• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская наведала Беларускую школу мастацтваў імя Міколы Равенскага

    12 лютага, 2026

    Учора ўвечары Святлана Ціханоўская наведала Беларускую школу мастацтваў імя Міколы Равенскага ў Варшаве. Цяпер тут займаюцца каля 200 вучняў і вучаніц штотыдзень, а таксама працуюць 12 выкладчыкаў, сярод якіх вядучы Аляксандр Ждановіч, вядомы як Маляваныч.

    Дырэктарка школы Галіна Казіміроўская правяла для Святланы экскурсію, пасля чаго адбылася сустрэча з калектывам, бацькамі і вучнямі. Дзеці падрыхтавалі музычны сюрпрыз — хоравае віншаванне, якое стала вельмі цёплым і кранальным момантам візіту.

    Падчас размовы абмеркавалі, як за чатыры гады школа значна вырасла, стала папулярнай і запатрабаванай у беларускай супольнасці, а таксама пытанне пашырэння прасторы, бо попыт на заняткі пастаянна расце.

    Асобныя словы падзякі Святлана Ціханоўская выказала Марціну Ясінскаму, кіраўніку Старамейскага дома культуры ў Варшаве, які ўжо некалькі гадоў падтрымлівае дзейнасць школы. Яго дапамога стала ключавой для развіцця школы, і менавіта дзякуючы гэтай падтрымцы праект змог вырасці і існаваць у сённяшнім маштабе.

    Дэталі пра школу можна знайсці на сайце.

    Апошнія навіны