Пачатак стратэгічных кансультацыяў паміж Вялікабрытаніяй і дэмакратычнымі сіламі Беларусі
Сёння Святлана Ціханоўская правяла размову з міністрам па справах Еўропы Вялікабрытаніі Стывенам Доўці, падчас якой абмеркавалі паглыбленне супрацоўніцтва паміж Вялікабрытаніяй і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Ціханоўская падзякавала Вялікабрытаніі за непахісную падтрымку і вітала запуск Стратэгічных кансультацыяў паміж брытанскім урадам і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Гэтыя высокаўзроўневыя кансультацыі дазволяць наладзіць структураваны дыялог у трох ключавых сферах: Палітыка і […]
У парламенце Вялікабрытаніі створаная група «За дэмакратычную Беларусь»
Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі разам з дарадцам па прававых пытаннях Леанідам Марозавым цяпер знаходзяцца з працоўным візітам у Лондане. Яны правялі сустрэчу ў брытанскім парламенце з ценявой міністаркай Вэндзі Мортан і прадстаўніком Лейбарысцкай партыі лордам Джорджам Фулксам – і паведамілі важную навіну: літаральна сёння створаная ўсепартыйная група «За свабоду і дэмакратыю […]
«Воля людзей – гэта не тое, што можна прызначыць альбо скасаваць указам»
Сёння, 20 сакавіка, ЦВК Беларусі назваў дату інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі – 25 сакавіка. У дзень, які ўжо 107 год з’яўляецца сімвалам свабоднай і незалежнай Беларусі. У дзень, калі Беларуская Народная Рэспубліка была абвешчаная незалежнай дзяржавай. Святлана Ціханоўская – пра прызначэнне «інаўгурацыі» ў Беларусі на 25 сакавіка: «Лукашэнка прызначыў «інаўгурацыю», ці, лепш сказаць, «каранацыю» на 25 […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з былой палітзняволенай Антанінай Канавалавай
Антаніна Канавалава – давераная асоба Святланы Ціханоўскай падчас выбараў 2020 года. Яе затрымалі за грамадзянскую пазіцыю і палітычную актыўнасць 6 верасня 2020 года, а праз месяц рэжым кінуў за краты і яе мужа, Сяргея Ярашэвіча. У 2022 годзе рэжым унёс Антаніну ў спіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», і пагоршыў без таго дрэнныя ўмовы ўтрымання. […]
«Калі журналістаў кідаюць за краты за іх працу, грамадства губляе свой голас», – Святлана Ціханоўская пра рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі
«Я заўсёды кажу, што медыя – гэта «чацвёртая ўлада». Так, яны могуць крытыкаваць – і часам гэта бывае непрыемна. Яны падсвечваюць нашыя хібы ды няўдачы – і гэта можа раздражняць. Але менавіта журналісты не дазваляюць уладзе ўпасці ў стагнацыю. Дзякуючы ім, мы выпраўляем памылкі, чуем важныя рэчы і бачым тое, што ад нас хаваюць. Свабодныя […]
На 58 сесіі Рады па правах чалавека ААН абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі
19 сакавіка сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі была ў чарговы раз закранутая як тэма, якая патрабуе ўвагі Рады па правах чалавека. Падчас сесіі быў прэзентаваны Даклад Групы незалежных экспертаў па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Сярод асноўных вынікаў: Група выявіла новыя сведчанні злачынстваў супраць чалавечнасці; Іншыя высновы экспертаў: Гвалт супраць пратэстоўцаў пасля […]
Святлана Ціханоўская – пра прапагандысцкі фільм «Чужое неба» і падман людзей для яго стварэння
«Тое, што адбываецца, – абуральна. Выкарыстоўваць людзей ва ўразлівым стане, якія даверыліся знаёмым ці «журналістам» у спадзяванні атрымаць дапамогу, і ператварыць іх гісторыі ў інструмент прапаганды – гэта чарговае сведчанне таго, што рэжым абыякавы да чалавечага жыцця. Людзі, якія апынуліся ў цяжкіх умовах менавіта з-за рэжыму, заслугоўваюць падтрымкі і разумення, а не выкарыстання для «карцінкі» […]
Святлана Ціханоўская ў Бруселі: рашэнні для Беларусі
18 сакавіка беларуская лідарка наведала з працоўным візітам Брусель для ўдзелу ў сустрэчы міністраў ЕС па еўрапейскіх справах. У гэтым відэа – галоўныя тэмы абмеркавання і яе заклікі да дзеянняў.
