• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Новы дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях экалогіі

    26 студзеня, 2026

    Святлана Ціханоўская прызначыла новага дарадцу па пытаннях экалогіі — Дзмітрыя Кучука.

    Яго задачамі будуць: распрацоўка пазіцыяў Офіса па пытаннях экалогіі, развіццё супрацоўніцтва з беларускімі і міжнароднымі зялёнымі арганізацыямі, каардынацыя мерапрыемстваў да 40-годдзя Чарнобыльскай катастрофы, у тым ліку правядзенне Чарнобыльскага Шляху. Дзмітрый Кучук будзе таксама ўдзельнічаць у падрыхтоўцы рэформаў і заканадаўчых ініцыятываў для новай Беларусі. Ён будзе працаваць па-за штатам.

    Дзмітрый Кучук — старшыня зліквідаванай уладамі партыі «Зялёныя», былы палітзняволены (вызвалены 11 верасня 2025 года ў выніку перамоваў з ЗША), эксперт у галіне кіравання адыходамі. Актыўны ўдзельнік дэмакратычнай апазіцыі з 2002 года, у партыі «Зялёныя» з 2008 года, з 2010 года на кіраўнічых пасадах. Прадпрымальнік з 1993 года, уладальнік і акцыянер некалькіх кампаніяў.

    Святлана Ціханоўская прывітала Дзмітрыя Кучука ў новай ролі:
    «Цяпер важная задача — падрыхтоўка мерапрыемстваў з нагоды 40-годдзя катастрофы на ЧАЭС. Гэта актуальна і ў кантэксце вайны, і ядзерных пагрозаў, і верагоднай пабудовы новага блоку АЭС. Я думаю, што досвед і прафесіяналізм Дзмітрыя дапамогуць нам прасоўваць ідэі ўстойлівага экалагічнага развіцця, а таксама ўмацаваць адносіны з грамадзянскай супольнасцю».

    Дзмітрый Кучук падзякаваў за давер і прызначэнне:
    «Працуем разам для экалагічнай новай Беларусі».

    Апошнія навіны