• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны

    Прыходзьце на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай і Крысцінай Рыхтэр

    На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі разам са Святланай Ціханоўскай будзе ўдзельнічаць дарадца па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр. Ёй вы зможаце задаць юрыдычныя пытанні, якія вас цікавяць. Вы атрымаеце персанальны час для званка, дзе зможаце падзяліцца ідэямі ці распавесці пра праблемы. Размовы пройдуць у аўторак, 20 лютага, з 16:00 да 18:00 па Мінску. […]
    19 лютага, 2024

    Сустрэчы Святланы Ціханоўскай падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы

    Разам з памочнікам дзяржаўнага сакратара ЗША Джэймсам О’Браенам Святлана Ціханоўская абмеркавала механізмы працы Стратэгічнага дыялогу «Беларусь-ЗША» і прызначэнне спецпасланніка па Беларусі. Таксама лідарка заклікала ЗША падтрымаць праект новага беларускага пашпарта. Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі НАТА Міхалам Шчэрбам Святлана Ціханоўская абмеркавала супрацоўніцтва ў межах Асамблеі і падзякавала суразмоўцу за няспынную падтрымку дэмакратычнай Беларусі. Таксама […]
    18 лютага, 2024

    Святлана Ціханоўская перадала прапановы ад беларусаў кіраўніцтвам Signal і ChatGPT

    Падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы беларуская лідарка правяла перамовы з Мерэдыт Уітакер, прэзідэнткай фонду Signal, якому належыць папулярны мэсэнджэр.  Ціханоўская распавяла пра пагрозы, з якімі сутыкаюцца беларусы ўнутры краіны, і падкрэсліла важнасць Signal для бяспечнай камунікацыі. Таксама лідарка перадала  Мерэдыт Уітакер прапановы ад беларускіх актывістаў і праваабаронцаў па паляпшэнні бяспекі мэсэнджэра і зручнасці карыстання для […]
    18 лютага, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Якой будзе сапраўдная чырвоная лінія, пасля якой дэмакратыя пакажа сваю сілу?»

    Падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы беларуская лідарка ўзяла ўдзел у панэльнай дыскусіі, прысвечанай грамадзянскаму супраціву і ролі жанчын у барацьбе за дэмакратыю. Дыскусія ўваходзіла ў асноўную праграму Форума – і выклікала велізарны ажыятаж з-за актуальнасці тэмы і аўтарытэтных спікерак, што далучыліся да абмеркавання. У прыватнасці разам са Святланай Ціханоўскай думкамі дзяліліся Нобелеўская лаўрэатка Марыя Рэса, […]
    18 лютага, 2024

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з Хілары Клінтан

    Сустрэча беларускай лідаркі з былой дзяржсакратаркай і першай лэдзі ЗША прайшла падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Перад панэльнай дыскусіяй, прысвечанай дэмакратычным рухам, Святлана Ціханоўская сустрэлася з Хілары Клінтан. Бакі абмеркавалі жахлівую сітуацыю з беларускімі палітвязнямі на фоне смерці Аляксея Навальнага. Беларуская лідарка адзначыла, што сотні людзей знаходзяцца ў цяжкім стане і патрабуюць тэрміновага вызвалення. Асобна […]
    18 лютага, 2024

    Беларуская лідарка сустрэлася дзяржсакратаром Энтані Блінкенам

    На палях Мюнхенскай канферэнцыі Святлана Ціханоўская мела кароткую сустрэчу з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам. Лідарка падзякавала за падтрымку Беларусі і Украіны, а таксама выказала спадзяванне на працяг беларуска-амерыканскага супрацоўніцтва.
    18 лютага, 2024

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Мальты і міністаркай замежных справаў Ліхтэнштэйна

    Беларуская лідарка, разам з прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валерам Кавалеўскім, сустрэлася з Йенам Боргам, міністрам замежных справаў Мальты, якая зараз старшынюе ў АБСЕ, а таксама з Дамінікай Хакслер, міністаркай замежных справаў Ліхтэнштэйна. На дадзены момант Ліхтэнштэйн старшынюе ў Радзе Еўропы. Святлана Ціханоўская заклікала міністраў да тэрміновых дзеянняў па вызваленні беларускіх палітвязняў і […]
    18 лютага, 2024

    Бяспека ў рэгіёне і абмен інфармацыяй: што Святлана Ціханоўская абмеркавала з міністрамі абароны Латвіі і Эстоніі? 

