• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская, Латушка, Бабарыка і Калеснікава — на сустрэчы з Каяй Калас: Беларусь — гэта Еўропа

    07 сакавіка, 2026

    У Бруселі вярхоўная прадстаўніца ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Кая Калас прыняла дэлегацыю беларускіх дэмакратычных сілаў на чале са Святланай Ціханоўскай. У сустрэчы таксама ўдзельнічалі намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка, а таксама нядаўна вызваленыя палітзняволеныя Марыя Калеснікава і Віктар Бабарыка.

    Кая Калас выказала падтрымку Беларусі і беларусам, якія змагаюцца за свабоду, павіншавала Бабарыку і Калеснікаву з вызваленнем і адзначыла намаганні ЗША і ЕС у напрамку вызвалення палітычных зняволеных.

    Святлана Ціханоўская падзякавала Каі Калас за працу Кансультатыўнай групы ЕС–Беларусь, якая ўжо тры гады дапамагае вырашаць практычныя праблемы беларусаў, а таксама за прынцыповую пазіцыю Еўрасаюза ў адрозненні беларускага народа ад рэжыму.

    Ціханоўская падкрэсліла, што, нягледзячы на спробы рэжыму раз’яднаць дэмакратычны рух, «мы захоўваем адзінства і працягваем працу. У нас могуць быць розныя погляды і тактычныя падыходы, але ў нас адны каштоўнасці і адна мэта — незалежная, дэмакратычная і еўрапейская Беларусь».

    Яна таксама адзначыла ролю амерыканскай адміністрацыі ў вызваленні людзей і падзякавала за значную еўрапейскую дапамогу рэпрэсаваным. Асобна была адзначаная роля Польшчы, Літвы і Украіны ў прыёме вызваленых і дэпартаваных беларусаў. Ціханоўская таксама распавяла пра развіццё кантактаў з Украінай.

    Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка расказаў пра працу дэмакратычных сілаў у напрамку прыцягнення рэжыму да адказнасці. Ён заклікаў ЕС падтрымаць пазоў Літвы ў Міжнародны крымінальны суд і працягваць ціск на рэжым, пакуль не будуць спыненыя рэпрэсіі і не пачнецца змена палітыкі.

    Віктар Бабарыка падзяліўся сваім бачаннем таго, што неабходна зрабіць для ўмацавання незалежнасці Беларусі і вяртання краіны ў еўрапейскую прастору. Ён адзначыў, што Еўрапейскі Саюз мае значны ўплыў і магчымасці паўплываць на сітуацыю ў Беларусі.

    Марыя Калеснікава падкрэсліла неабходнасць працягваць гуманітарныя намаганні, накіраваныя на вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсіяў, а таксама на ўмацаванне мабільнасці і сувязяў паміж беларусамі і Еўрапейскім Саюзам.

    Сустрэча адбылася з нагоды шостага пасяджэння Кансультатыўнай групы паміж беларускімі дэмакратычнымі сіламі і інстытуцыямі ЕС.

    Апошнія навіны