Святлана Ціханоўская – пра вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду
Я ўдзячная кожнаму, хто ўзяў удзел у выбарах у Каардынацыйную Раду — як выбаршчык ці кандыдат, нягледзячы на ціск і рэпрэсіі з боку рэжыму. Спадзяюся, абноўленая Каардынацыйная Рада стане пляцоўкай для ўзгаднення стратэгій, для дыскусій і кансультацый паміж рознымі актарамі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці. І я радая, што людзі з рознымі поглядамі і пазіцыямі […]
На саміту Concordia Святлана Ціханоўская абмеркавала важныя пытанні па Беларусі
Знаходзячыся ў Партугаліі, Святлана Ціханоўская таксама правяла сустрэчу з Жазэ Мануэлем Барозу, які зараз з’яўляецца старшынёй саміту Concordia і запрасіў Ціханаўскую ў Партугалію. Раней ён быў старшынёй Еўрапейскай Камісіі і не раз выказваўся па пытаннях Беларусі. Яны абмяркоўвалі супрацоўніцтва з краінамі Глабальнага Поўдня, а таксама падтрымку беларусаў, якія аказаліся ў выгнанні без пашпартоў і астатніх […]
Візіт у Швецыю, канферэнцыя «Новая Беларусь», Кангрэс па палітвязням у Празе. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 20-26 траўня 2024
ВІЗІТ У ШВЕЦЫЮ На пачатку тыдня Святлана Ціханоўская правяла працоўны візіт у Швецыю. 20 траўня беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністрам Швецыі і міністаркай па еўрапейскіх справах. Падчас сустрэчы яны абмеркавалі пытанні падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя, выдачы візаў для беларусаў і беларусак, падтрымкі палітвязняў і іншыя. Святлана Ціханоўская падзякавала міністру за запуск працэдураў […]
Абмежаванні ў дачыненні да рэжыму, абмен досведам пра пераход да дэмакратыі: пра што дамовілася Ціханоўская з новым прэм’ерам Партугаліі
Сёння беларуская лідарка распачала візіт у Партугалію. Адкрыла працоўную праграму сустрэча ў Лісабоне, дзе Святлану Ціханоўскую прыняў Луіш Мантэнегру. У гэтай паўднёвай краіне паўтара месяца таму памяняўся ўрад і сустрэча з Ціханоўскай стала адной з першых на вышэйшым узроўні для новага прэм’ера. Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета выказала спадзяванне на плённае і шчыльнае супрацоўніцтва з Партугаліяй, […]
Святлана Ціханоўская аб’яўляе пра правядзенне трэцяй канферэнцыі «Новая Беларусь»
Мерапрыемства пройдзе 3–4 жніўня ў Вільні. Яго мэта — сабраць беларускія дэмакратычныя сілы, актывістаў і актывістак, грамадскія і культурніцкія ініцыятывы і дыяспару на адной пляцоўцы, каб абмеркаваць стратэгічныя прыярытэты дэмакратычнага руху на 2025 год, актуалізаваць выклікі супольнасці і разам знайсці шляхі іх вырашэння. Бліжэйшым часам будзе сфармавана працоўная група, якая падрыхтуе змест, павестку і прапрацуе […]
Святлана Ціханоўская: «Нельга дапусціць з’яўлення новай жалезнай заслоны паміж Беларуссю і Еўропай – гэта тое, чаго хочуць дыктатары»
Беларуская лідарка выступіла з прамовай на пасяджэнні Сталага камітэта ПАРЕ. У ім Ціханоўская павіншавала Літву з уступам на пост краіны-старшыні Камітэта міністраў Рады Еўропы, а таксама заклікала надаць дэмакратычнай Беларусі статус назіральніка ў Камітэце Міністраў. Святлана Ціханоўская: «Дазвольце павіншаваць Літву з уступам на пост краіны-старшыні Камітэта міністраў Рады Еўропы. Як вы ведаеце, Літва – не […]
Ціханоўская заклікала падтрымаць Паліну Шарэнду-Панасюк і змагацца за яе вызваленне
Падчас адкрыцця другога дня Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі Ціханоўская распавяла пра Паліну Шарэнду-Панасюк, якую не вызвалілі пасля поўнага адбыцця тэрміну. Учора адважная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая цалкам адбыла свой незаконны 4-гадовы прысуд, не была вызваленая, як тое павінна было здзейсніцца. У турме яе катавалі і жорстка абыходзіліся. Я заклікаю міжнародную супольнасць не пакідаць гэта без увагі. […]