    На Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы беларуская лідарка сустрэлася з міністрам абароны Латвіі Андрысам Спрудсам і міністрам абароны Эстоніі Ханна Пеўкурам. Палітыкі абмеркавалі размяшчэнне ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі, расійска-беларускія вайсковыя вучэнні, а таксама спробы рэжыму Лукашэнкі зарабляць на вайне. Святлана Ціханоўская адзначыла: Беларусь крытычна важная для Пуціна для вайны ва Украіне і магчымай эскалацыі супраць […]
    18 лютага, 2024

    Сустрэчы Святланы Ціханоўскай з амерыканскімі кангрэсменамі і сенатарамі: што абмеркавалі?

    Падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы беларуская лідарка правяла сустрэчы з былой спікеркай Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі, лідарам парламенцкай меншасці і кіраўніком дэмакратаў Хакімам Джэфрысам, сустаршынёй беларускага кокусу Джо Уілсанам, а таксама з сенатарам Дэнам Саліванам і сенатаркай і сустаршынёй беларускага кокусу ў Сенаце Джын Шахін. На сустрэчах абмяркоўваўся Стратэгічны дыялог «Беларусь-ЗША» і падрыхтоўка Акта «Аб […]
    18 лютага, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Мне страшна ад думкі, што пасля Навальнага наступным можа стаць мой муж»

    Беларуская лідарка выступіла на мерапрыемстве «Абарона дэмакратыі: як супрацьстаяць інфармацыйным маніпуляцыям», арганізаваным цэнтрам GLOBSEC у рамках Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Падчас прамовы Святлана Ціханоўская адзначыла: сёння жыцці тысячаў беларускіх палітвязняў залежаць ад рэакцыі краін Захаду на забойства Аляксея Навальнага. Вось як гучалі найбольш рэзанансныя пасылы выступу: 📌 «Забойства Навальнага – змрочны напамін аб тым, што […]
    17 лютага, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Навіна аб смерці Навальнага патрэсла мяне. Мне страшна ад думкі, што наступным можа стаць мой муж»

    Святлана Ціханоўская выступіла на мерапрыемстве «Абарона дэмакратыі: як супрацьстаяць інфармацыйным маніпуляцыям», арганізаваным цэнтрам GLOBSEC у рамках Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы: «Паважаныя ўдзельнікі, дарагія сябры. Дазвольце мне падзякаваць GLOBSEC за арганізацыю гэтай важнай дыскусіі. Навіна аб смерці Навальнага патрэсла мяне і патрэсла ўсіх нас. Ён нават з турмы не пераставаў кідаць выклік рэжыму. У адным са […]
    17 лютага, 2024

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з Юліяй Навальнай

    Сёння стала вядома пра смерць у калоніі палітвязня Аляксея Навальнага. Святлана Ціханоўская асабіста сустрэлася з ягонай жонкай Юліяй і выказала шчырыя спачуванні. Іх сустрэча прайшла ў закрытым фармаце.
    16 лютага, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Дыктатары не спыняцца, пакуль іх не спынім мы»

    Падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы беларуская лідарка выступіла на круглым стале па Беларусі, які быў арганізаваны ISANS. У прамове Святлана Ціханоўская ўзняла шэраг важных для Беларусі пытанняў, але асаблівую ўвагу  надала жахліваму становішчу палітвязняў у беларускіх турмах. Лідарка заклікала ўдзельнікаў рашуча паставіцца да пытання ізаляцыі дыктатараў і падкрэсліла: пакуль існуе рэжым Лукашэнкі – рэгіён не […]
    16 лютага, 2024

    Ціханоўская ў Мюнхене: «Ізалюючы дыктатараў, нам нельга ізаляваць народ»

    Святлана Ціханоўская ўдзельнічала ў сайд-івене па Беларусі падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, тэма якой — «Беларусь і еўрапейская рэгіянальная бяспека»: «Паважаны прафесар Райнэр Лінднэр, Шаноўныя ўдзельнікі дыскусіі, Дарагія сябры, Няма месца лепш, чым Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы, каб абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі. Дазвольце мне падзякаваць Мінскаму форуму і яго кіраўніку Райнэру Лінднэру за арганізацыю гэтай […]
    16 лютага, 2024

    Святлана Ціханоўская – аб смерці Аляксея Навальнага

    «Сёння ў сеціве з’явіліся навіны пра смерць Аляксея Навальнага ў расійскай калоніі. Гэтая смерць – чарговы доказ, што для дыктатараў чалавечае жыццё не мае ніякай каштоўнасці. Рэжым Пуціна, як і рэжым Лукашэнкі, у імкненні захаваць уладу пазбаўляецца ад апанентаў любымі спосабамі. У Беларусі зараз дзясяткі палітвязняў знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада – жыцці Мікалая Статкевіча, Машы […]
    16 лютага, 2024

    Ціханоўская – на Мюнхенскай канферэнцыі па кібербяспецы: «Дыктатары вучацца карыстацца тэхналогiямi для пераследу апанентаў»

