Святлана Ціханоўская: «Халакост стаў адной з самых страшных старонак у гісторыі чалавецтва і назаўжды паказаў, на што здольная ўлада без межаў і адказнасці.
Калі адкрываеш навіны і бачыш, што ва Украіне працягваюць гінуць мірныя людзі, а ў Беларусі і сёння саджаюць і катуюць нявінных, становіцца зразумелым: гістарычны ўрок усё яшчэ не засвоены. Нашая адказнасць — памятаць, гаварыць праўду і не дазваляць злу станавіцца нормай».
