• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Борыс Джонсан, Гітанас Наўседа, Аналена Бербак, Мелані Жалі, Марк Рутэ: з кім сустрэлася Святлана Ціханоўская ў Давосе 

    22 студзеня, 2026

    Святлана Ціханоўская чацвёрты год запар бярэ ўдзел у штогадовым Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, які штогод збірае дзясяткі кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў, сотні міністраў, кіраўнікоў міжнародных арганізацыяў, а таксама лідараў найбуйнейшых кампаніяў і грамадзянскай супольнасці.

    На палях форуму Ціханоўская сустрэлася з шэрагам палітычных і грамадскіх лідараў:

    🇱🇹 Гітанасам Наўседам — прэзідэнтам Літвы;
    🇨🇦 Анітай Ананд — міністаркай замежных справаў Канады;
    🇨🇦 Мелані Жалі — міністаркай прамысловасці Канады;
    🇬🇧 Борысам Джонсанам — былым прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі;
    🇨🇿 Андрэем Бабішам — прэм’ер-міністрам Чэшскай Рэспублікі;
    🇲🇩 Аляксандру Мунцянам — прэм’ер-міністрам Малдовы;
    🇺🇳 Аналенай Бербак — прэзідэнткай Генеральнай асамблеі ААН;
    🌍 Маркам Рутэ — генеральным сакратаром НАТА;
    🌍 Аньес Каламар — генеральнай сакратаркай Amnesty International;
    💼 Рут Порат — прэзідэнткай і галоўнай інвестыцыйнай дырэктаркай Google;
    💼 Сымонам Мідэрам — генеральным дырэктарам PKO Bank Polski;

    Акрамя таго, беларуская лідарка прыняла ўдзел у шэрагу публічных мерапрыемстваў у межах Сусветнага эканамічнага форуму. У тым ліку — у дыскусіі «Ці здольная Расія ўтрымліваць эканоміку ва ўмовах вайны?», круглым стале IGWEL «Новая эпоха геапалітычнай нявызначанасці», а таксама ў панэлі на тэму «Дэмакратыя ў выгнанні: лідарства ў барацьбе Беларусі за свабоду».

    Святлана Ціханоўская:
    «Давос — яшчэ адна магчымасць распавесці пра Беларусь сусветным лідарам. Нагадаць пра тых, хто сёння знаходзіцца за кратамі за сваё права жыць у свабоднай краіне. Для нас прынцыпова, каб Беларусь заставалася ў міжнародным парадку дня, каб свет не прывыкаў да рэпрэсіяў і несправядлівасці. Менавіта праз такія сустрэчы мы ўмацоўваем міжнародную салідарнасць з беларускім народам і працягваем супольную працу дзеля вызвалення палітвязняў і дэмакратычнай будучыні Беларусі».

    Апошнія навіны