• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны
    24 кастрычніка, 2025

    Церашковіч пра крытыку Лукашэнкам магістратуры: гэта шлях да дэградацыі адукацыі 

    Падчас нарады з кіраўніцтвам Савета міністраў Лукашэнка паставіў пад сумнеў патрэбу магістратуры ў краіне. Па яго словах, у Беларусі Балонскі працэс наўмысна прасоўвалі, каб вывозіць з краіны падрыхтаваных спецыялістаў і прапаноўваць ім працу за мяжой. Дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч пракаментаваў гэтую сітуацыю: «Лукашэнка чарговы раз умяшаўся ў сферу адукацыі. Ахвярай […]
    24 кастрычніка, 2025

    Мерапрыемствы да Дня памяці расстраляных паэтаў

    У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі расстраляныя больш за сто беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў і дзеячаў культуры. Гэтая ноч стала адной з самых трагічных старонак у гісторыі беларускай культуры.  У памяць пра іх па ўсім свеце праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя «Ночы расстраляных паэтаў», да якіх вы можаце далучыцца: 🇬🇧 Лондан, […]
    23 кастрычніка, 2025

    Галоўнае пра візіт Святланы Ціханоўскай у Страсбург

    Візіт у Страсбург стаў важным крокам для ўмацавання сувязяў паміж дэмакратычнай Беларуссю і Еўрапейскім парламентам. Падчас сустрэчаў і выступаў Святлана Ціханоўская заклікала не зніжаць увагу да Беларусі і ўзмацняць падтрымку палітвязняў і іх сем’яў. Беларуская лідарка адзначала важнасць салідарнасці з Беларуссю, яе ролю ў рэгіянальнай бяспецы і прыналежнасць да еўрапейскай сям’і. У Страсбургу Святлану Ціханоўскую […]
    23 кастрычніка, 2025

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі асноўных палітычных групаў Еўрапарламента 

    Цягам візіту ў Страсбург беларуская лідарка правяла шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі асноўных палітычных групаў Еўрапарламента. Святлана Ціханоўская разам з Сяргеем Ціханоўскім далучылася да пасяджэнняў фракцыяў Renew Europe і партыі Зялёных, і сустрэлася з пашыраным складам кіраўніцтва фракцыяў сацыял-дэмакратаў і кансерватараў. Галоўны пасыл — не змяняць стратэгію па Беларусі: падтрымліваць палітвязняў і іх сем’і, забяспечыць, каб […]
    23 кастрычніка, 2025

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з дэлегацыяй Еўрапейскага парламента па Беларусі 

    Святлана Ціханоўская разам з Сяргеем Ціханоўскім сустрэлася з дэлегацыяй Еўрапейскага парламента па Беларусі падчас пашыранага пасяджэння ў Страсбургу — на сустрэчы прысутнічалі дэпутаты і іх намеснікі з розных фракцыяў. Асноўныя тэмы сустрэчы: — падтрымка і вызваленне палітвязняў; — сумесная праца дэмакратычных сілаў Беларусі з еўрапейскімі інстытуцыямі; — дарожная карта еўраінтэграцыі Беларусі. Падчас размовы Святлана заклікала […]
    23 кастрычніка, 2025

    Прэзентацыя кнігі «Дэмакратызацыя Канстытуцыі Беларусі» ў Страсбургу

    Падчас візіту ў Страсбург адбылася прэзентацыя кнігі «Дэмакратызацыя Канстытуцыі Беларусі — на шляху да Канстытуцыі для новай Беларусі ў еўрапейскім кантэксце». Гэта кніга з’яўляецца вынікам сумеснай працы беларускіх і аўстрыйскіх экспертаў над праектам Канстытуцыі дэмакратычнай Беларусі. Падзея прайшла падчас сімпозіума, арганізаванага Пастаянным прадстаўніцтвам Аўстрыі пры Радзе Еўропы. Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці і падзякавала аўтарам […]
    23 кастрычніка, 2025

    «Колькасць беларусаў, якія навучаюцца ў Расіі, мае тэндэнцыю скарачацца»

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч паразмаўляў з Беларускай Службай Польскага Радыё пра недахоп настаўнікаў, адукацыйныя праграмы абмену для беларусаў і пра топ выклікаў у сферы адукацыі. – Галоўны выклік у адукацыі  «Галоўны выклік — працэсы палітычнай індактрынацыі і мілітарызацыі, якія адбываюцца ў сістэме адукацыі. Узроставы парог палітычнай індактрынацыі ўвесь час зніжаецца, […]
    22 кастрычніка, 2025

    Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі

    Сёння Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю «Аб сітуацыі ў Беларусі праз пяць гадоў пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў». Гэты дакумент пацвярджае працяг падтрымкі дэмакратычных сілаў Беларусі, заклікае да вызвалення ўсіх палітвязняў і патрабуе правядзення новых свабодных выбараў пад міжнародным назіраннем. Рэзалюцыя асуджае рэпрэсіі, удзел рэжыму ў вайне супраць Украіны і патрабуе ўзмацнення санкцыяў супраць вінаватых. Еўрапарламент заклікаў […]
    22 кастрычніка, 2025

    Святлана Ціханоўская — з нагоды атрымання прэміі Сахарава Анджэям Пачобутам і Мзіяй Амаглабелі

    «Віншую Анджэя Пачобута і Мзію Амаглабелі з атрыманнем Прэміі Сахарава за свабоду думкі! Анджэй Пачобут — прыклад прафесійнасці і мужнасці. Ён застаўся верным сваім перакананням, нягледзячы на ціск і турму. Гады зняволення не зламалі яго, а зрабілі яшчэ мацнейшым. Анджэй стаў сімвалам усіх беларускіх журналістаў і грамадзянаў, якія не баяцца гаварыць праўду. Цягам апошніх месяцаў […]
    22 кастрычніка, 2025

    Выступ Святланы Ціханоўскай на пленарным пасяджэнні

    Спадарыня старшыня Раберта Метсола, шаноўныя намеснікі старшыні, паважаныя дэпутаты Еўрапейскага парламента! Вялікае задавальненне пачынаць прамову з такіх цудоўных навінаў. Мае шчырыя віншаванні Анджэю Пачобуту і Мзіі Амаглабелі.  Хачу выказаць падзяку ўсім, хто падтрымаў гэтае рашэнне, і асабліва фракцыям ECR і EPP — за намінацыю Анджэя Пачобута на прэмію імя Сахарава. Анджэй сапраўды гэтага заслугоўвае. Анджэй, […]
    21 кастрычніка, 2025

    Святлана Ціханоўская — да дня таты

    21 кастрычніка ў Беларусі святкуецца Дзень таты. Святлана Ціханоўская з цёплым віншаваннем: «Таты, сёння — ваш дзень. Хачу падзякаваць кожнаму, хто любіць, абараняе і падтрымлівае сваіх дзяцей, хто ўмее быць побач нават на адлегласці, хто не баіцца вучыць сваіх сыноў і дачок галоўнаму: быць сумленнымі і свабоднымі. У нашай сям’і Агнія і Карней не бачылі […]
    20 кастрычніка, 2025

    У Люксембургу Ціханоўская ўзяла ўдзел у пашыранай нефармальнай вячэры міністраў замежных справаў краінаў Еўрасаюза з удзелам прадстаўнікоў Турцыі, Украіны, Ірака і іншых дзяржаваў

    Па запрашэнні міністра замежных справаў Люксембурга Ксаўе Бетэля Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у працоўнай вячэры напярэдадні пасяджэння Рады ЕС па замежных справах. Акрамя кіраўнікоў дыпламатыі краінаў ЕС, у сустрэчы ўдзельнічалі міністры замежных справаў Украіны, Турцыі, Туркменістана, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Ірака і Малдовы. Таксама прысутнічалі прадстаўнікі Еўракамісіі. Падчас дыскусіі абмяркоўвалі сітуацыю на Блізкім Усходзе, расійскую […]
    20 кастрычніка, 2025

    Візіт у Нідэрланды, сустрэча па пытаннях легалізацыі беларусаў у Польшчы. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 13–19 кастрычніка

    ВІЗІТ У НІДЭРЛАНДЫ Святлана Ціханоўская правяла працоўны візіт у Нідэрланды. У межах візіту беларуская лідарка сустрэлася з амбасадарамі больш чым дваццаці краінаў Еўрасаюза, з новым міністрам замежных справаў Нідэрландаў Дэвідам ван Вілам. Таксама Ціханоўская прыняла ўдзел у кангрэсе Партыі еўрапейскіх сацыял-дэмакратаў (PES), дзе падзялілася беларускім досведам барацьбы за дэмакратыю, і выступіла з лекцыяй, арганізаванай Raam […]
    19 кастрычніка, 2025

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Нідэрландаў

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Нідэрландаў. «Сустрэчы з беларусамі — гэта адчуванне дома і Радзімы, дзе б мы ні знаходзіліся. Столькі цяпла і шчырасці — дзякуй вам за гэта, дарагія!»
    18 кастрычніка, 2025

    Святлана Ціханоўская выступіла з лекцыяй «Паміж Расіяй, Украінай і НАТА. Экзістэнцыйная барацьба беларусаў за выжыванне сваёй краіны»

    У Амстэрдаме Святлана Ціханоўская выступіла з лекцыяй «Паміж Расіяй, Украінай і НАТА. Экзістэнцыйная барацьба беларусаў за выжыванне сваёй краіны. Гэта штогадовая адкрытая лекцыя, якая арганізуецца Raam op Rusland — аналітычным цэнтрам, які спецыялізуецца на Беларусі, Украіне і суседніх рэгіёнах. Пасля лекцыі беларуская лідарка адказала на пытанні пра сітуацыю ў Беларусі, расійскі ўплыў, пагрозу для НАТА […]
    18 кастрычніка, 2025

    «Ці адважымся мы рабіць, аддаваць і патрабаваць больш для дэмакратыі?» 

    Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Нідэрланды выступіла на кангрэсе Партыі еўрапейскіх сацыял-дэмакратаў (PES), дзе падзялілася беларускім досведам барацьбы за дэмакратыю. У дыскусіі прынялі ўдзел віцэ-канцлер Аўстрыі Андрэас Баблер, лідар бельгійскіх сацыял-дэмакратаў Пол Маньет, дэпутатка Еўрапарламента Клара Добрэў і прэзідэнтка Rainbow Rose Даяна Бакіч. Мадэратар — дэпутат Еўрапарламента Тэйс Рэўтэн. Святлана Ціханоўская ў сваёй прамове перад […]
    17 кастрычніка, 2025

    «Лукашэнка — не назаўсёды. Але беларускі народ будзе заўсёды — з жаданнем жыць у вольнай, заможнай, дэмакратычнай і еўрапейскай краіне»

    Святлана Ціханоўская распачала свой візіт у Нідэрланды з сустрэчы з амбасадарамі больш чым дваццаці краінаў Еўрасаюза. Беларуская лідарка звярнулася да ўдзельнікаў з прамовай, якая закранула шэраг ключавых пытанняў: ад вызвалення палітвязняў да падтрымкі грамадзянскай супольнасці. Да таго ж, Ціханоўская падкрэсліла — дэмакратычныя сілы рыхтуюцца да пераменаў: «Мы распрацоўваем рэформы, супрацьдзейнічаем прапагандзе, шукаем саюзнікаў сярод наменклатуры. […]
    16 кастрычніка, 2025

    Павел Церашковіч — пра скарачэнне колькасці навучальных установаў у Беларусі 

    За апошнія 25 гадоў у Беларусі было закрыта амаль дзве тысячы ўстановаў сярэдняй адукацыі. Колькасць вучняў скарацілася амаль на паўмільёна. Дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч пракаментаваў сітуацыю: «Скарачэнне колькасці школ, безумоўна, абумоўлена найперш дэмаграфічнымі прычынамі: зніжаецца колькасць дзяцей, асабліва ў сельскай мясцовасці. Гэтыя працэсы ўласцівыя многім краінам, што апынуліся ў дэмаграфічным […]
    16 кастрычніка, 2025

    «Беларусь — краіна, дзе парушэнне правоў чалавека стала часткай сістэмы»

    15 кастрычніка дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў выступіў з дакладам на мерапрыемстве «Пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі», арганізаваным групай сяброў дэмакратычнай Беларусі ў рамках Варшаўскай канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні 2025. У дыскусіі таксама прынялі ўдзел Святлана Галаўнёва («Вясна»), Вольга Лойка (Plan B Media), заключнае слова сказала спецыяльная пасланніца Францыі […]
    15 кастрычніка, 2025

    Польшча пацвердзіла гатоўнасць да дыялогу па пытаннях легалізацыі беларусаў і беларусак

    10 и 13 октября в Варшаве прошли две важные встречи, посвящённые вопросам легализации и правового статуса граждан Беларуси в Польше. 10 октября под руководством главы Управления по делам иностранцев Томаша Цитриновича состоялась встреча по вопросам легализации беларусов при Министерстве внутренних дел Польши. В заседании рабочей группы с беларусской стороны приняли участие заместитель руководителя Объединённого переходного […]
    14 кастрычніка, 2025

    Святлана Ціханоўская да Дня маці

    «Дзякуй за ўсё, Мама! Сёння найлепшы дзень для таго, каб падзякаваць тым, хто дараваў нам жыццё. Нашым матулям. Я хачу падзякаваць кожнай матулі. Кожнай, хто гадуе дзяцей у гэтыя цяжкія часы, вучыць іх адрозніваць дабро і зло, верыць у сябе і не баяцца быць сумленнымі. Кожнай, хто любіць і чакае сваіх сыноў і дачок з […]
    13 кастрычніка, 2025

    Дапамога медыя і грамадзянскай супольнасці, Альянс парламенцкіх групаў, вызваленні палітвязняў. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 6–12 кастрычніка

