• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Прэм’ер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні прыняла Святлану Ціханоўскую ў Рыме

    11 сакавіка, 2026

    У Рыме кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская правяла перамовы ў Палацца Кіджы з прэм’ер-міністаркай Італіі Джорджай Мелоні. 

    Ціханоўская падзякавала Італіі за актыўную падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі і адзначыла, што Італія застаецца ключавой удзельніцай міжнароднай кааліцыі ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі, і прыкладам еўрапейскай салідарнасці.

    Ціханоўская распавяла пра працэс вызвалення палітвязняў, супрацоўніцтва з адміністрацыяй прэзідэнта ЗША і Еўрапейскім Саюзам у гэтым пытанні. Беларуская лідарка адзначыла неабходнасць падтрымкі для рэпрэсаваных і асабліва тых, хто выйшаў з турмаў. Ціханоўская распавяла пра працу Міжнароднага гуманітарнага фонду і беларускіх праваабарончых ініцыятываў, якія дапамагаюць рэпрэсаваным і іх сем’ям, і заклікала Італію далучыцца.

    Ціханоўская і Мелоні абмеркавалі ваенна-палітычную сітуацыю і ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў падтрымцы расійскай агрэсіі супраць Украіны. Святлана Ціханоўская адзначыла, што рэжым выкарыстоўвае Беларусь як пляцоўку для дэстабілізацыі бяспекі рэгіёну і распавяла пра гібрыдныя атакі рэжыму супраць краінаў Еўрапейскага Саюза, у тым ліку — супраць Польшчы і Літвы, і як гэта ўплывае на агульную бяспеку еўрапейскіх краінаў.

    Ціханоўская заклікала працягваць дапамогу Украіне і распавяла пра супрацоўніцтва дэмакратычных сілаў з Украінай і пра вынікі апошняй сустрэчы з прэзідэнтам Зяленскім. 

    «Гэта была шчырая і змястоўная размова. Прэм’ер-міністарка Мелоні падтрымлівае беларускі народ і нашую працу дзеля дэмакратычных пераменаў. Мы шмат увагі прысвяцілі не толькі геапалітычным, але і гуманітарным пытанням і наступным крокам па вызваленні палітвязняў.

    У нас шмат планаў, і гэты візіт у Рым адкрые новыя магчымасці для супрацы з Італіяй», — адзначыла Святлана Ціханоўская.

    Апошнія навіны