай бяспецы віцэ-прэзідэнткі ЗША Філам Горданам
Падчас працоўнай паездкі ў Вашынгтон беларуская лідарка сустрэлася з Філам Горданам – дарадцам віцэ-прэзідэнткі ЗША Камалы Харыс па нацыянальнай бяспецы. Менавіта Харыс ачоліць амерыканскую дэлегацыю на Саміце па міру ў Швейцарыі. Галоўнай тэмай сустрэчы стала рэпрэзентацыя Беларусі на Саміце па міру і дзеянні ад ЗША і партнёраў у сувязі з Самітам. У прыватнасці, гаворка ішла […]
«Гэта ўзнагарода для мільёнаў беларусаў, якія плацяць самую вялікую цану за волю і дэмакратыю»: Святлана Ціханоўская – на ўручэнні прэміі NED Democracy Medal
Падчас візіту ў ЗША беларуская лідарка атрымала медаль NED Democracy Medal «За служэнне дэмакратыі». Узнагарода прысуджаецца за выбітны ўнёсак у справу свабоды і дэмакратыі. Раней прэмію атрымлівалі, напрыклад, экс-спікерка палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі, былы прэзідэнт Польшчы і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Лех Валенса, першы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел. У сваёй прамове Святлана Ціханоўская распавяла, […]
«Тое, што сістэма робіць з нашымі блізкімі, мае назву – катаванні»: Святлана Ціханоўская – на слуханнях па палітычных зняволеных у кангрэсе ЗША
Падчас працоўнага візіту ў Вашынгтон беларуская лідарка ўзяла ўдзел у слуханнях Хельсінкскай камісіі – камісіі ЗША па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Гэта незалежны орган амерыканскага ўраду па абароне правоў чалавека, створаны для маніторынгу хельсінкскіх пагадненняў. У прамове беларуская лідарка акцэнтавала ўвагу на штодзённых рэпрэсіях у краіне і жахлівыя ўмовы ўтрымання людзей у турмах – […]
Святлана Ціханоўская: «Лукашэнка ўжо ў руках Расіі, але не пхайце туды беларусаў»
У Вашынгтоне падчас працоўнай паездкі беларуская лідарка дала інтэрв’ю «Голасу Амерыкі», дзе распавяла, як ставіцца да ядзернага шантажу з боку дыктатараў, а таксама канстатавала татальную залежнасць Лукашэнкі ад Крамля. Самыя цікавыя цытаты з размовы: 📌 «Цяпер ідзе ядзерны шантаж. Усе вучэнні, як па мне – і я вельмі спадзяюся, што не памыляюся – гэта штосьці […]
Юрыдычная каманда Офіса – пра рашэнне аб экстрадыцыі Андрэя Гнёта ў Беларусь
Сёння адвакаты рэжысёра Андрэя Гнёта атрымалі рашэнне Вышэйшага суда Бялграда аб магчымасці яго экстрадыцыі ў Беларусь. У выпадку яго выдачы для крымінальнага пераследу, Андрэя немінуча чакае сур’ёзны турэмны тэрмін за ягоную мірную грамадзянскую актыўнасць і рэалізацыю сваіх правоў. Усе месяцы, пакуль Андрэй знаходзіўся пад вартай у Бялградзе, юрыдычная каманда Офіса Святланы Ціханоўскай прыкладала максімум намаганняў […]
Святлана Ціханоўская запрашае да рэгістрацыі на канферэнцыю «Новая Беларусь»
3 — 4 жніўня ў Вільні пройдзе трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь». Галоўная мэта мерапрыемства – сабраць беларускія дэмакратычныя сілы, актывістаў і актывістак, грамадскія і культурніцкія ініцыятывы, дыяспару на адной пляцоўцы, каб абмеркаваць стратэгічныя прыярытэты дэмакратычнага руху на 2025 год, актуалізаваць выклікі супольнасці і разам знайсці шляхі іх вырашэння. ⚪️ Калі вы хацелі б прыехаць у […]