• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Мы павінны пераканацца, што рэпрэсіі спыняцца і Беларусь стане вольнай» 

    19 лютага, 2026

    19 лютага ў межах зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ адбыўся сайд-івэнт «Беларусь і Парламенцкая асамблея АБСЕ: круглы стол пра шлях да дэмакратыі і гуманітарныя прыярытэты».

    У беларускую дэлегацыю таксама ўвайшлі Арцём Брухан (Каардынацыйная Рада), Аляксандра Мамаева (Каардынацыйная Рада), Юрый Губарэвіч (супольнасць партый), Анатоль Лябедзька (дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве), Леанід Марозаў (дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях), Ігар Барысаў (Сацыял-дэмакратычная партыя Грамада).

    Святлана Ціханоўская ў сваім выступе адзначыла, што сёння ў Асамблеі няма легітымнай беларускай дэлегацыі, але беларускі народ заслугоўвае, каб ягоны голас быў пачуты. Яна падзякавала Швецыі, Нарвегіі і Літве за прынцыповую падтрымку беларусаў, у тым ліку за стварэнне ў Нарвегіі парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь» і запуск Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі палітвязням.

    Асобная ўвага была нададзеная гуманітарнай сітуацыі. Дарадца Ціханоўскай Леанід Марозаў прадставіў падрабязны аналіз маштабу рэпрэсіяў, практыкі ізаляцыі палітвязняў і «нябачных» парушэнняў правоў чалавека.

    Святлана Ціханоўская:
    «Я шчыра веру, што АБСЕ можа адыграць ключавую ролю ў вырашэнні беларускага крызісу. Бо гэтая арганізацыя была створаная менавіта для таго, каб спраўляцца з такімі выклікамі. Тое, што адбываецца цяпер у Беларусі, — гэта палітычны і прававы дэфолт. Правы чалавека ігнаруюцца. Выбары ператварыліся ў поўны фальш. Рэпрэсіі працягваюцца кожны дзень.

    І ўсё ж, у мінулым годзе мы назіралі вызваленне палітычных зняволеных. Гэта стала вынікам сумесных намаганняў — гэта адбылося, перш за ўсё, дзякуючы гуманітарнай працы ЗША. Але таксама і дзякуючы еўрапейскаму ціску. Бо без ціску рэжым ніколі б не вызваляў людзей.

    Мы павінны забяспечыць, каб у Беларусі адбыліся сістэмныя змены. І пераканацца, што рэпрэсіі спыняцца і Беларусь стане вольнай».

    Апошнія навіны