«Калі ўрад не паважае свой народ – ён не будзе паважаць і сваіх суседзяў»
Святлана Ціханоўская наведвае з працоўным візітам Брусель. Раніцай яна прыняла ўдзел у сустрэчы міністраў ЕС па еўрапейскіх справах. Беларуская лідарка заклікала міністраў да актыўных дзеянняў, каб вывесці Беларусь з палітычнага крызісу. Тры практычныя крокі, якія прапанавала беларуская лідарка: Ізаляцыя рэжыму. Ціханоўская заклікала ЕС працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі, пакуль у краіне працягваюцца рэпрэсіі, а палітвязні […]
Спіс мерапрыемстваў да Дня Волі
25 сакавіка беларусы па ўсім свеце адзначаць 107 год са дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі! Да гэтай знакавай даты ў розных краінах адбудуцца імпрэзы, акцыі і сустрэчы, прысвечаныя гісторыі і сучаснасці Беларусі, – каб сабраць нашых людзей разам, ушанаваць спадчыну БНР і выказаць еднасць. Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай сабрала спіс мерапрыемстваў, каб вы змаглі […]
Далучайцеся да святкавання Дня Волі 2025 у Варшаве і Вільні!
На наступным тыдні, 25 сакавіка, беларусы адзначаць Дзень Волі – адно з галоўных святаў нашай незалежнасці. Ключавымі падзеямі да свята Дня Волі стануць маршы ў сталіцах Польшчы і Літвы. Гэта выдатная магчымасць не толькі ўшанаваць нашую гісторыю, але і адчуць сувязь адно з адным, падзяліцца цяплом, падтрымкай і быць разам у гэты важны для беларусаў […]
Сустрэча ў Канцылярыі ўрад Літвы: вырашэнне праблемаў беларусаў
Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі сустрэўся з кіраўніцтвам новай Працоўнай групы па барацьбе з ксенафобіяй, якую ўзначальвае дарадца Прэм’ер-міністра Літвы Аляксандр Радчанка. На сустрэчы былі ўзнятыя важныя пытанні, якія хвалююць беларускую супольнасць у Літве: ➖Легалізацыя і дакументы: віды на жыхарства, палітычны прытулак, праблемы з беларускімі пашпартамі; ➖Падтрымка і інтэграцыя: адукацыя, пытанне рэгістрацыі […]
Візіт у Страсбург, Дзень Волі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 10-16 сакавіка
ЕЎРАПАРЛАМЕНТ І РАДА ЕЎРОПЫ 11-12 сакавіка Святлана Ціханоўская выступіла разам з былой палітзняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк на пленарнай сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу. У сваёй прамове Ціханоўская заклікала падтрымліваць Украіну, захоўваць еўрапейскае адзінства, павялічыць падтрымку незалежных медыя і грамадзянскай супольнасці, паколькі гэта таксама інвестыцыя ў бяспеку Еўропы. Ціханоўская адзначыла, што рэжым нясе пагрозу ўсёй Еўропе, працягвае зарабляць […]
Святлана Ціханоўская – да Дня Канстытуцыі
«Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень Канстытуцыі. Гэта дзень, калі варта ўспомніць пра свабоду, бяспеку і справядлівасць, якія павінен забяспечваць гэты прававы акт. Сутнасць Канстытуцыі – абараняць грамадзянаў ад паліцэйскага свавольства, гарантаваць змяняльнасць улады і свабоду слова. Аднак рэжым гадамі ператвараў асноўны закон у зручны інструмент – перапісваў, ігнараваў і выкарыстоўваў супраць народа. Канстытуцыя Беларусі поўная […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Ксеніяй Луцкіной
Журналістку Ксенію Луцкіну затрымалі ў 2020 годзе за грамадзянскую пазіцыю і прысудзілі да васьмі гадоў калоніі. Былая супрацоўніца дзяржаўнага тэлебачання адкрыта выступіла супраць гвалту і асудзіла палітыку Лукашэнкі. У турме Ксенія сутыкнулася з цяжкімі ўмовамі ўтрыманняі, што сур’ёзна адбілася на стане яе здароўя. Пасля вызвалення Ксенія змагла выехаць з Беларусі. Цяпер яна спрабуе аднавіць жыццё, […]
Візіт у Страсбург: вынікі
11-12 сакавіка Святлана Ціханоўская знаходзілася з працоўным візітам у Страсбургу, дзе выступіла на пленарнай сесіі Еўрапарламента і перад Камітэтам міністраў Рады Еўропы, а таксама правяла шэраг важных сустрэчаў з уплывовымі еўрапейскімі палітыкамі, у тым ліку – з прэзідэнткай Еўрапарламенту Рабертай Метсолай. Падчас візіту былі абмеркаваныя актуальныя для Беларусі пытанні: ➖вызваленне палітвязняў; ➖будучыня нашай краіны ў […]
Падрыхтоўка справаздачы Спецыяльнага дакладчыка ААН па Беларусі: як можна дапамагчы?
Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека рыхтуе матэрыялы для новай справаздачы пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Яна будзе прадстаўленая на 80-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у кастрычніку 2025 года. Гэтым разам асаблівая ўвага будзе нададзеная працоўным правам і сітуацыі ў сферы занятасці. Чаму гэта важна? Беларускі рэжым працягвае выкарыстоўваць эканамічныя механізмы як […]
«Я мару пра той дзень, калі Беларусь вернецца ў гэтую залу – не як дыктатарскі рэжым, а як горды, дэмакратычны член еўрапейскай сям’і»
Падчас візіту ў Страсбург Святлана Ціханоўская выступіла перад Камітэтам міністраў Рады Еўропы. Удзел у гэтай сустрэчы ўзялі амбасадары і дыпламаты 46 краінаў свету. У сваёй прамове лідарка закранула ключавыя пытанні бяспекі ў рэгіёне і пагрозу расійскага кантролю над Беларуссю. Яна падкрэсліла, што нашая краіна ператварылася ў ваенны плацдарм для Расіі, дзе рэжым падтрымлівае вытворчасць зброі […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Рабертай Метсолай
Сёння беларуская лідарка распачала працоўны візіт у Страсбург з сустрэчы з прэзідэнткай Еўрапарламента Рабертай Метсолай. Падчас сустрэчы палітыкі абмеркавалі стан палітзняволеных у Беларусі і супрацоўніцтва паміж Еўрапарламентам і дэмакратычнымі сіламі. Акрамя таго, на сустрэчы прысутнічала Паліна Шарэнда-Панасюк, якая падчас свайго зняволення стала сімвалічнай хроснай дачкой Раберты. Асноўнымі тэмамі размовы сталі: – Палітзняволеныя. Святлана Ціханоўская расказала […]
«У такія часы Міжнародны жаночы дзень – гэта не свята, а змаганне»
Сёння ў Страсбургу адбылася спецыяльная пленарная сесія Еўрапарламента, прысвечаная Міжнароднаму дню жанчын, дзе Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай перад каля 700 парламентарыямі. Сярод запрошаных выступоўцаў – беларуская актывістка і былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, а таксама прадстаўніцы Украіны – журналістка Ленія Умерава і валанцёрка Тата Кеплер. Сваю прамову Святлана Ціханоўская прысвяціла ролі жанчын у змаганні за […]
Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на спецыяльнай пленарнай сесіі Еўрапарламента
Шаноўныя члены Еўрапейскага парламента, Шаноўная прэзідэнтка Метсола, дарагая Раберта, Дзякуй за вашыя магутныя словы, за нашае сяброўства і за вашае неверагоднае лідарства. Я заўсёды кажу, што незвычайныя часы патрабуюць незвычайных рашэнняў. І летась, Раберта, мы зрабілі такі крок разам: падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж беларускімі дэмакратычнымі сіламі і Еўрапейскім парламентам. Гэта быў выразны сігнал для […]
Адзначым Дзень Волі разам!
