16 лютага ў Літве адзначаецца Дзень аднаўлення Літоўскай дзяржавы. У гэты дзень у 1918 годзе быў падпісаны Акт аб незалежнасці Літвы. З нагоды свята дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька прыняў удзел у афіцыйных мерапрыемствах у Вільні.
Анатоль Лябедзька адзначыў, што для беларусаў важна быць побач з Літвой у такія сімвалічныя даты і падзяляць каштоўнасці свабоды, дзяржаўнасці і еўрапейскай будучыні:
«Беларусь сёння мела гонар ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай прыняць удзел ва ўрачыстасцях, звязаных з аднаўленнем дзяржаўнасці Літвы.
Літва за гэты час прадэманстравала, што можа зрабіць краіна і народ, якія вераць у сябе і імкнуцца да будучыні. Я магу толькі далучыцца да віншаванняў, якія гучалі з вуснаў прэзідэнта Наўседы і прэзідэнткі Еўрапейскага парламента.
Я веру, што ў нас будзе супольная еўрапейская будучыня. Мы будзем жыць побач у «Еўрапейскім квартале».
Жыве Беларусь! Дзякуй, Літва!»