Кангрэс па палітычных вязнях у Празе
З 23 па 25 траўня ў Празе праходзіць Кангрэс па палітычных вязнях #WithoutJustCause. У івэнце бяруць удзел сябры вядучых беларускіх праваабарончых арганізацыяў і гуманітарных ініцыятываў, знаўцы ў галіне права, беларускія і замежныя палітыкі і дыпламаты, а таксама былыя палітзняволеныя і іх родныя. Кангрэс арганізаваны Офісам дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі пры падтрымцы Амбасады ЗША. На […]
Святлана Ціханоўская: «Я б хацела, каб здарыўся цуд і мае дзеці змаглі абняць свайго бацьку»
Беларуская лідарка выступіла на пражскім кангрэсе па беларускіх палітвязнях з асабістай і вельмі кранальнай прамовай. Святлана Ціханоўская: «Калі мая дачка даведалася, што 21-га траўня беларусы адзначаюць Дзень палітвязня, то спыталася: а гэта татаў дзень? Я адказала: так, твой тата – герой. Гэта і ягоны дзень. Гэта дзень многіх татаў, мамаў, братоў, сясцёр, дзядуляў і бабуляў, […]
Ціханоўская распавяла замежным дыпламатам і палітыкам, якая дапамога патрэбна Беларусі
На палях стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі адбылася закрытая панэльная дыскусія з удзелам дыпламатаў, чыноўнікаў і палітыкаў з краін Еўрасаюзу і ЗША. Арганізатарамі выступілі міжурадавая арганізацыя International IDEA і амбасада Літвы ў Швецыі, якую ўзначальвае былы міністр замежных спраў і амбасадар Літвы ў Беларусі Лінас Лінкявічус. «Адных санкцый недастаткова, каб змяніць рэжым. Змены могуць адбыцца толькі […]
Святлана Ціханоўская правяла шэраг сустрэч на палях Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі, якая праходзіць 21-22 траўня
З былым міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам беларуская лідарка абмеркавала сітуацыю з палітвязнямі, бяспеку ў рэгіёне, і падзякавала за рашэнне Літвы не ўводзіць дадатковыя абмежаванні супраць беларусаў. З Магдаленай Андэрсан, лідаркай апазіцыі, старшынёй сацыял-дэмакратычнай працоўнай партыі і былой прэм’ер-міністаркай Швецыі Святлана Ціханоўская абмеркавала палітыку Швецыі па Беларусі, а таксама падтрымкі для беларускіх палітычных партыяў […]
Міністр замежных справаў Швецыі Тобіяс Більстром сустрэўся са Святланай Ціханоўскай
Ціханоўская падзякавала міністру за арганізацыю Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі. «Узровень арганізацыі і склад удзельнікаў паказвае, што Беларусь застаецца на парадку дня Швецыі і Еўропы. Прагучала вялікая колькасць практычных ідэяў па стратэгіі, і зараз нашая задача, разам, іх рэалізаваць». Канферэнцыя адбывалася ў фармаце Chatham, без медыя і жывой трансляцыі. Удзел узялі дыпламаты, палітыкі, актывісты, эксперты. Агулам […]
Святлана Ціханоўская: «Кожны акт творчасці – гэта ўдар па прыгнёту і крок да свабоды»
21 траўня ў рамках Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у івэнце My future, an empty seat — вечарыне сучаснай беларускай культуры са спецыяльнымі гасцямі: пісьменніцай Евай Вежнавец, паэткай Вальжынай Морт, музыканткай Святланай Бень. Таксама ў мерапрыемстве ўдзельнічалі міністарка культуры Швецыі Парыса Лільестранд, перакладчык Мікаэль Нідал і акцёры Гунэль Фрэд і Ханес Мейдал. […]
Святлана Ціханоўская: “Калі ты адчуваеш падтрымку і салідарнасць – гэта дае сілы змагацца”
21 траўня Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Стакгольме з беларусамі і беларускамі Швецыі. Перад дыялогам з дыяспарай і ўдзелам у акцыі салідарнасці з палітзняволенымі Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай: «Дарагія беларусы і беларускі Швецыі, шаноўныя сябры Сёння мы адзначаем дзень салідарнасці з палітычнымі вязнямі. Само словазлучэнне – палітычны вязень – выклікае пачуццё нясцерпнага болю. Гэта такі […]
Святлана Ціханоўская: “Нават у самыя змрочныя часы мы знаходзілі ў сабе сілы змагацца — мы выжылі і адрадзіліся.”
