• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла на панэльнай дыскусіі «Ці ў небяспецы дэмакратыя?»

    23 студзеня, 2026

    Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у панэльнай дыскусіі «Is Democracy in Trouble?», прысвечанай выклікам, з якімі сёння сутыкаюцца дэмакратыі ва ўсім свеце.

    Дыскусія была прысвечаная таму, як у ўмовах глабальнай палярызацыі, інстытуцыйнай стомленасці і ціску з боку аўтарытарных рэжымаў захаваць адкрытасць грамадстваў і свабодны абмен ідэямі. У дыскусіі таксама прынялі ўдзел міністр замежных справаў Балівіі Фернанда Уга Арамаё, прафесарка паліталогіі Ельскага ўніверсітэта Элен Ландемор, міністр права і другі міністр унутраных справаў Сінгапура Эдвін Тонг.

    У сваім выступе Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што дэмакратыя можа быць сілай, але аўтарытарныя рэжымы навучыліся выкарыстоўваць яе слабасці, бо павольнасць дэмакратычных працэсаў, якія заснаваны на празрыстасці і дыскусіі, дыктатары кампенсуюць хуткасцю і жорсткасцю, не зважаючы на правілы і чалавечыя жыцці.

    Святлана Ціханоўская:
    «Дэмакратыя не ўзнікае сама па сабе. Над ёй трэба пастаянна працаваць і штодня яе абараняць. І гэта задача не толькі палітыкаў — гэта адказнасць усіх, каго яна датычыцца. Грамадзянскай супольнасці, бізнесу, медыя, кожнага чалавека. Я бачу, што і сёння людзі ўсё больш усведамляюць яе каштоўнасць і разумеюць, наколькі яна важная».

    Апошнія навіны