25 сакавіка беларусы па ўсім свеце будуць адзначаць Дзень Волі. У гэты дзень у 1918 годзе была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, што заклала асновы дэмакратычных прынцыпаў нашай краіны: нацыянальнага самавызначэння, роўнасці, грамадзянскіх правоў і свабод. Як далучыцца да святкавання, калі вы знаходзіцеся не ў Беларусі? 👥 Сустрэчы: – Прыходзьце на мерапрыемствы да Дня Волі […]
Сяргей Ціханоўскі: 2 гады ў інкамунікада
Святлана Ціханоўская: «Я дзякую кожнаму і кожнай з вас, хто сёння тут. Дзякую за тое, што памятаеце пра нашых палітвязняў. За тое, што не спыняецеся і працягваеце змагацца. Вашая салідарнасць – гэта сіла, якая дапамагае перажыць самыя цяжкія выпрабаванні».
Візіт у Італію, акцыя ў падтрымку палітвязняў, сустрэча з лідаркамі беларускіх арганізацыяў. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 3-9 сакавіка 2025
Візіт у Італію, акцыя ў падтрымку палітвязняў, сустрэча з лідаркамі беларускіх арганізацыяў. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 3-9 сакавіка 2025 ВІЗІТ У ІТАЛІЮ Святлана Ціханоўская наведала чатыры гарады ў межах працоўнага візіту ў Італію. Падчас візіту лідарка дэмакратычных сілаў правяла шэраг сустрэчаў на вышэйшым узроўні: з мэрам Фларэнцыі Сарай Фунаро і з мэрам Балонні Матэа […]
У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з палітзняволенымі ў рэжыме інкамунікада
Святлана Ціханоўская: «Я дзякую кожнаму і кожнай з вас, хто сёння тут. Дзякую за тое, што памятаеце пра нашых палітвязняў. За тое, што не спыняецеся і працягваеце змагацца. Вашая салідарнасць – гэта сіла, якая дапамагае перажыць самыя цяжкія выпрабаванні».
Святлана Ціханоўская – да дня заснавання Палка Каліноўскага:
«Полк Каліноўскага – з’ява, якая дагэтуль бачыцца мне чымсьці беспрэцэдэнтным у сучаснай беларускай гісторыі. Так, у нас ёсць шмат выбітных асобаў мінулых стагоддзяў, але беларускія добраахвотнікі паказалі: сёння ў Беларусі ёсць сучасныя героі. З першых дзён поўнамаштабнай вайны беларусы далучыліся да абароны Украіны. Яны абралі не жыць паводле прынцыпу «мая хата з краю». Бо гэтая […]
Святлана Ціханоўская – з нагоды другой гадавіны ўтрымання Сяргея Ціханоўскага ў рэжыме інкамунікада
«Прайшло два гады з дня, калі я апошні раз чула навіны пра Сяргея. Два гады пастаяннай трывогі і страху. Кожны дзень мяне мучаць пытанні, на якія ніхто не можа адказаць. «Як ён сябе адчувае сёння?», «Ці дазваляюць яму выходзіць на вуліцу?», «Як яго здароўе?». Я часта ўзгадваю дні, калі мы былі побач. Адзін з самых […]
Святлана Ціханоўская – да 8 сакавіка
У Міжнародны жаночы дзень беларуская лідарка звярнулася да беларусак і падзялілася асабістым досведам пра тое, як барацьба за правы жанчын стала важнай часткай яе жыцця. Святлана Ціханоўская падкрэсліла: сёння жанчыны змагаюцца за роўныя магчымасці, справядлівасць і дэмакратыю: «Яшчэ пяць гадоў таму я мала пагружалася ў тэму барацьбы за правы жанчын. Ведала дату 8 сакавіка, але […]
30 парламентарыяў з усёй Еўропы падпісалі Рымскую дэкларацыю ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі
6-7 сакавіка ў Рыме прайшла канферэнцыя міжпарламенцкай кааліцыі «За дэмакратычную Беларусь», якая аб’ядноўвае парламенцкія групы з 27 краінаў. Канферэнцыя прайшла ў будынку італьянскага парламента, дзе ўдзельнікі абмяркоўвалі шляхі вызвалення палітвязняў, падтрымку незалежных медыя і грамадзянскай супольнасці, умацаванне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці і культуры, а таксама праблемы беларусаў у выгнанні. Па выніках канферэнцыі 30 прадстаўнікоў парламентаў падпісалі […]