21 траўня Святлана Ціханоўская выступіла з уступнай прамовай на адкрыцці Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі: “Паважаны міністр Ёхан Форсэль, Паважаны дырэктар Фрыдэрык Лёйдквіст Паважаны амбасадар Ёханесан, Паважаныя ўдзельнікі Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі! Мае дарагія беларускія сябры! Я памятаю нашу сустрэчу з міністрам Більстромам, калі мы ўпершыню абмяркоўвалі ідэю гэтай канферэнцыі. Мы казалі пра неабходнасць арганізаваць сустрэчу […]
Святлана Ціханоўская: «Каб дайсці да канца, нам патрэбныя цярпенне, вытрымка і паслядоўнасць»
22 траўня Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на панэльнай дыскусіі аб дапамозе дэмакратычнаму руху на Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі: «Паважаны амбасадар Лінкявічус, Паважаная спецпасланніца Ёханэсан, Паважаны дырэктар Ван дэр Стаак, Дарагія сябры, Дазвольце мне пачаць са словаў падзякі паважаным арганізатарам – міжнароднай арганізацыі IDEA і Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі. Міжнародная арганізацыя IDEA цягам многіх гадоў з’яўляецца […]
Ціханоўская і Більстром: Швецыя не забывае пра Беларусь
Святлана Ціханоўская і Тобіяс Більстром напісалі супольны артыкул: Знешні свет не павінны забываць тых, хто змагаецца за свабодную, дэмакратычную і незалежную Беларусь. Таму сёння, у Міжнародны дзень салідарнасці з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі, у Стакгольме пачынаецца двухдзённая канферэнцыя, пішуць міністр замежных спраў Тобіяс Більстром і беларуская лідарка Святлана Ціханоўская. Восенню 2020 года Беларусь была ў […]
Святлана Ціханоўская: «Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць, культура і мова — наша самая моцная зброя супраць «рускага міру»
22 траўня падчас адкрыцця другога дня Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі Святлана Ціханоўская выступіла перад прысутными: Дзякуй, дырэктар Фрэдрык Лёйдквіст. І добрай раніцы, паважаныя ўдзельнікі Канферэнцыі! Перш за ўсё хачу падзякаваць арганізатарам і ўдзельнікам за першы дзень Канферэнцыі. Ён быў пазнавальным і натхняльным. Дзякуй за ўсе тыя ідэі, якімі вы падзяліліся. І іх было шмат! Засталося […]
Святлана Ціханоўская: «Мне баліць ад думкі, што праз нейкі час дачка можа забыць голас Сяргея ці як ён выглядае»
Беларуская лідарка сустрэлася з беларусамі і беларускамі Швецыі. Перад дыялогам з дыяспарай і ўдзелам у акцыі салідарнасці з палітзняволенымі Святлана Ціханоўская выступіла з эмацыйнай прамовай. Яна падзялілася тым, як перажывае асабісты боль, а таксама заклікала надалей працаваць для вызвалення палітвязняў. Ключавыя цытаты з выступу на сустрэчы: ⚪ «Я вось думаю: калі так баліць дарослым, уявіце […]
Швецыя выдзяляе пяць мільёнаў кронаў на падтрымку беларускіх палітвязняў
Падчас канферэнцыі ў Стакгольме, прысвечанай Дню салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, міністр міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця Швецыі Ёхан Форсэль паведаміў: краіна выдзяляе пяць мільёнаў шведскіх кронаў (больш за 400 тысячаў еўра) у Міжнародны гуманітарны фонд для ахвяраў рэпрэсіяў у Беларусі. Гэты фонд падтрымлівае палітычных зняволеных і іх сем’і. Форсэль адзначыў, што для шведскай палітыкі паглыбленне дыялогу […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася са спікерам шведскага парламенту і чальцамі дэлегацый у ПА АБСЕ і ПА РЭ
Спікер шведскага Рыксдагу Андрэас Норлен (Andreas Norlén) прыняў беларускую лідарку Святлану Ціханоўскую ў будынку парламента. Таксама Ціханоўская правяла брыфінг для шведскіх дэлегацый у ПАРЭ і Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Спікер шведскага парламента з’яўляецца другой асобай у краіне пасля караля і вышэйшы па статусе за прэм’ер-міністра. Святлана Ціханоўская абмеркавала са спікерам сітуацыю ў Беларусі, падтрымку для палітычных […]
Падтрымка грамадзянскай супольнасці і візы для беларусаў: што Святлана Ціханоўская абмеркавала з ключавымі шведскімі палітыкамі
