Сёння, 10 лютага, у Варшаве Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прадстаўніком BELPOL Матвеем Купрэйчыкам. Асноўная мэта сустрэчы — сінхранізацыя працы па ключавых напрамках і каардынацыя сумесных праектаў.
Падчас размовы бакі абмеркавалі:
– прыцягненне да адказнасці Аляксандра Лукашэнкі за парушэнні правоў чалавека і злачынствы, здзейсненыя ў Беларусі;
– узмацненне міжнароднага ціску на рэжым;
– каардынацыю сумесных дзеянняў па міжнародным кірунку, уключна з узаемадзеяннем з партнёрамі ў Польшчы, ЗША і іншых краінах.
Святлана Ціханоўская:
«BELPOL застаецца вельмі важнай ініцыятывай для беларускага грамадства. Важна ўмацоўваць супрацоўніцтва і ўзгадняць далейшыя крокі, каб праца беларускай супольнасці за мяжой была яшчэ больш эфектыўнай і каардынаванай».
Офіс Святланы Ціханоўскай дзякуе Цэнтру Беларускай Салідарнасці за магчымасць ладзіць такія сустрэчы на іх пляцоўцы.
