• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла на дыскусіі «Беларусь на восі CRINK і за яе межамі» ў Мюнхене

    15 лютага, 2026

    14 лютага на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Святлана Ціханоўская выступіла з ключавой прамовай на сайд-івэнце «Беларусь на восі CRINK і за яе межамі: ацэнка аўтарытарных альянсаў і стратэгіяў рэагавання Захаду».

    У дыскусіі ўдзельнічалі беларускія і міжнародныя эксперты, сярод якіх: старшыня Фонду Конрада Адэнаўэра (KAS) Аннегрэт Крамп-Карэнбаўэр з ключавой прамовай, прафесарка Нарвежскага інстытута абаронных даследаванняў Катажына Зыск, даследчыца Цэнтра балтыйскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Вікторыя Леўкавец, кіраўнік Інстытута бяспекавых даследаванняў імя Касцюшкі Вадзім Мажэйка, Габрыэле Баўманн — кіраўніца офіса KAS Belarus, якая выступіла мадэратаркай, і іншыя.

    У сваёй прамове Святлана Ціханоўская зрабіла акцэнт на тое, што Беларусь сёння выкарыстоўваецца як інструмент вайны і што ў інтарэсах Захаду змяніць гэтую тэндэнцыю праз падтрымку беларускага грамадства.

    «У 2022 годзе Лукашэнка зрабіў Беларусь плацдармам для вайны Расіі супраць Украіны. Ён загадзя ведаў пра планы Пуціна. Без яго поўнамаштабнае ўварванне магло б не адбыцца. Лукашэнка абмінае звычайныя ланцугі камандавання і яшчэ больш цэнтралізуе кіраванне.

    Беларусь цалкам інтэграваная ў расійскае ваеннае планаванне. Паводле гэтых планаў, у выпадку канфлікту з НАТА Беларусь стане лагістычным вузлом, плацдармам і калідорам для ўварвання расійскіх сілаў.

    Рэжым перапісвае законы і ваенную дактрыну, каб яшчэ мацней прывязаць армію да Масквы. Падрыхтоўка да размяшчэння ракетаў «Арэшнік» і ядзернай зброі — яшчэ адзін выразны сігнал эскалацыі.

    У сферы бяспекі Беларусь — актыўны гулец з вялікім патэнцыялам. Пытанне ў тым, хто скарыстаецца гэтым патэнцыялам у будучыні. Сёння ім пераважна карыстаецца Расія — з дапамогай Лукашэнкі.

    Але ў жыццёвых інтарэсах Захаду змяніць гэтую тэндэнцыю. Заходнія краіны павінны сістэмна працаваць з беларускім грамадствам, каб праеўрапейскія і празаходнія настроі мацнелі. Беларусы павінны адчуваць, што іх чакаюць у Еўропе».

    Сайд-івэнт быў арганізаваны KAS Belarus, Офісам Святланы Ціханоўскай і Цэнтрам балтыйскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў (CBEES).

    Апошнія навіны