    Беларуская лідарка пачала вiзiт у Германiю выступам на Мюнхенскай канферэнцыі па кібербяспецы. Удзел у форуме бяруць больш за 700 экспертаў, палітыкаў і прадстаўнікоў тэхналагічнага сектару. Канферэнцыя арганізаваная пры падтрымцы Google, Tiktok, Amazon, Lenovo, Meta, Airbus і іншых.  Падчас выступу Святлана Ціханоўская распавяла пра ролю тэхналогіяў у падзеях 2020 году ў Беларусi, а таксама звярнулася да […]
    16 лютага, 2024

    «Не ўсе грошы, што Расія пазычыла Беларусі, трэба будзе вяртаць». Алесь Аляхновіч – пра даўгі Беларусі і тое, як не залежаць ад іх у будучыні

    У эксклюзіўным каментары камандзе Офіса паводле інтэрв’ю каналу «Жыццё-маліна», дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч распавёў, хто і колькі пазычае Лукашэнку, а таксама патлумачыў, чаму беларусам не трэба будзе цалкам вяртаць даўгі.  «Расіі мы вінныя 2/3 вонкавага дзяржаўнага доўгу – гэта больш за 10 млрд. даляраў». Аднак ёсць вялікая верагоднасць, што беларусам не […]
    15 лютага, 2024

    «Мы не дазволім беларускаму народу знікнуць за новай жалезнай заслонай. Гэтыя людзі належаць да Еўропы»: сумесны артыкул Святланы Ціханоўскай і Аналены Бэрбак 

    Святлана Ціханоўская сумесна з міністаркай замежных справаў Германіі Аналенай Бэрбак напісала артыкул для нямецкага выдання WELT. У тэксце аўтаркі факусуюць увагу на бесперапынных рэпрэсіях, праз якія кожны дзень праходзяць тысячы людзей унутры краіны, распавядаюць пра меры, што прымае ЕС па абароне беларусаў, і сцвярджаюць еўрапейскую будучыню Беларусі пасля дэмакратычнага транзіту ўлады. Прыводзім самыя яркія цытаты […]
    14 лютага, 2024

    Узварухнуць і забараніць. Бліц-рэформа ад Лукашэнкі 

    Таццяна Шчытцова – дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі – каментуе новыя «ініцыятывы» рэжыму ў сферы вышэйшай адукацыі: ад вяртання да савецкай спадчыны замест рэформаў да забароны на навучанне моладзі за мяжой.  «Учора Лукашэнка сканфузіўся, можна сказаць, паказальным чынам – дзіва, што 13 лютага: і месяц дэпрэсіўны, і дата трывожная. На сустрэчы з […]
    14 лютага, 2024

    Якія ініцыятывы дапамогуць беларусам у цяжкай сітуацыі?

    Па розных ацэнках, пасля 2020 года больш за паўмільёна чалавек пакінулі Беларусь. Для многіх, хто застаецца ў краіне, кожны дзень звязаны з рызыкай быць затрыманым і асуджаным за лайк ці рэпост. Калі вы сутыкнуліся з рэпрэсіямі і адчуваеце неабходнасць пакінуць краіну, ведайце, што вы не самотныя. Звяжыцеся з праваабарончымі арганізацыямі і паведаміце ім аб існуючай […]
    14 лютага, 2024

    Непрызнанне безвыбараў і сітуацыя з палітвязнямі: што Святлана Ціханоўская абмеркавала з новай амбасадаркай ЗША ў Літве

    Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім Офісе новую амбасадарку ЗША ў Літве Кару Макдональд. Падчас размовы беларуская лідарка надала асаблівую ўвагу крытычнай сітуацыі з палітвязнямі і магчымым крокам па іх вызваленні. Таксама бакі абмеркавалі крокі па развіцці Стратэгічнага дыялогу і магчымае супрацоўніцтва па лініях ААН і гуманітарных арганізацыяў. Ціханоўская заклікала спрыяць прыцягненню рэжыму да міжнароднай адказнасці, […]
    14 лютага, 2024

    Маргарыта Ворыхава: «Беларуская адукацыя ўжо даўно састарэла – і рыхтуе не спецыялістаў, а выканаўцаў, зручных рэжыму»

    Сучасная адукацыя ў Беларусі патрабуе змен і шматлікіх рэформаў. Але сёння Лукашэнка зноў аспрэчыў іх неабходнасць: маўляў, навошта шукаць нешта новае, калі хапае савецкіх напрацовак? Рэжым чарговы раз падкрэсліў: яго не турбуе асабістае развіццё маладых беларусаў. Галоўнае, каб ВНУ рыхтавалі кадры, прыдатныя для выкарыстання ў сістэме – без ініцыятывы, уласнай думкі ці шырокага кругагляду. «Улада […]
    13 лютага, 2024

