• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская — на Саміце па правах чалавека і дэмакратыі

    18 лютага, 2026

    Сёння, 17 студзеня, падчас працоўнага візіту ў Жэневу, Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у першай сесіі Саміту па правах чалавека і дэмакратыі і выступіла з прамовай. Разам з беларускай лідаркай удзел узялі выканаўчая дырэктарка United Nations Watch Хілель Нойер, амбасадар Канады пры ААН у Жэневе Пітэр Макдугал, баранэса Сал Брынтан, а таксама праваабаронцы і дэмакратычныя актывісты з розных краінаў. На сустрэчы прысутнічаў дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў.

    У сваёй прамове Святлана Ціханоўская зрабіла акцэнт на тым, што адбываецца з беларусамі сёння — у турмах, у эміграцыі, у штодзённым жыцці, дзе рэпрэсіі даўно выйшлі за межы судоў і калоніяў.

    Святлана Ціханоўская:
    «Сёння ў Беларусі налічваецца больш за 1200 палітычных зняволеных. Настаўнікі. Журналісты. Студэнты. Пенсіянеры.

    Сёння я тут, каб папрасіць вас дзейнічаць. Калі вы пакінеце гэтую залу, вы вернецеся ў офісы, парламенты, рэдакцыі. У вас ёсць улада. Выкарыстоўвайце яе. Не нармалізуйце рэжым. Ён падманваў вас апошнія 30 гадоў — яму нельга давяраць.

    Патрабуйце безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных. Падтрымайце грамадзянскую супольнасць Беларусі — незалежных журналістаў, праваабаронцаў, актывістаў у выгнанні і падполлі. Дапамажыце сем’ям зняволеных. Дапамажыце дзецям, якія сёння растуць без бацькоў і маці.

    Беларусы праявілі неверагодную мужнасць — яны прайшлі мірным маршам, вытрымалі катаванні і працягваюць супраціўляцца. Але адной мужнасці недастаткова. Нам патрэбна салідарнасць. Вы патрэбныя нам».

    Апошнія навіны