11 лютага ў Варшаве Святлана Ціханоўская прыйшла на сустрэчу ініцыятывы «Напішы ліст палітвязню» і далучылася да падпісання паштовак і напісання лістоў для беларускіх палітвязняў у Беларускім моладзевым хабе.
Такія сустрэчы беларусаў адбываюцца рэгулярна. Людзі збіраюцца, каб напісаць некалькі радкоў падтрымкі тым, хто цяпер у зняволенні. Арганізатары дапамагаюць з усім неабходным і захоўваюць лісты ў Банку лістоў, каб яны сапраўды дайшлі да сваіх адрасатаў.
Святлана Ціханоўская:
«Я вельмі ўдзячная ўсім беларусам і беларускам, хто прыходзіць на гэтыя сустрэчы і піша лісты нашым палітвязням — для іх гэта сапраўды вельмі важна. Вы робіце гэта кожны тыдзень, і, здаецца, мяне ніколі не перастане здзіўляць моц нашай салідарнасці».