    Памылкі ў дызайне новага беларускага пашпарта будуць выпраўленыя

    У Інтэрнэце з’явіліся выявы эскіза новага беларускага пашпарта, дзе няслушна адлюстраваная беларуска-літоўская мяжа. Офіс Святланы Ціханоўскай і Аб’яднаны Пераходны Кабінет прызналі гэта тэхнічнай памылкай і абавязаліся яе выправіць. Валерый Кавалеўскі, прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, які каардынуе праект пашпарта, адзначыў: «Дзякуй, што звярнулі ўвагу на памылку – яна будзе выпраўленая. Дызайн яшчэ не быў афіцыйна зацверджаны. […]
    13 лютага, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Дыктатар спадзяецца, што праз рэжым інкамунікада пра беларускіх герояў забудуць. Але мы гэтага не дапусцім!»

    У гадавіну знаходжання Мікалая Статкевіча ў рэжыме інкамунікада прайшла міжнародная кампанія «Пакажыце Статкевіча!», у якой узяла ўдзел і Святлана Ціханоўская. На жаль, многія іншыя беларускія палітвязні таксама не атрымліваюць вестак з волі і знаходзяцца без сувязі з сем’ямі. Дэмакратычная лідарка звярнулася да беларусаў з заклікам працягваць падтрымку палітзняволеных:  «Ужо 363 дні нашыя лісты не даходзяць […]
    12 лютага, 2024

    Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы: чаму гэта важна для беларусаў?

    Святлана Ціханоўская трэці год запар возьме ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Мерапрыемства збірае ў Германіі вядучых палітыкаў, экспертаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці для разгляду ключавых пытанняў бяспекі ў свеце.  Падчас візіту лідарка ўздыме крытычна важныя пытанні, што датычацца бягучай палітычнай і сацыяльнай сітуацыі ў нашай краіне. Яна распавядзе пра рэпрэсіі супраць беларускага народа, праблемы […]
    12 лютага, 2024

    «Няма нават адчування канкурэнцыі». Франак Вячорка – пра безвыбары

    Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай на прыкладах тлумачыць, чаму «Адзіны дзень галасавання» – гэта безвыбары. «Тое, што рэжым называе выбарамі – гэта цырк і правакацыя. У большасці акругаў праўладныя партыі спаборнічаюць з праўладнымі. Імёны членаў выбарчых камісіяў засакрэчаныя. Міжнародных назіральнікаў не запрасілі. Рэжыму нават не хапае кандыдатаў, каб запоўніць імёнамі спісы для галасавання, і тым самым […]
    12 лютага, 2024

    Таццяна Шчытцова: «Дэмакратызацыя сістэмы адукацыі ў Беларусі пачынаецца ўжо зараз – з нашай супольнай падрыхтоўкі»

    Сёння ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі існуе мноства праблемаў. Як адзначаюць эксперты, гэта і ізаляванасць ад сучасных тэндэнцыяў, і састарэлыя стандарты навучання, і аўтарытарны менеджмент. Па ініцыятыве Офіса Святланы Ціханоўскай і пры ўдзеле Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, адны з лепшых беларускіх экспертаў у галіне сярэдняй адукацыі распрацавалі праект дарожнай мапы, каб загадзя падрыхтавацца да рэформаў […]
    09 лютага, 2024

    Святлана Ціханоўская далучылася да кампаніі «Пакажыце Статкевіча!»

    9 лютага 2023 года родныя і блізкія атрымалі апошнюю вестку ад Мікалая Статкевіча. З таго часу няма ніякай інфармацыі пра яго лёс: ад яго няма паведамленняў, да яго не даходзяць лісты і пасылкі. У гадавіну знаходжання аднаго з самых вядомых палітыкаў Беларусі ў рэжыме інкамунікада Святлана Ціханоўская далучылася да міжнароднай кампаніі падтрымкі «Пакажыце Статкевіча!» «Я […]
    09 лютага, 2024

    «Гэта напамін беларусам – вы не адны ў гэтай барацьбе». Анатоль Лябедзька – пра тэрміновую рэзалюцыю па Беларусі

    Сёння Еўрапейскі Парламент прыняў тэрміновую рэзалюцыю па Беларусі. Нагодамі для палітычнага рашэння сталі масавыя рэпрэсіі ў дачыненні да былых палітвязняў і іх сваякоў, а таксама «справа аналітыкаў». Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька тлумачыць сэнс дакумента: «Рэзалюцыя патрабуе ад рэжыму спыніць рэпрэсіі і здзекі над людзьмі, а ад міжнароднай супольнасці […]
    08 лютага, 2024