Беларуская лідарка распачала працоўны візіт у Стакгольм, дзе сустрэлася з прэм’ер-міністрам Швецыі Ульфам Крыстэрсанам і міністаркай па еўрапейскіх справах Джэсікай Росуэл. Падчас сустрэчы Ціханоўская вяла размову пра падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя, а таксама ўзняла пытанне выдачы візаў для беларусаў і беларусак. Лідарка падкрэсліла: важна не ізаляваць народ і спрыяць яго мабільнасці. Ціханоўская […]
Выступ перад міністрамі культуры ЕС, сустрэча з беларусамі Познані, Signal па-беларуску. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 13-19 траўня 2024
КАНФЕРЭНЦЫЯ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛАЎ У ВАРШАВЕ 19 траўня адбылася канферэнцыя дэмакратычных сілаў у Варшаве, падчас якой кандыдаты ў Каардынацыйную раду маглі прадставіць свае праграмы. Сярод кандыдатаў – прадстаўнікі моладзевых ініцыятываў, НДА, беларускія добраахвотнікі, блогеры, палітыкі. Каардынацыйная рада з’яўляецца прадстаўнічым органам дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці. Упершыню будзе абірацца праз электроннае галасаванне. ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЦІ З БЕЛАРУСКІМІ ПАЛІТВЯЗНЯМІ […]
Святлана Ціханоўская: «Незалежная Беларусь будзе адной з самых вялікіх санкцыяў для Пуціна»
У інтэрв’ю Euronews беларуская лідарка разважае пра пагрозу нашай краіне і ўсяму рэгіёну з боку Расіі і навошта Пуціну патрэбны Лукашэнка. Падчас размовы Святлана Ціханоўская таксама акцэнтавала ўвагу на праблеме русіфікацыі Беларусі і неабходнасці вываду нашай рэспублікі з вайны РФ супраць Украіны. Самыя яркія цытаты з інтэрв’ю: 📌 «Здаецца, што дыктатары насамрэч хочуць вярнуць Беларусь […]
Далучайцеся да імпрэзаў да Дня Салідарнасці з беларускімі палітвязнямі! Спіс мерапрыемстваў і акцыяў
21 траўня – Дзень салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі. Беларускія дыяспары, ініцыятывы і актывісты арганізавалі мноства мерапрыемстваў і імпрэзаў, якія працягнуцца з 19 да 25 траўня. Мы сабралі іх для вас у адзіны спіс. Прыходзьце, далучайцеся і арганізоўвайце свае! Анлайн: 🔻«Краіна для жыцця»: Акцыя 1461 ліст Ціханоўскаму. 🔻 Беларускі моладзевы хаб і Дысідэнт і кампанія «Марафон […]
Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з беларусамі Познані
Падчас візіту ў Познань беларуская лідарка правяла сустрэчу з мясцовай дыяспарай. Разам са Святланай Ціханоўскай да размовы далучыліся намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка і прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык. Сустрэчу, якую зладзіла ініцыятыва «Ліхтар» ва ўніверсітэце імя Адама Міцкевіча, наведалі больш за 300 чалавек. Падчас кароткай прамовы, якая адкрывала івэнт, Ціханоўская падзякавала беларускім арганізацыям […]
«Беларусы жывуць ва ўмовах, якія нагадваюць сталінскія часы»: Святлана Ціханоўская – на канферэнцыі Impact
Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі Impact у Познані. Цягам двух дзён спікеры абмяркоўваюць актуальныя пытанні для Еўропы – і закранаюць самыя розныя аспекты жыцця. У прыватнасці, поглядамі на праблемы рэгіёна і спосабы іх вырашэння дзеляцца палітыкі Мішэль Абама, Радаслаў Сікорскі і Сана Марын, навукоўцы Цімаці Снайдэр ды Іван Красцеў, кіраўнікі банкаў, зорныя спартсмены, […]
Святлана Ціханоўская атрымала ўзнагароду «Еўрапеец года»
Беларуская лідарка стала лаўрэатам адной з самых прэстыжных прэміяў – яна ўручаецца дацкім філіялам Міжнароднага еўрапейскага руху. Гэтая ўзнагарода штогод прысуджаецца асобам, якія ўнеслі выбітны ўклад у еўрапейскую інтэграцыю, развіццё еўрапейскага грамадства і прасоўванне агульначалавечых каштоўнасцяў. Пераможцы прадстаўляюць розныя сферы дзейнасці – палітыку, культуру, навуку альбо спорт. Раней еўрапейцамі года прызнаваліся, напрыклад, Уладзімір Зяленскі, Эмануэль […]
«Кожны дзень мяне натхняюць беларускія жанчыны, якія стаяць на перадавой нашага змагання»: Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у панэльнай дыскусіі Danish Foreign Policy Society
Беларуская лідарка распачала працоўную паездку ў Данію, дзе выступіла на панэльнай дыскусіі Дацкай супольнасці знешняй палітыкі. Ціханоўская распавяла пра тое, што лічыць сапраўднай мужнасцю, а таксама акрэсліла, як ставіцца да ролі не толькі беларускай лідаркі, але і сімвала дэмакратыі і жаночага лідарства. Вось самыя цікавыя думкі Святланы Ціханоўскай з панэльнай дыскусіі: 📌«Мужнасць – гэта супрацьстаянне […]