    ТРЭЦЯЯ СУСТРЭЧА АЛЬЯНСУ «ЗА ДЭМАКРАТЫЧНУЮ БЕЛАРУСЬ» У ПАРЫЖЫ  Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у 3-й сустрэчы Альянсу парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь», арганізаванай Нацыянальнай асамблеяй Францыі і Офісам Святланы Ціханоўскай. На ёй прысутнічала больш за сто чалавек: дэпутаты чатырнаццаці парламентаў еўрапейскіх краінаў, прадстаўнікі двух міжнародных арганізацыяў, беларускія эксперты, актывісты, а таксама члены Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і […]
    11 кастрычніка, 2025

    «Рэжым Лукашэнкі сістэматычна злоўжывае міжнароднымі механізмамі прававога супрацоўніцтва»

    Падчас Варшаўскай канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні быў прадстаўлены даклад па тэме «Транснацыянальныя рэпрэсіі ў Беларусі: жорсткі інструмент пераследу іншадумства рэжымам Лукашэнкі». Падчас прэзентацыі даклада выступіў дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў. У дакладзе паказана, як рэжым Лукашэнкі працягвае пераследаваць беларусаў нават па-за межамі краіны, выкарыстоўваючы шырокі набор інструментаў уплыву і запалохвання. Акрамя […]
    10 кастрычніка, 2025

    Святлана Ціханоўская павіншавала Марыю Карыну Мачада з Нобелеўскай прэміяй міру 

    Святлана Ціханоўская павіншавала Марыю Карыну Мачада з Нобелеўскай прэміяй міру: «Шчыра віншую Марыю Карыну Мачада з заслужанай узнагародай — Нобелеўскай прэміяй міру. Сваёй мужнасцю, непахіснай вернасцю каштоўнасцям свабоды і адданасцю барацьбе за дэмакратыю ты натхняеш мільёны людзей па ўсім свеце. Гэтая ўзнагарода — прызнанне нязломнасці і веры ў сілу народа Венесуэлы. Я захапляюся і цаню […]
    09 кастрычніка, 2025

    Беларускі івэнт па бяспецы на Рыжскай канферэнцыі

    «Рыжская канферэнцыя — 2025» адкрылася сайд-івэнтам «Беларускае грамадства ў цені мілітарызацыі». Мерапрыемства было арганізаванае Міністэрствам замежных справаў Латвіі, прадстаўніцтвам дэмакратычных сілаў Беларусі ў Эстоніі і Латвіі, Інстытутам бяспекавых даследаванняў імя Касцюшкі і BELPOL. У фокусе дыскусіі — паглыбленне мілітарызацыі Беларусі і яе шырокамаштабныя наступствы для грамадства і рэгіянальнай бяспекі — у сферах ад адукацыі да […]
    08 кастрычніка, 2025

    Ціханоўская на сустрэчы з высокапастаўленымі асобамі па Беларусі ў Брусэлі

    У межах візіту Святланы Ціханоўскай у Брусель прайшла сустрэча з прадстаўнікамі еўрапейскіх інстытуцыяў і беларускіх дэмакратычных сілаў, арганізаваная Еўрапейскай камісіяй (DG ENEST) і Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў (EEAS).  Галоўная мэта: абмеркаванне прыярытэтаў падтрымкі Беларусі.  Ключавыя тэмы дыскусіяў — правы чалавека, развіццё грамадзянскай супольнасці, падтрымка незалежных медыя. Еўрапейскі бок прадставіў агляд існуючай дапамогі Беларусі і абмеркаваў […]
    08 кастрычніка, 2025

    Тэкст парыжскага мемарандума

    Парыжскі мемарандум, Альянс парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» Мы, прадстаўнікі парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» нацыянальных парламентаў і міжнародных парламенцкіх арганізацыяў, на 3-й сустрэчы Альянсу парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» у Парыжы пацвярджаем нашую агульную мэту — аднаўленне дэмакратыі ў Беларусі праз свабодныя і справядлівыя выбары, а таксама садзейнічанне еўрапейскай інтэграцыі Беларусі як гарантыі яе […]
    08 кастрычніка, 2025

    Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Палаты дэпутатаў Францыі 

    6 кастрычніка падчас візіту ў Парыж Святлана сустрэлася з прэзідэнткай Палаты дэпутатаў Францыі Яэль Браўн-Півэ.
    08 кастрычніка, 2025

    Сустрэча Альянсу за Дэмакратычную Беларусь у Парыжы

    6–7 кастрычніка ў Парыжы адбылася сустрэча Альянсу парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь». У ёй узялі ўдзел больш за сто чалавек: дэпутаты чатырнаццаці парламентаў еўрапейскіх краінаў, прадстаўнікі двух міжнародных арганізацыяў, беларускія эксперты, актывісты, а таксама члены Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады. З дакладамі выступілі Святлана Ціханоўская і Фрэдэрык Пеці, кіраўнік групы «За дэмакратычную Беларусь» у […]